Перайсьці да зьместу

Людкаўшчына

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Людкаўшчына, трансьліт. Ludkaŭščyna
Населены пункт
  • Мясцовая назва: Люцькаўшчына[1]
  • Былая назва: Царкавішча[2]
Краіна Беларусь
Вобласьць Віцебская
Раён Аршанскі
Сельсавет Высокаўскі
Часавы пас
Каардынаты 54°38′02,20″ пн. ш. 30°31′41,90″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 1 чал. (1999)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +375 216
Паштовы індэкс 211024[3]
Нумарны знак 2
Людкаўшчына на мапе Беларусі ±
Людкаўшчына
Людкаўшчына
Людкаўшчына
Людкаўшчына
Людкаўшчына
Людкаўшчына
Вясковыя могілкі

Лю́дкаўшчына[4]вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 11 кілямэтраў на паўночны ўсход ад Воршы. Паўночнай сваёй мяжой выходзіць да міжнароднай аўтамагістралі КоркОмск (у межах Беларусі — магістраль М1), за 3 км ад чыгуначнай станцыі Хлюсьціна. Людкаўшчына ўваходзіць у склад Высокаўскага сельсавету.

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Вёска вядома з 18 стагодзьдзя як уласнасьць Сапегаў у Дубровенскім графстве Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага[2].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай 22 ліпеня 1773 году Царкавішча ў Аршанскай правінцыі Магілёўскай губэрні. З 22 сакавіка 1777 г. па 31 сьнежня 1796 г. у Аршанскім павеце Магілёўскай губэрні (Магілёўскае намесьніцтва з 10 студзеня 1778 г. па 31 сьнежня 1796 г.). З 31 сьнежня 1796 г. па 27 лютага 1802 г. Аршанскі павет Беларускай губэрні. З 27 лютага 1802 г. Магілёўская губэрня, Аршанскі павет, Высокаўская воласьць.[5]

На прыканцы канцы XVIII стагодзьдзя вёска Царкавішча — уладаньне князя Рыгора Пацёмкіна.[6]. З 1792 году ва ўласнасьці Любамірскіх у маёнтку Межаўскі ключ. Адлюстравана на пляне генэральнага межаваньня Аршанскага павету канца 18 ст[7]. Вёска адносілася да прыходу Сьвята-Троіцкай царквы ў сяле Арэхі[8].

Сяляне вёскі з 16 верасьня 1867 году да 17 жніўня 1870 году выкупілі зямлю ў Канстанціна Любамірскага.[9]. Пасьля рэформаў другой паловы XIX стагодзьдзя зьявіліся першыя хутары ў Аршанскім павеце ў 1880-х гадах і ў пачтку XX стагодзьдзя вяскоўцы жылі на хутарах, трымаючы уласную гаспадарку[10].

З 14 верасьня 1917 году Магілёўская губэрня ў Заходняй вобласьці Расейскай рэспублікі. Уваходзіла ў склад Беларускай Народнай Рэспублікі, абвешчанай 25 сакавіка 1918, з 1 студзеня 1919 году ў ССРБ, з 27 лютага ў РСФСР. З 11 ліпеня 1919 году Аршанскі павет у Віцебскай губэрні. З сакавіка 1924 году ў БССР і з 17 ліпеня Аршанскі раён, Аршанская акруга, з 20 жніўня 1924 году у складзе Кудаеўскага сельсавету. У сярэдзіне 1930-х гадоў ўлады зьліквідавалі хутарскія гаспадаркі й утварылі вёску.

Пад нямецкай акупацыяй з сярэдзіны ліпеня 1941 да 26 чэрвеня 1944 году. З кастрычніка 1943 году ў зоне баявых дзеяньняў.

27 сьнежня 1985 году вёска Людкаўшчына перададзена ў склад Высокаўскага сельсавету[11].

  • Братэрская магіла 27 вайскоўцаў на вясковых могілках, што загінулі ў 1944 годзе. У 1967 годзе на магіле пастаўлена стэла.[12].
  • XX стагодзьдзе: 1940 год — 8 двароў, 22 чалавекі; 1959 год — 53 чалавекі; 1998 год — 1 гаспадарка, 1 чалавек
  • XIX стагодзьдзе: 1857 год — 75 чалавек [8]
  1. Рапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Віцебскай вобласці / Рэдактар доктар-філялягічных навук Шуба, П. П.. — Мінск: Навука і тэхніка, 1977. — С. 237, 238. — 504 с.
  2. 1 2 Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 2 / [рэд. Г.П. Ляхава, Ю.М. Несцяроўская, Т.М. Пракаповіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2013. — 347, [4] с., іл. ISBN 978-985-508-245-4. С. 84 (Д-4), 333
  3. Белпошта
  4. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf)
  5. Могилевская губернія. Города. Могилевъ. Орша. // Городскія поселенія въ Россійской имперіи : даведнік. — С.-Петербург: Въ типографіи К. Вульфа, 1863. — Т. 3. — С. 155, 186.
  6. Российский государственный архив древних актов. Материалы генерального и специального межевания Межевой канцелярии и местных межевых учреждений по МОГИЛЕВСКОЙ губернии 1776—1918 гг. Ф. 1319. Опись 1. Картон 16 Пачатак 5.09.1783. Полевые записки № 812.
  7. Планы генерального межевания России 1783—1790 гг
  8. 1 2 Списки населенных мест Могилевской губ. по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело] = РГИА. Ф. 1290. Оп.4. Д. 80. — Ленинград: Фонд Центрального статистического комитета МВД., 1857. — С. 374. — 613 с.
  9. Российский государственный исторический архив (РГИА) Ф. 577 Оп. 19 Д. 945. Дело о выкупе временнообязанными крестьянами земельных наделов у Любомирского К. К. Селения Якубово и др. (Могилевская губ.) 31 января 1867 г. — 23 февраля 1871 г.
  10. Кофод А. А. Крестьянские хутора на надельной земле.. — С.-Петербург: Типография Ф.Вайсберга и П.Гершунина, 1905. — Т. 1. — С. 118, 219. — 283 с.
  11. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 27 снежня 1985 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1986, № 4 (1846).
  12. Людкаўшчына. Брацкая магіла савецкіх вўінаў (№ 282) / Рэдкал.: С. В. Марцэлеў(гал. рэд.) і інш. // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі : энцыкляпэдыя. — Менск: Беларуская энцыклапедыя, 1985. — Т. Віцебская вобласьць. — С. 109.