Лучоса
| Лучоса лац. Łučosa | |
Рака Лучоса | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Выток | воз. Зелянское |
| Вусьце | Дзьвіна |
| Краіны басэйну | Беларусь |
| Вобласьці | Віцебская вобласьць |
| Даўжыня | 90 км |
| Сярэднегадавы сьцёк | 21,4 м³/с |
| Плошча басэйну | 3510 км² |
| Нахіл воднай паверхні | 0,3 ‰ |
| Асноўныя прытокі | |
| Левыя | Ардышэўка, Серакаратнянка, Абалянка, Чарнічанка, Абручоўка |
| Правыя | Чарніца, Сухадроўка, Ворле |
Лучо́са — рака ў Беларусі, левы прыток ракі Дзьвіны. Цячэ ў Лёзьненскім і Віцебскім раёнах. Даўжыня 90 км. Плошча вадазбору 3510 км². Выдатак вады ў вусьці 21,4 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,3 ‰.
Асноўныя прытокі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Правыя: Чарніца, Сухадроўка, Ворле
- Левыя: Ардышэўка, Серакаратнянка, Абалянка, Чарнічанка, Абручоўка
На рацэ
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Места: Віцебск
- Гістарычнае мястэчка: Бабінавічы
Агульныя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выцякае з возера Зелянскога каля вёскі Бабінавічаў Лёзьненскага раёну, цячэ Лучоскай нізінай і ў межах Віцебскага ўзвышша, вусьце ў межах паўднёвай ускраіны Віцебску.
Даліна трапэцападобная, у вярхоўі невыразная, шырыня яе 400—600 м. Абалона перарывістая, чаргуецца па берагах, больш разьвітая на левабярэжжы; шырыня яе 300—500 м. Рэчышча неразгалінаванае, зьвілістае, месцамі зарастае, шырыня яго 20—30 м, у нізоўі да 60 м. Дно роўнае, пераважна пяскова-аточнае, на перакатах нярэдка камяністае. Берагі часьцей стромкія, месцамі абрывістыя, супясковыя, парослыя хмызьняком.
Найвышэйшы ўзровень разводзьдзя ў ніжняй плыні ў пачатку красавіка, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 6,2 м, найбольшая 9,9 м (1956). Замярзае ў канцы 1-й дэкады сьнежня, крыгалом у канцы сакавіка. Веснавы ледаход 3 дні[1].
У паўднёвай частцы месьцяцца значныя масівы мяшаных лясоў. Тут сустракаюцца ўсе тры тыпы балатоў. Азёры разьмяшчаюцца ў асноўным на левабярэжжы, найбольшыя зь іх: Кічына, Серакотня, Зелянское[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 229—230.
- ↑ Гідрамэтцэнтар Беларусі(недаступная спасылка) (рас.)
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 229—230.
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971