Віганд Альгердавіч
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзіўся | каля 1372 28 чэрвеня 1392 |
| Памёр | 28 чэрвеня 1392[1] |
| Пахаваны | |
| Род | Гедзімінавічы і Альгердавічы[1] |
| Бацькі | Альгерд Ульяна Аляксандраўна[d][2][3] |
Віганд[4] або Вігунт (у каталіцтве Аляксандар; каля 1372 — 28 чэрвеня 1392) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, князь кернаўскі і куяўскі.
Атрымаў ва ўдзельнае валоданьне ад свайго брата Ягайлы Кернаў і Чачэрск, у пасаг ад жонкі — Інаўроцлаўскую, Быдгашцкую і Тучнаўскую землі.
Імя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Віганд (Wigand) — імя германскага паходжаньня[5]. Іменная аснова -віг- (-вік-) (імёны ліцьвінаў Вігунт, Вігмонт, Лодвік; германскія імёны Wigunt, Wigmunt, Lodvigus) паходзіць ад гоцкага і германскага wigs 'вайна, бойка'[6].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Wigand (Wigant)[7].
Варыянты імя князя ў гістарычных крыніцах: Wigand (31 кастрычніка 1382 году[8])[9]; Alexandro vel Vigunth Kiernoviensi (20 лютага 1387 году)[10]; Nos Allexander alias Wygunth dei gracia dux Kernoviensis (3 траўня 1388 году)[11]; Alexandro alias Vigunt (25 траўня 1391 году)[12]; Wigandus (1392 год)[4]; Allexandri dicti Wigunt (2 лютага 1395 году)[13]; Вигонтъ (Цьвярскі летапіс)[14].
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Сын вялікага князя літоўскага Альгерда ад другой шлюбу з Ульлянай Цьвярской, малодшы брат і паплечнік вялікага князя літоўскага Ягайлы.
У 1385 годзе падтрымаў Ягайлу пры падпісаньні ў Крэве уніі паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім. У 1386 годзе разам зь іншымі братамі спадарожнічаў Ягайлу ў час яго паездкі ў Польшчу. 15 лютага 1386 году ў Кракаве разам з Ягайлам прыняў каталіцкі хрост. Ужо ў лютым 1387 году ўпамінаецца як князь кернаўскі.
У час фэўдальнай вайны ў Вялікім Княстве Літоўскам 1389—1392 гадоў паміж Вітаўтам і Скіргайлам падтрымліваў апошняга. У 1390 годзе разам з Скіргайлам пацярпеў паразу ад аб’яднаных сілаў Вітаўта і крыжакоў. У 1391 годзе ачоліў выправу літоўскага войска на Прусію, дзе няўдала аблажыў замак Нойгартэн.
Ажаніўся ў 1390 годзе зь Ядвігай Апольскай, дачкой сылескага князя Ўладзіслава Апольскага.
Памёр у Вільні, спачыў у Віленскай катэдры[15].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 3 Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku (пол.) / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 339.
- ↑ А. Э. Вигант (рас.) // Энциклопедический словарь — СПб: Брокгауз — Ефрон, 1892. — Т. VI. — С. 225.
- ↑ Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku (пол.) / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 336.
- 1 2 Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 136.
- ↑ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1578.
- ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ↑ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 287.
- ↑ Договор между ВКЛ и Тевтонским орденом о военной помощи (1382)(недаступная спасылка), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
- ↑ Codex diplomaticus Lithuaniae, 1253—1433. — Vratislaviae, 1845. P. 60.
- ↑ Земский привилей боярам-католикам ВКЛ (1387), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
- ↑ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 19.
- ↑ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 35.
- ↑ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 41.
- ↑ ПСРЛ. Т. 15. — СПб, 1865. С. 435.
- ↑ Шаланда А. Вігунт // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 407.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
- Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: Тэхналогія, 2001. — 216 с. — 500 ас. — ISBN 978-985-458-050-4