Оргус (футбольны клюб)
| Оргус | |
| Поўная назва | Aarhus Gymnastikforening |
|---|---|
| Заснаваны | 1880 |
| Горад | Оргус, Данія |
| Стадыён | Оргус Умяшчальнасьць: 20 032 |
| Кіраўнік | Aarhus Elite[d] |
| Галоўны трэнэр | |
| Чэмпіянат | Супэрліга |
| · 2025—2026 | 1 месца |
agf.dk (дацк.) | |
«Оргус» (па-дацку: Aarhus) — дацкі футбольны клюб з гораду Оргусу. Заснаваны ў 1880 годзе. Шасьціразовы чэмпіён Даніі, дзевяціразовы ўладальнік Кубка Даніі. Заснаваны ў 1880 годзе, што робіць яго адным з найстарэйшых клюбаў у краіне. Яшчэ ў XIX стагодзьдзі клюб спэцыялізаваўся на гімнастыцы і фэхтаваньні. Зрэшты, «Оргус» найбольш вядомы дзякуючы сваёй футбольнай камандзе, якая была створаная ў 1902 годзе.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Оргус» згуляў свой першы футбольны матч супраць клюбу «Алімпія» з таго ж гораду ў лістападзе 1902 году, зазнаўшы паразу зь лікам 5:2. Праз шэсьць гадоў клюб стаў пераможцам чэмпіянату Ютляндыі, перамогшы ў фінале «Рынгкёбінг» зь лікам 3:2. Агулам «Оргус» сем разоў стаў чэмпіёнам Ютляндыі і тройчы дасягаў фіналу айчыннага першынства да таго, як у 1927 годзе стаў удзельнікам новастворанага чэмпіянату Даніі.

У 1920 годзе «Оргус» пачаў ладзіць свае хатнія матчы на новым стадыёне Оргусу, дзе клюб выступае і цяпер. Цягам трох сэзонаў запар з 1949 па 1951 гады клюб фінішаваў трэцім у найвышэйшым дывізіёне. Пасьля таго як сэзон 1952—1953 гадоў каманда была вымушаная згуляць у другім дывізіёне, «Оргус» ня толькі вярнуўся ў эліту, але ў наступныя 12 сэзонаў чатыры разы рабіўся чэмпіёнам краіны і ўзяў пяць Кубкаў Даніі[2]. «Оргус» узяў удзел у першым розыгрышы Кубка эўрапейскіх чэмпіёнаў, дзе зазнаў паразу ад францускага клюбу «Рэймс» паводле сумы двух матчаў 4:2. У 1961 годзе «Оргус» дасягнуў чвэрцьфіналу ў тым жа эўрапейскім турніры, дзе быў выбіты партугальскай «Бэнфікай»[3]. Да канца дзесяцігодзьдзя каманда выбыла ў другі дывізіён, вярнуўшыся ў найвышэйшы дывізіён у 1976 годзе. Ад таго чаго пачалася эра 30 бесьперапынных гадоў у найвышэйшым дывізіёне[4].
Укараненьне прафэсійнага футболу ў Даніі істотна паўплывала на посьпехі «Оргусу», які клюб меў з канца 1970-х да 1998 году. З былой зоркай мадрыдзкага «Рэалу» Гэнінгам Енсэнем у складзе ён быў блізкі да перамогі ў чэмпіянаце Даніі 1982 году[5]. У 1984 годзе «Оргус» зноў быў блізкі да чэмпіёнства, але саступіў адзін пункт супернікам з «Вайле»[6]. Нарэшце ў 1986 годзе оргускі клюб усё ж такі стаў чэмпіёнам краіны. Флемінг Поўльсэн, Ян Бартрам і Ён Стампэ былі ключавымі гульцамі каманды ў тыя гады[7]. У 1987, 1988 і 1992 гадах «Оргус» таксама здабываў Кубак Даніі[8]. У 1996 годзе, з такімі гульцамі, як то Стыг Тэфтынг і Говард Флё, «Оргус» зноў быў блізкі да перамогі ў чэмпіянаце, але мажлівы тытул быў выхаплены з каманды ў драматычным стылі адным з апошніх тураў, калі брамнік супернікаў Могенс Крог падключыўся да атакі і галавою загнуў гол, які зрабіў лік 3:3[9]. У тым сэзон каманда ўзяла Кубак Даніі, перамогшы ў фінале «Брэнбю»[10].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://www.transfermarkt.com/aarhus-gf/mitarbeiterhistorie/verein/678
- ↑ Petersen, Hans. Ungarsk magi på fodboldbanen // Århus Stiftstidende, 14.05.2008 г. Архіўная копія ад 18.05.2021 г.
- ↑ Verdens bedste kom forbi. Aarhus Gymnastikforening.
- ↑ AGF er rykket ned // Tipsbladet, 29.04.2006 г. Архіўная копія ад 02.10.2022 г.
- ↑ Petersen, Hans. Hvis du ikke ved, hvem jeg er, så kig på dine støvler // Horsens Folkeblad, 05.12.2017 г. Архіўная копія ад 03.10.2022 г.
- ↑ Juul, Ole. AGF og den lange fortælling // Jyllands-Posten, 11.06.2014 г. Архіўная копія ад 03.10.2022 г.
- ↑ Engmann, Jesper. Artikelserie om AGF: Mestrene fra '86 // Jyllands-Posten, 26.10.2013 г. Архіўная копія ад 07.05.2019 г.
- ↑ Fakta om AGF. AGF Statistik. Архіўная копія ад 04.12.2021 г.
- ↑ Otte, Mads. Husker du: Keepermål knuste AGFs DM-drømme i 1996 // TV2 ØSTJYLLAND, 12.05.2017 г. Архіўная копія ад 09.12.2021 г.
- ↑ Henningsen, Anne-Sofie Sadolin. Husker du sidste gang AGF vandt Pokalfinalen? // Berlingske.dk, 02.05.2016 г. Архіўная копія ад 02.12.2021 г.