Перайсьці да зьместу

Сяргей Семяняка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сяргей Семяняка
Пэрсанальная інфармацыя
Поўнае імяСяргей Пятровіч Семяняка
Нарадзіўся21 жніўня 1975(1975-08-21) (49 гадоў)
Грамадзянства
Прафэсійная інфармацыя
Спэцыялізацыяспартовец

Сяргей Пятровіч Семяняка (нар. 21 жніўня 1975, в. Бор Пухавіцкага раёну Менскай вобласьці) — беларускі спартовец. Майстар спорту Беларусі па лёгкай атлетыцы, Майстар спорту Беларусі міжнароднага клясу. Пяціразовы чэмпіён сьвету.

У 1982 годзе пайшоў у 1 кляс Бор-Слабадской сярэдняй школы, пасьля пераведзены ў Маладэчанскі спецшколу-інтэрнат, які скончыў ў 1992 годзе, паступіў у Мар'інагорскі сельскагаспадарчы тэхнікум на агранамічнае аддзяленьне.

З 1996 году працаваў у ахове Чэрвенскага рынку і хадзіў на трэніроўкі ў цэнтар алімпійскай падрыхтоўкі па міні-футболе і лёгкай атлетыцы сярод слабачачых.

У 1998 годзе залічаны ў Нацыянальную зборную каманду па міні-футболе сярод інвалідаў па зроку. У гэтым жа 1998 годзе каманда стала чэмпіёнам сьвету на чэмпіянаце ў Бразыліі, а Сяргей Семяняка прызнаны найлепшым гульцом чэмпіянату.

У 1999 годзе адбыўся першы чэмпіянат Эўропы па міні-футболе сярод слабабачачых. У Менску каманда заваявала срэбра, а Сяргей Семяняка прызнаны найлепшым гульцом Эўропы, атрымаў званьне «Майстар спорту міжнароднага клясу».

У 2001 годзе на Другім чэмпіянаце Эўропы ў Парыжы прызнаны лепшым гульцом. У 2002 годзе ў Мілане на Другім чэмпіянаце сьвету па міні-футболе сярод слабабачачых каманда стала чэмпіёнам.

У 2004 годзе на параалімпійскіх гульнях у Афінах заняў чацьвёртае месца ў кіданьні дзіды і шостае месца ў кіданьні дыску.

У 2011 годзе стаў ганаровым грамадзянінам Пухавіцкага раёну[1].

Спартыўную кар’еру скончыў у 2012 годзе[2].