Гута (Івейскі раён)
Гута лац. Huta | |
Былая назва: | Шкляная Гута |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Івейскі |
Сельсавет: | Суботніцкі |
Насельніцтва: | 28 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | |
Паштовы індэкс: | 231341 |
СААТА: | 4229843036 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°8′37″ пн. ш. 25°42′59″ у. д. / 54.14361° пн. ш. 25.71639° у. д.Каардынаты: 54°8′37″ пн. ш. 25°42′59″ у. д. / 54.14361° пн. ш. 25.71639° у. д. |
± Гута |
Гута[1] (Шкляная Гута) — вёска ў Суботніцкім сельсавеце Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У XIX — пачатку XX ст. вёска Шкляная Гута і фальварак уваходзілі ў Суботніцкую воласьць Ашмянскага павету Віленскай губэрні. Уласнасьць графа Ўмястоўскага. Адносіліся да маёнтку Жамыслаўль. У 1861 г. 64 рэвіскія душы. У 1897 г. 31 двор, 195 жыхароў. У 1905 г. 192 жыхары, 279 дзесяцін зямлі. У суседнім фальварку было 55 жыхароў, 330 дзесяцін зямлі. Дзейнічаў шклозавод. У 1909 г. 57 двароў, 372 жыхары.
У 1921-1939 гг. у Суботніцкай гміне Валожынскага, з 1926 г. Лідзкага паветаў Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. у вёсцы 36 двароў, 191 жыхар, у фальварку 4 двары, 52 жыхары.
3 12.10.1940 г. вёска (53 двары, 430 жыхароў) і фальварак (3 двары, 16 жыхароў) у Жамыслаўскім сельсавеце Івейскага раёну. У пасьляваенныя гады працавала пачатковая школа. У жніўні 1952 г. арганізаваны калгас «Новая Гута», з 1954 г. у калгасе імя М.Кутузава, з 1960 г. у саўгасе «Жамыслаўль». 3 29.4.1960 г. у Суботніцкім сельсавеце. У 1970 г. 193 жыхары. Крама. Потым у складзе калгаса «Жамыслаўль».
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1999 год — 69 чалавек, 38 двароў
- 2009 год — 28 чалавек[2]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)
- ^ Вынікі перапісу