Махоўка
Махоўка | |
трансьліт. Machoŭka | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Пухавіцкі |
Сельсавет: | Навапольскі |
Насельніцтва: | 6 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1713 |
Паштовы індэкс: | 222851 |
СААТА: | 6244840052 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°36′21″ пн. ш. 27°42′14″ у. д. / 53.60583° пн. ш. 27.70389° у. д.Каардынаты: 53°36′21″ пн. ш. 27°42′14″ у. д. / 53.60583° пн. ш. 27.70389° у. д. |
± Махоўка | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Махо́ўка[1] — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці. Махоўка ўваходзіць у склад Навапольскага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У канцы XIX ст. фальварак Махаўшчына ў Дудзіцкай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні, 12 жыхароў; урочышча, 11 жыхароў[2]. У пачатку XX ст. фальварак, 12 жыхароў; урочышча, 7 жыхароў; хутар, 7 жыхароў[2]. У 1917 годзе ў фальварку 11 жыхароў; на хутары 2 двары, 11 жыхароў; лесьнічоўка, 5 жыхароў[2].
З лютага па сьнежань 1918 году акупаваная войскамі кайзэраўскай Нямеччыны, з жніўня 1919 году па ліпень 1920 году — войскамі Польшчы. Пасьля ў БССР[2].
У Другую сусьветную вайну з канца чэрвеня 1941 па 1944 год акупаваная войскамі нацысцкай Нямеччыны[2].
Да 28 траўня 2013 году ў Вузьлянскім сельсавеце. Пасьля скасаваньня Вузьлянскага сельсавету ўключаная ў Навапольскі сельсавет[3].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 2010 год — 6 чалавек
- 1999 год — 9 чалавек
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 389
- ^ а б в г д Махоўка // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 159. — 528 с. — 2000 ас. — ISBN 978-985-11-0735-9
- ^ Рашэньне менскага абласнога савету дэпутатаў ад 28 траўня 2013 (рас.)