Машніца (Менская вобласьць)
| Машніца, трансьліт. Mašnica | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Менская |
| Раён | Койданаўскі |
| Сельсавет | Дзямідавіцкі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 53°45′33,10″ пн. ш. 27°09′25,70″ з. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 48 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1716 |
| СААТА | 6222813066 |
| Нумарны знак | 5 |
| Машніца на мапе Беларусі ± Машніца | |
Машні́ца[1] — вёска ў Дзямідавіцкім сельсавеце Койданаўскага раёну Менскай вобласьці Беларусі. За 14 км ад Койданава, 45 км ад Менску, 15 км ад чыгуначнай станцыі Койданава.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вядома з XVI ст. У 1588 г. у Койданаўскай воласьці ВКЛ, мела 24 валокі зямлі. Належала Радзівілам, уваходзіла ў Койданаўскае графства. У 1695—1744 гг. у валоданьні прынцэс Нойбурскіх. Пасьля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расейскай імпэрыі, вёска ў Койданаўскай воласьці Менскага павету. У 1831 г. за ўдзел Радзівілаў у паўстаньні 1830—1831 гадоў канфіскавана ў царскую казну. У 2-й палове XIX ст. вёска Машніца і фальварак Масьцішча належалі Храпавіцкім, Забелу, Матусевічу, Харлапу, Юрэвічу. У 1924 г. 56 двароў, 324 жыхары. З 1924 г. у Навасадзкім сельсавеце. У 1932—1937 гг. у складзе Навасадзкага нацыянальнага польскага сельсавету.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 2010 год — 48 жыхароў
- 1 студзеня 2004 году — 45 двароў, 71 жыхар
- 1999 год — 85 жыхароў
- 1997 год — 55 двароў, 98 жыхароў
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 175
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-64-1.