Перайсьці да зьместу

Майстар спорту Беларусі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Нагрудны знак майстра спорту Рэспублікі Беларусь
Нагрудны знак Майстар спорту Беларусі ў 1992—1995 гг

Майстар спорту Рэспублікі Беларусь (МС) — спартовае званьне ў Рэспубліцы Беларусь. Прысвойваецца Міністэрствам спорту і турызму Рэспублікі Беларусь па відах спорту, прызнаных у Рэспубліцы Беларусь.

Спартоўцы, якому прысвоена спартыўнае званьне, выдаецца пасьведчаньне аб спартыўным званьні і нагрудны знак.

Нормы і патрабаваньні, выкананьне якіх неабходна для прысваеньня спартыўнага званьня майстра спорту Рэспублікі Беларусь, усталёўваюцца Адзінай спартыўнай клясыфікацыяй Рэспублікі Беларусь (АСК), зацьверджанай Міністэрствам спорту і турызму Рэспублікі Беларусь[1].

Спартовыя званьні прысвойваюцца спартоўцам — грамадзянам Рэспублікі Беларусь пры выкананьні імі устаноўленых АСК нормаў на афіцыйных спартыўных спаборніцтвах, за выключэньнем спартыўных спаборніцтваў, якія праводзяцца сярод вэтэранаў.

Разрадныя нормы і разрадныя патрабаваньні ўсталёўваюцца з улікам асаблівасьцяў разьвіцьця віду спорту, полу, узросту спартоўцаў і вызначаюцца паказчыкамі, прадугледжанымі Адзінай спартыўнай клясыфікацыяй Рэспублікі Беларусь па віду спорту[2].

Асобам з інваліднасьцю прысвойваецца асобнае спартыўнае званьне — майстар спорту Рэспублікі Беларусь сярод інвалідаў.