Гарадная

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Kazimier Lachnovič (гутаркі | унёсак) у 20:47, 12 чэрвеня 2012. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Гарадная
Герб Гарадной
Першыя згадкі: 1448
Магдэбурскае права: 1579
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Столінскі
Сельсавет: Гараднянскі
Тэлефонны код: +375 1655
Паштовы індэкс: 225522
Аўтамабільны код: 1
Геаграфічныя каардынаты: 51°52′7″ пн. ш. 26°29′47″ у. д. / 51.86861° пн. ш. 26.49639° у. д. / 51.86861; 26.49639Каардынаты: 51°52′7″ пн. ш. 26°29′47″ у. д. / 51.86861° пн. ш. 26.49639° у. д. / 51.86861; 26.49639
Гарадная на мапе Беларусі
Гарадная
Гарадная
Гарадная
Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Гарадна́я — вёска ў Беларусі, на возеры Гародна. Цэнтар сельсавету Столінскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва 1587 чал. (1993). Знаходзіцца за 28 км на захад ад Століна, за 21 км ад чыгуначнай станцыі Гарынь.

Гарадная — даўняе магдэбурскае мястэчка гістарычнай Піншчыны (частка Берасьцейшчыны), на захадзе Палесься.

Гісторыя

Першы пісьмовы ўспамін пра Гарадную датуецца 1448 годам. Ад часоў заснаваньня мясьціна набыла вядомасьць цэнтру традыцыйнай ганчарнай вытворчасьці. У 1527 годзе крымскія татары спалілі паселішча, частку жыхароў узялі ў няволю.

Мескі герб з прывілею 1792

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) Гарадная ўвайшла ў склад Пінскага павету Берасьцейскага ваяводзтва. У 1579 або 1670 мястэчка атрымала Магдэбурскае права. З гэтага часу яно карысталася ўласным гербам «у срэбным полі лось з залатымі рагамі», пацьверджаным 17 сакавіка 1792 году[1].

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Гарадная апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі. У 2-й пал. XIX ст. у мястэчку было 236 будынкаў, на 1909 — 1830 двароў.

Згодна з Рыскай мірнай дамовай (1921) Гарадная апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, сьпярша ў Лунінецкім павеце, а з 1 студзеня 1923 году — у Столінскім павеце Палескага ваяводзтва. У 1924 і 1925 сюды перасялілася каля 200 радзінаў з Галіччыны. Перасяленцы стварылі асобнае паселішча хутарскога тыпу (мела назву «Калёнія») і адрадзілі грэка-каталіцкую парафію. Неўзабаве ім перадалі будынак драўлянай царквы, першае набажэнства ў якім адбылося 5 студзеня 1928[2].

У 1939 Гарадная ўвайшла ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 зрабілася цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1970 тут было 470 двароў, на 1993 — 522 двары.

Насельніцтва

Інфраструктура

У Гарадной працуюць сярэдняя школа, лякарня, паліклініка, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Турыстычная інфармацыя

Выдатныя мясьціны

За 2 км на паўночны ўсход ад Гарадной разьмяшчаюцца гарадзішча і селішча.

  • Царква Сьв. Тройцы (XVIII ст.; колішняя грэка-каталіцкая, цяпер у валоданьні БЭМП)

Страчаная спадчына

  • Царква
  • Капліца грэка-каталіцкая

Крыніцы

  1. ^ Гарадная // Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998.
  2. ^ Анастасія Iльіна. Служэнне а. Івана Тыляўскага // «Гiстарычная брама» № 1 (22), 2004.
  3. ^ Horodna // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa — Dereneczna. — Warszawa, 1880. S. 138.
  4. ^ Гарадная // ЭГБ. — Мн.: 1994 Т. 2. С. 477.
  5. ^ Гарадная // ЭГБ. — Мн.: 1994 Т. 2. С. 476.

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Гараднаясховішча мультымэдыйных матэрыялаў