Кукіга
Выгляд
| Кукіга, трансьліт. Kukіha | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Менская |
| Раён | Пухавіцкі |
| Сельсавет | Навапольскі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 53°29′17″ пн. ш. 27°45′02″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 8 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1713 |
| Паштовы індэкс | 222839 |
| СААТА | 6244840045 |
| Нумарны знак | 5 |
| Кукіга на мапе Беларусі ± Кукіга | |
Кукі́га[1] — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці. Уваходзіць у склад Навапольскага сельсавету. Месьціцца за 31 км на захад ад Мар’інай Горкі, 57 км ад Менску[2].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1940 годзе пасёлак у Сяргеевіцкім сельсавеце Рудзенскага раёну. У Другую сусьветную вайну, з канца чэрвеня 1941 году па пачатак ліпеня 1944 акупаваная нацысцкімі захопнікамі, якія ў сакавіку 1942 году спалілі пасёлак. Пасьля вайны адноўленая[2].
29 чэрвеня 2006 году вёска перададзеная зь ліквідаванага Сяргеевіцкага сельсавету ў склад Праўдзінскага пасялковага сельсавету[3].
Да 28 траўня 2013 году ў Праўдзінскім пасялковым савеце. Пасьля скасаваньня Праўдзінскага пасялковага савету ўключаная ў Навапольскі сельсавет[4].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1940 год — 10 двароў, 42 жыхары
- 1960 год — 49 жыхароў
- 1999 год — 18 жыхароў
- 2010 год — 8 жыхароў
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 386
- 1 2 Кукіга // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 152. — 528 с. — 2000 ас. — ISBN 978-985-11-0735-9
- ↑ «Об упразднении Горелецкого, Краснооктябрьского, Селецкого, Сергеевичского сельсоветов и изменении границ Новоселковского, Пуховичского, Ветеревичского сельсоветов и Правдинского поссовета Пуховичского района». Решение Минского областного Совета депутатов от 29 июня 2006 г. № 222 (рас.)
- ↑ Рашэньне менскага абласнога савету дэпутатаў ад 28 траўня 2013 (рас.)