Перайсьці да зьместу

Таварскія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Таварскія
трансьліт. Tavarskija
Уезд у вёску
Уезд у вёску
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Пухавіцкі
Сельсавет: Навапольскі
Насельніцтва: 21 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1713
Паштовы індэкс: 222851
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°33′52″ пн. ш. 27°43′22″ у. д. / 53.56444° пн. ш. 27.72278° у. д. / 53.56444; 27.72278Каардынаты: 53°33′52″ пн. ш. 27°43′22″ у. д. / 53.56444° пн. ш. 27.72278° у. д. / 53.56444; 27.72278
Таварскія на мапе Беларусі ±
Таварскія
Таварскія
Таварскія
Таварскія
Таварскія
Таварскія
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Тава́рскія[1]вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці. Месьціцца за 41 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 43 км ад Менску[2]. Таварскія ўваходзяць у склад Навапольскага сельсавету.

Указальнік

Вёска вядомая з XX ст.[2]

Да Другой сусьветнай вайны ў вёсцы быў 41 дом, налічвалася 167 жыхароў. У 1943 годзе спаленыя ўсе дамы, забітыя 9 чалавек.[3] Пасьля вайны вёска была адноўленая.

У 1960 годзе пасёлак у Цітвянскім сельсавеце, 172 жыхары. З 31 сакавіка 1977 году пасёлак у Вузьлянскім сельсавеце, у калгасе «Перамога»[2].

У 2013 годзе на тэрыторыі сельскагаспадарчай філіі «Азярычанскі» КУП «Жылкампасылугі-Сьвіслач»[2]. Да 28 траўня 2013 году ў Вузьлянскім сельсавеце. Пасьля скасаваньня Вузьлянскага сельсавету ўключаная ў Навапольскі сельсавет[4].

  • 1960 год — 172 чалавекі
  • 1999 год — 41 чалавек
  • 2002 год — 31 чалавек, 20 гаспадарак
  • 2007 год — 22 чалавекі, 13 гаспадарак
  • 2010 год — 21 чалавек
Панарама вёскі
Панарама вёскі
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 390
  2. ^ а б в г Таварскія // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 187. — 528 с. — 2000 ас. — ISBN 978-985-11-0735-9
  3. ^ Беларускія вёскі, зьнішчаныя ў гады Вялікай Айчыннай вайны//db.narb.by  (рас.)
  4. ^ Рашэньне менскага абласнога савету дэпутатаў ад 28 траўня 2013 (рас.)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Таварскіясховішча мультымэдыйных матэрыялаў