Перайсьці да зьместу

Васіль Каранькоў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Васіль Каранькоў
Сьцяг Расеі Дэпутат Дзяржаўнай Думы Расейскай імпэрыі
27 красавіка (ст. ст.) 1906
 — 8 ліпеня 1906
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 1872
сяло Высокае, Аршанскі павет, Магілёўская губэрня, Расейская імпэрыя
Памёр: невядома

Васіль Каранькоў па-расейску: Васи́лий Афана́сьевич Кореньков.

Нарадзіўся ў 1872 годзе ў сяле Высокае Аршанскага павету. Кравец і земляроб. Атрымаў пачатковую адукацыю[1].

27 сакавіка 1906 году быў абраны ў Першую Дзяржаўную Думу Расеі са складу выбаршчыкаў Магілёўскага губэрнскага выбарчага сходу. Уваходзіў у групу пазапартыйных дэпутатаў-сялянаў беларусаў ад пяці Паўночна-Заходніх губэрняў. У думскіх камісіях не працаваў. Пад час дэбатаў па складаньні адраса на тронную прамову 4 траўня заявіў коратка:

«…Я, панове прадстаўнікі, зьвяртаю асаблівую ўвагу на тое, што вы не жадаеце зьмясьціць зямельнае пытаньне ў першых радках адраса. Гэта памылкова. Мы, сяляне, зладжана прынялі пастанову з патрабаваньнем амністыі. Амністыю мы зьмясьцілі, так бы мовіць, у першыю чаргу. У другую варта патрабаваць зямлі. На першым месьце пастаўлена амністыя. На другое належыць паставіць зямлю, а на трэцьцяе ўсеагульную адукацыю. Калі гэта будзе выканана, то мы ўсе ахвотна падпішамся пад адрасам…»[2]
«…Першая наша патрэба — зямля, другая — адукацыя. Мы нават непісьменныя, мы нічога ня ведаем, вось за гэта нас ашукваюць, таму што мы ўсе неадукаваныя. Сяляне, па-першае трэба пытаць Гасудара Імператора, каб ён дапамог нам у барацьбе з супернікамі. Колькасна нас сялян багата, але адукаваных у нас зусім крыху. Мы нічога ня ведаем…»[3][4]

Пасьля роспуску Думы вярнуўся ў Высокае. 10 жніўня 1921 году быў арыштаваны і прысуджаны да аднаго году зьняволеньня як чалец партыі эсэраў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 29 траўня 1992 году пракуратурай Віцебскай вобласьці[5][6].

  1. ^ Государственная Дума первого призыва.. — Масква: Возрожденіе. Товарищество типографіи А. И. Мамонтова, 1906. — С. 42. — 112 с.
  2. ^ Государственная дума. Заседаніе 4 мая. Аграрный вопросъ. / Ю. Б. Бакъ, О. Е. Бужанскій. // Рѣчь : газэта. — Санкт-Петербургъ: 06(19).05.1906. — № 66. — С. 3.
  3. ^ Гурляндъ, Міхаілъ. «Дума народнаго гнѣва». Избранныя мѣста изъ рѣчей, произнесенныхъ въ первой русской Думѣ. — Санктъ-Петербургъ: Освобожденіе, 1907. — С. 103. — 143 с.
  4. ^ Янка Запруднік. «Палітычнае змаганне за Беларусь у царскіх Дзяржаўных думах (1906—1917 гг.)» / Валер Булгакаў // ARCHE : часопіс. — Менск: «Рэдакцыя часопісу «Архэ-Пачатак», 2009. — Т. 1-2. — С. 107, 108. — ISBN ISSN 1392-9682.
  5. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Оршы і Аршанскага р-на. У 2 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БелЭн, 1999. — 384 с.: іл. ISBN 985-11-0156-7. С. 274.
  6. ^ Картатэка Сталіна: КАРАНЬКОЎ Васіль Апанасавіч(недаступная спасылка)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]