Сівая легенда (фільм)
Выгляд
| Сівая легенда | |
| Седая легенда Siwa legenda | |
| Жанр | драматычны фільм і фэнтэзійны фільм |
|---|---|
| Рэжысэр | Багдан Парэмба |
| Сцэнарыст | Сяргей Булыга Уладзімер Матвееў |
| У ролях | Марыя Прабож Аляксандар Цімошкін Аляксандар Бяспалы Уладзімер Січкар Генадзь Гарбук Валянцін Белахвосцік Івар Калныньш Лембіт Ульфсак і іншыя |
| Кампазытар | Яўген Дога |
| Апэратар | Яцэк Стахлеўскі |
| Мантаж | Людміла Мікула |
| Вытворчасьць | |
| Дата выхаду | 1991 |
| Працягласьць | 105 хвілін |
| Краіна | |
| Мова | расейская, польская |
| Старонка на IMDb | |
«Сіва́я леге́нда» — польска-савецкі фільм па аповесьці Ўладзімера Караткевіча «Сівая легенда». Зьняты супольна Беларускім аддзяленьнем усесаюзнага вытворча-творчага аб’яднаньня «Кінацэнтар» і студыяй «Профіль» Варшава. Прэм’ера фільма адбылася 3 верасьня 1993 году[1].
Сюжэт
[рэдагаваць | рэдагаваць]Вясельле князя Кізгайлы. Сьвята не азмрочвае нават вестка пра сялянскае паўстаньне. Сьпяшаецца на вясельле і старадаўні сябар — палкоўнік Раман Ракутовіч. Толькі маладая прадчувае блізкую бяду і ня радуецца ягонаму прыезду...
Акторы
[рэдагаваць | рэдагаваць]- Марыя Прабож — Ядвіга
- Аляксандар Цімошкін — ратмістр
- Аляксандар Бяспалы — Юстын
- Уладзімер Січкар — Цьвікевіч
- Генадзь Гарбук — Піліп
- Валянцін Белахвосьцік
- Івар Калныньш — Кізгайла
- Лембіт Ульфсак — Раман
- Івона Катаржына Паўляк — Любка
- Ала Мурына — Ірына
- Лявон Немчык — Алоізы
- Генадзь Скуратаў — Дамінік
- Аляксандар Кознаў — Von Zchacken
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць]- 1992 — Ала Грыбава атрымала прыз за касьцюмы на фэстывалі Polskich Filmów Fabularnych у Гдыні[2]