Раман Ляпіч
Раман Ляпіч | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1 ліпеня 1906 |
Памёр | 9 студзеня 1977 (70 гадоў) |
Пахаваны | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | перакладнік, пісьменьнік |
Раман Фёдаравіч Ляпіч (1 ліпеня 1906, в. Бор, Ігуменскі павет, Менская губэрня — 9 студзеня 1977, Менск) — беларускі паэт, крытык, перакладчык.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Закончыў народную школу. З пачатку 1923 году жыў у Менску. У 1923—1926 гадах курсант школы міліцыі. У 1926—1928 гадах вучыўся на вячэрнім рабфаку, у 1928—1931 гадах студэнт літаратурнага факультэту Белдзяржунівэрсытэту, які скончыў у 1931 годзе. У 1931—1935 гадах у асьпірантуры Акадэміі навук БССР.
З 1935 году навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры, працаваў выкладчыкам у ВНУ, пісаў літаратураведчыя артыкулы. З 1938 году дэкан філялягічнага факультэта Менскага пэдінстытуту.
Арыштаваны 20 ліпеня 1938 году; 10 кастрычніка 1938 году асуджаны на 8 гадоў пазбаўленьня волі і адпраўлены на Калыму ў адзін з паўночна-ўсх. канцлягераў. Пасьля вызваленьня з 1946 году працаваў як вольнанаёмны геоляг на капальнях у Магаданскай вобласьці. Падарваў здароўе; з 1965 году інвалід 2-й групы. У 1968 годзе вярнуўся ў Менск.
У 1969 годзе рэабілітаваны. Апошні год перад сьмерцю быў паралізаваны. Пахаваны на Чыжоўскіх могілках.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Працаваў літработнікам у рэдакцыях газ. «Звязда», «Рабочий». Друкавацца пачаў у 1929 (перакладаў на расейскую мову творы беларускіх аўтараў). З літаратурна-крытычнымі артыкуламі ўпершыню выступіў у 1931 г.
Напісаў шэраг артыкулаў, прысьвечаных творчасьці Якуба Коласа, Янкі Купалы, Ільлі Гурскага. Перавёў на расейскую мову асобныя творы Зьмітрака Бядулі, Платона Галавача, Міхася Лынькова.
Творы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нацыянал-дэмакратычная фальсіфікацыя беларускай літаратуры: (Крытычны агляд артыкулаў па беларускай літаратуры, змешчаных у «Литературной Энциклопедии» і «БСЭ» // Літаратура і мастацтва. Мн., 1936. Кн. 4—5 (сааўтар Э. Галубок).
- На барыкадах барацьбы за сусьветную гегемонію пралетарскай літаратуры (Першы Усесаюзны зьезд польскіх пралетарскіх пісьменьнікаў). // Маладняк. Менск. № 10. 1931.
- «Заштопаўшы душы прарэхі…» [Рэц. на кнігу: А. Звонак «Мая Радзіма». Менск. 1935.] // Літаратура і Мастацтва. Менск. 11 лютага 1936.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ЛЯПІЧ Раман Фёдаравіч — https://web.archive.org/web/20080621165351/http://www.marakou.by/
- Дускания Рыдлевка. Геолог Ляпич. Койданава. «Кальвіна». 2015. Архівавана 5 снежня 2018. — https://web.archive.org/web/20161207162350/http://acaraj-kut.blogspot.com/ Архівавана 7 снежня 2016.
- Сотрудники АН Беларуси пострадавшие в период сталинских репрессий — http://www.ihst.ru/
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Памяць : Пухавіцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск, 2003.
- Бярозкін Р. Аб «бадзёрых рытмах» Р. Ляпіча. // Літаратура і мастацтва. — Менск, 6 студзеня 1938.
- Самуйлёнак Э. Супраць аглабельнай крытыкі. // Літаратура і мастацтва. — Менск, 22 сакавіка 1936.
- Урупіна Г. М. Ляпіч Раман. // Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік у 6 тамах. Т. 4. — Мінск, 1994. — С. 148.
- Махнач Т. М. Ляпіч Раман. Бібліяграфія. // Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік у 6 тамах. Т. 4. — Мінск, 1995. — С. 148—149.
- Забыты Раман Ляпіч. // Карлюкевіч А. І векавечны толькі край… — Мінск, 2000. — С. 243—249.
- Ляпіч Раман Фёдаравіч. // Маракоў Л. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. 1794—1991. Том II. — Мінск, 2003. — С. 48.
- Нарадзіліся 1 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1906 годзе
- Нарадзіліся ў Ігуменскім павеце
- Памерлі 9 студзеня
- Памерлі ў 1977 годзе
- Памерлі ў Менску
- Пахаваныя на Чыжоўскіх могілках
- Нарадзіліся ў Пухавіцкім раёне
- Беларускія крытыкі
- Беларускія паэты
- Беларускія перакладчыкі
- Беларускія літаратуразнаўцы
- Беларускамоўныя паэты
- Беларускамоўныя пісьменьнікі
- Перакладчыкі на расейскую мову
- Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка