Белыя росы (фільм)
Белыя Росы | |
па-расейску: Белые росы | |
Жанр | кінакамэдыя |
---|---|
Рэжысэр | Ігар Дабралюбаў |
Сцэнарыст | Аляксей Дудараў |
У ролях | Усевалад Санаеў Мікалай Карачанцаў Міхась Какшаноў |
Кампазытар | Ян Фрэнкель |
Вытворчасьць | Беларусьфільм |
Дата выхаду | 1983 |
Працягласьць | 84 хвіл. |
Краіна | БССР |
Мова | расейская мова |
Наступны | Белыя Росы. Вяртаньне |
Старонка на IMDb |
«Бе́лыя Ро́сы» (па-расейску: Белые росы) — мастацкі фільм кінарэжысэра Ігара Дабралюбава. Вытворчасьць — «Беларусьфільм», 1983 год. Працягласьць — 89 хвілін. Жанр — лірычная камэдыя.
Сюжэт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У невялікай беларускай вёсцы Белыя Росы, да якой падступіў горад, жыве заслужаны і паважаны чалавек Фядос Ходас (Усевалад Санаеў). Ён ужо даўно заўдавеў. Сталі дарослымі і тры ягоныя сыны. І за кожнага зь іх баліць бацькаўскае сэрца, кожнаму імкнецца дапамагчы. Старэйшы Андрэй (Генадзь Гарбук) — чалавек грунтоўны, але яму перашкаджае яго рацыянальнасьць і разьлік. Весялун Васька (Мікалай Карачанцаў) можа страціць сям’ю з-за былога каханага яго жонкі Марусі (Галіна Польскіх). Сярэдні — Сашка (Міхаіл Какшонаў) — зьехаў на Курылы і ўжо 15 гадоў ня быў дома. Падзеі разгортваюцца на фоне зносу роднай вёскі герояў і іх перасяленьня ў кватэры гораду, шматпавярховікі якога «вырасьлі» побач.
У ролях
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Усевалад Санаеў — Фядос Ходас
- Мікалай Карачанцаў — Васька Ходас, малодшы сын;
- Міхаіл Какшонаў — Сашка Ходас, сярэдні сын;
- Генадзь Гарбук — Андрэй Ходас, старэйшы сын;
- Барыс Новікаў — Цімафей
- Галіна Польскіх — Маруся
- Натальля Харахорына — Вера
- Станіслаў Садальскі — Кісель
- Стэфанія Станюта — Кіселіха
- Ірына Ягорава — Жонка Андрэя
- Аляксандар Бяспалы — Мішка
- Юры Кухаронак — Скварцоў
- Юлія Касмачова — Галюня
- Валянцін Букін — грамадзянін зь дзіцячай каляскай
Здымачная група
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Аўтар сцэнару: Аляксей Дудараў
- Рэжысэр-пастаноўшчык: Ігар Дабралюбаў
- Апэратар-пастаноўшчык: Рыгор Масальскі
- Мастак-постаноўшчык: Яўген Ганкін
- Кампазытар: Ян Фрэнкель
- Вершы: Міхаіл Таніч
- Дырыгент: Сяргей Скрыпка (Дзяржаўны сымфанічны аркестар кінэматаграфіі СССР)
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Спэцыяльны прыз Усесаюзнага кінафэстывалю за 1984 год
- Прыз Усесаюзнага кінафэстывалю за лепшы сцэнар за 1984 год
- Прыз Усесаюзнага кінафэстывалю за лепшую акторскую працу за 1984 год[1]
- «Камэдыя году»-1997[2]
Месца здымкаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Здымкі фільму адбываліся ў Горадні: у цэнтры гораду, у Пярэселцы і на Дзевятоўцы.
У гонар фільму вуліца на месцы вёскі Дзевятоўка, дзе здымаўся фільм, названая Белыя Росы.[3]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ KM.RU Энциклопедия кино. БЕЛЫЕ РОСЫ (рас.)
- ^ Ларыса Цімошык. Крокі па зямлі Ігара Дабралюбава // Зьвязда : газэта. — 22 ліпеня 2010. — № 141 (26749). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
- ^ Легендарной картине «Белые Росы» — 25. СТВ. Эфір 12.09.2008(недаступная спасылка) (рас.)