Перайсьці да зьместу

Бітва пад Віцебскам (1664)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бітва пад Віцебскам
Віцебск, 17 ст
Дата: 6 чэрвеня 1664
Месца: ваколіцы Віцебску
Вынік: перамога войска РП
Супернікі
Рэч Паспалітая Маскоўская дзяржава
Камандуючыя
Міхал Казімер ПацІван Хаванскі
Колькасьць
3749 [1]

Бітва пад Віцебскам — перамога войска ВКЛ 6 чэрвеня 1664 году над Маскоўскім войскам падчас Трынаццацігадовай вайны.

Восеньню 1663 году кароль Ян Казімер рушыў на праваўзьбярэжнюю Ўкраіну зь вялікім польскім і літоўскім войскам. У студзені 1664 году войска Рэчы Паспалітай уварвалася на тэрыторыю Расейскага Царства. Вясною 1664 году частка войска начале гетмана польнага літоўскага Міхала Казімера Паца пакінула галоўныя каралеўскія сілы і рушыла на поўнач, каб супрацьстаяць войску Івана Хаванскага.

Маскоўскае войска пасоўвалася па ўсходняй часты ВКЛ, «выпаліла і весекла» на сваім шляху Дуброўна, Оршу, Чарэю і Талачын, «палілі да самога Барысава»[2], а пазьней стаяла да лета каля Віцебска зьбіраючы ежу і чакаючы папаўненьня.

У лютым разьбіўшы пад Бранскам маскоўскае войска начале Баратынскага[3], Пац рушыў ад Старадуба да Магілёву.

Першыя сутычкі адбыліся 5 чэрвеня 1664 году. Бітва пачалася 6 чэрвеня на раце Лучосе. Падчас бою маскоўцамі было захоплена гетманская харугва Паца[4]. Але пасьля маскоўская коньніца, што наступала без падтрымкі пяхоты, был адкінутая назад і разьбеглася, замест таго каб сабрацца ў лягеры. Так ноўгарадзкія казакі ўцякалі да самога Ноўгараду[5]. Пасьля гэтага рэшткі войска Хаванскага, дзе засталася адна пяхота, былі разьбітыя жаўнерамі ВКЛ.

Хаванскі з часткай арміі ледзь прабіўся да Віцебска, дзе яму дапамог гарадзкі гарнізон.

Пасьля гэтай паразы цар адхіліў Хаванскага ад камандваньняі і прызначыў новага ваяводу — Юрыя Доўгарукага.

  1. ^ По состоянию на 8 апреля 1664. Акты Московского государства, изданные Императорскою Академиею наук, СПб., 1901, т.3, стр.562.
  2. ^ Курбатов О. А. Из истории военных реформ в России во 2-й половине XVII века. Реорганизация конницы на материалах Новгородского разряда 1650-х — 1660-х гг./Диссертация на соискание ученой степени кандидата исторических наук, М., 2002, стр. 162—163
  3. ^ Pacowie : materyjały historyczno-genealogiczne / ułożone i wydane przez Józefa Wolffa
  4. ^ РГАДА. Ф. 210. Смотренные списки, № 20, л 640—643. Курбатов О. А. Морально-психологические аспекты тактики русской конницы в середине XVII века // Военно-историческая антропология. Ежегодник, 2003 / 2004. Новые научные направления. М., 2005. С. 193—213.
  5. ^ Курбатов О. А. Морально-психологические аспекты тактики русской конницы в середине XVII века // Военно-историческая антропология: Ежегодник, 2003/2004: Новые научные направления. — М., 2005. — С. 193—213