Крыстампальле
Крыстампальле | |
трансьліт. Krystampaĺlie[a] | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Пухавіцкі |
Сельсавет: | Навапольскі |
Насельніцтва: | 51 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1713 |
Паштовы індэкс: | 222839 |
СААТА: | 6244840044 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°32′39.01″ пн. ш. 27°43′13.01″ у. д. / 53.5441694° пн. ш. 27.7202806° у. д.Каардынаты: 53°32′39.01″ пн. ш. 27°43′13.01″ у. д. / 53.5441694° пн. ш. 27.7202806° у. д. |
± Крыстампальле | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Крыста́мпальле[1] (таксама — Крыстампо́льле[1], Крыстампо́льская Слабо́дка[2]) — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці. Уваходзіць у склад Навапольскага сельсавету. Месьціцца за 43 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 45 км ад Менску.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1858 годзе вёска Крысьцінполь у Цітвянскай воласьці Ігуменскага павету Менскае губэрні, 80 рывіскіх душ. У 1870 годзе вёска й маёнтак памешчыка Вайсэнгофа ў Дудзінскай воласьці Ігуменскага павету[2].
Зь лютага па сьнежань 1918 году акупаваная войскамі Нямецкае Імпэрыі, з жніўня 1919 па ліпень 1920 году — войскамі Польшчы. У 1919 годзе ў БССР. У 1930-х гадах створаныя калгасы «Добрая воля» й імя С. М. Будзённага, былі 2 кузьні[2].
У Другую сусьветную вайну, з канца чэрвеня 1941 да пачатку ліпеня 1944 году акупаваная войскамі нацысцкае Нямеччыны, якія ў сакавіку 1944 году спалілі вёску[2].
29 чэрвеня 2006 году вёска перададзеная зь ліквідаванага Сяргеевіцкага сельсавету ў склад Праўдзінскага пасялковага сельсавету[3].
У 2013 годзе на тэрыторыі сельскагаспадарчае філіі «Сяргеевічы» ААТ «Пухавіцкірайаграсэрвіс»[2].
Да 28 траўня 2013 году ў Праўдзінскім пасялковым савеце. Пасьля скасаваньня Праўдзінскага пасялковага савету ўключаная ў Навапольскі сельсавет[4].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- канец XIX ст.:
- вёска — 60 двароў, 332 жыхары
- маёнтак — 11 жыхароў
- 1917 год:
- вёска — 78 двароў, 400 жыхароў
- фальварак — 14 жыхароў
- 1940 год — 80 двароў, 437 жыхароў
- 1960 год — 282 жыхары
- 1999 год — 90 жыхароў
- 2010 год — 51 жыхар
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 385
- ^ а б в г д Крыстамполле // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 151. — 528 с. — 2000 ас. — ISBN 978-985-11-0735-9
- ^ «Об упразднении Горелецкого, Краснооктябрьского, Селецкого, Сергеевичского сельсоветов и изменении границ Новоселковского, Пуховичского, Ветеревичского сельсоветов и Правдинского поссовета Пуховичского района». Решение Минского областного Совета депутатов от 29 июня 2006 г. № 222 (рас.)
- ^ Рашэньне менскага абласнога савету дэпутатаў ад 28 траўня 2013 (рас.)
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Паводле афіцыйнага напісаньня — Krystampallie