Перайсьці да зьместу

Знак бяды (фільм)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Знак бяды
Знак беды
Жанр драматычны фільм
Рэжысэр Міхаіл Пташук
Сцэнарыст Васіль Быкаў
Яўген Грыгор’еў
Оскар Нікіч
Заснаваны на Знак бяды
У ролях Ніна Русланава
Генадзь Гарбук
Кампазытар Алег Янчэнка
Апэратар Тацьцяна Логінава
Вытворчасьць Беларусьфільм
Дата выхаду 1986
Працягласьць 151 хвілін
Краіна СССР
Мова расейская, беларуская
Старонка на IMDb

«Знак бяды́» (па-расейску: Знак беды) — мастацкі фільм паводле аповесьці Васіля Быкава.

Фільм па творы Васіля Быкава.

  • Гран-пры «Статуя Свабоды» на ХVI МКФ у Сапотніцы, Югаславія, 1987
    • за найлепшы фільм
    • за найлепшую жаночую ролю
    • за найлепшую мужчынскую ролю
  • Гран-пры тэлерадыёкампаніі BBC за найлепшы неангельскамоўны фільм, 1987
  • Прэмія Беларускай фэдэрацыі прафсаюзаў, 1987

Дадатковыя зьвесткі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Фільм здымаўся на хутары Бартнікі ў ваколіцах Ніжняга Чэрніхава, Баранавіцкі раён[1][2].
  • Месца здымак і хутар падказаў старшыня калгасу «Кастрычнік» Леў Аліферка, дзе некалі Пташук здымаў «Вазьму твой боль»[2].
  • Конь падчас здымкаў атрымаў снатворнае, а вось карова сапраўды была застрэлена і яе тушу пасьля немцы разьбіралі ў кадры[1].
  • Падчас спальваньня хутару дзьве з трох камэр зламаліся, а апошняя ледзь не згарэла. А котка, якая прыжылася за час здымкаў сярод кінагрупы, раптам пачала раўсьці й імкнулася ў палаючую хату[1].
  • На кінафэстывалі ў Югаславіі «Знак бяды» стаў першым, абыйшоўшы «Узвод» Олівэра Стоўна, за што амэрыканскі рэжысэр зладзіў банкет у гонар Пташука.
  1. ^ а б в Мытько, О. Хутор под «Знаком беды» (рас.) 7 дней. 19 жніўня 2009
  2. ^ а б Друзья и земляки Михаила Пташука создадут его музей(недаступная спасылка) «Советская Белоруссия»

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]