Аршанская газэта
Аршанская газэта | |
Тып | тры разы на тыдзень |
---|---|
Заснавальнік | Аршанскі раённы выканаўчы камітэт Аршанскі раённы Савет дэпутатаў |
Галоўны рэдактар | Настасься Турок |
Заснаваная | 14 траўня 1917 (107 гадоў таму) |
Палітыка | Урадавая |
Мова | беларуская мова і расейская мова |
Штаб-кватэра | Ворша, вул. Аляксандра Герцэна, 4а |
Наклад | 3500 |
Афіцыйны сайт | orshanka.by |
Аршанская газэта — раённая газэта Аршанскага раёну Віцебскай вобласьці. Выдаецца з 1917 году. Заснавальнікі: Аршанскі раённы выканаўчы камітэт і Аршанскі раённы Савет дэпутатаў.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Газэта пачыналася яна «Известия рабочих, солдатских и крестьянских депутатов Оршанского района». Першы нумар газэты выйшаў 14 траўня 1917 году. З лютага па сакавік 1918 году ў сувязі з набліжэньнем нямецкіх войскаў да Воршы выхад газэты прыпыняўся.
3 кастрычніка 1918 году замест «Известий» пачынае выдавацца новая газэта «Набат», якая выходзіла на 4 палосах малога фармату з перыядычнасьцю выхаду штодзённа, акрамя нядзелі.
3ь 1 траўня 1921 году ў сувязі з заканчэньнем грамадзянскай вайны выдантне «Набату» спыняецца і пачынае выходзіць газэта «Известия». У сувязі з уваходжаньнем Аршанскага павету ў склад Смаленскай губэрні РСФСР з 1923 году выданьне «Известий» спыняецца.
У 1924 годзе Ворша вяртаецца ў склад БССР і 26 верасьня 1925 году выйшаў пробны, так званы «нулявы нумар» газэты «Камуністычны шлях». Газэта спачатку выдавалася на беларускай і расейскай мовах, але паступова перайшла толькі на беларускую. Фармат — 4 паласы на аркушах вялікага памеру, перыядычнасьць выхаду — 2 разы на тыдні (у чацьвер і нядзелю), наклад 3500 асобнікаў.
У кастрычніку 1930 году па невядомых прычынах выхад «Камуністычнага шляху» спыняецца. 3 другой паловы кастрычніку пачынае выходзіць новая газэта «Змычка». Фармат — 4 паласы на вялікіх аркушах, перыядычнасьць выхаду — 3 разы ў 10 дзён.
У сакавіку 1931 году газэта «Змычка» была перайменаваная ў «Ленінскі прызыў», назва якой існавала да 1991 году. У 1991 годзе «Ленінскі прызыў» стаў «Аршанскай газэтай»[1].
У «Аршанскай газэце» пачыналі свой жыцьцёвы і творчы шлях такія вядомыя беларускія пісьменьнікі, як У. Корбан, У. Караткевіч, Я. Васілёнак, А. Міронаў, М. Садковіч, А. Стаховіч, Я. Сіпакоў, Л. Калодзежны[2].