Гродгар
Выгляд
Гро́дгар (Hroðgar, Hrothgar, Hróarr, Hroar, Roar, Roas альбо Ro) — легендарны конунг данаў пачатку VI стагодзьдзя, сын Гальфдана. Упамінаецца ў шэрагу дацкіх, нарвэскіх і стараангельскіх крыніцаў, у тым ліку ў «Дзеях данаў» Саксона Граматыка і ў «Бэавульфе».
Хродгар у «Бэавульфе»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Найбольшую вядомасьць атрымаў зь першай часткі стараангельскай эпічнай паэмы «Бэавульф». Выступае там як мудры і справядлівы, але нямоглы ўжо ад старасьці конунг, які ня можа абараніць свой народ, калі пачвара Грэндэль пачынае выкрадаць і жэрці ягоных воінаў. На дапамогу Гродгару прыходзіць галоўны герой паэмы, малады воін Бэавульф. Ён перамагае Грэндэля і ягоную маці, якая спрабавала помсьціць за сына. Гродгар шчодра ўзнагароджвае Бэавульфа.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |