Аляксандар Чыж
| Аляксандар Чыж | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 10 лютага 1997[1] (29 гадоў) | |
| Рост | 185 см | |
| Вага | 79 кг[3] | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Дынама Кіраў[d] | |
| Нумар | 27 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2017—2021 | Дынама Менск | 15 (2) |
| 2017 | → Нафтан | 13 (1) |
| 2021 | → Туран | 13 (1) |
| 2022—2023 | Тарпэда-БелАЗ | 23 (1) |
| 2024 | Славія Мазыр | 10 (0) |
| 2024 | Арсэнал Койданаў | 10 (0) |
| 2025 | Кыргызалтын[d] | 22 (1) |
| 2026— | Дынама Кіраў[d] | |
| Зборныя | ||
| 2017—2018 | Беларусь (да 21) | 4 (0) |
Аляксандар Чыж (нар. 10 лютага 1997 году) — беларускі футбаліст, абаронца кыргыскага клюбу «Кыргызалтын».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выхаванец ДЮСШ гораду Бярозы. З 2014 году пачаў выступаць за дубль менскага «Дынама», дзе пазьней замацаваўся ў асноўным складзе. У студзені 2017 году склаў новы доўгатэрміновы кантракт з «Дынама»[4]. Да сэзону 2017 году рыхтаваўся поруч з асноўнай камандай, але пачаў яго ў дублюючым складзе. У траўні трэнэрам галоўнай каманды быў прызначаны Сяргей Гурэнка, які раней кіраваў рэзэрвовым складам. Пасьля гэтага Чыж пачаў прыцягвацца да асноўнага складу. 10 траўня 2017 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, адгуляўшы ўвесь матч супраць «Менску» (2:0) на пазыцыі цэнтральнага абаронцы.
У ліпені 2017 году быў аддадзены ў арэнду наваполацкаму «Нафтану» да сканчэньня сэзону 2017 году[5]. У складзе «Нафтана» здолеў замацавацца ў асноўным складзе ў цэнтры абароны. У студзені 2018 году вярнуўся ў «Дынама»[6]. У сэзоне 2018 году чаргаваў выступы ў дублі і ў першай камандзе, у кастрычніку не гуляў праз траўмы. У 2019—2020 гадах гуляў пераважна за дубль, часам зьяўляўся ў асноўнай камандзе, пры гэтым шмат прапускаў матчаў праз пашкоджаньні.
У сакавіку 2021 году быў аддадзены ў арэнду дэбютанту казаскай Прэм’ер-лігі «Турану»[7]. Спачатку пераважна заставаўся на лаўцы запасных, а пачынаючы зь лета замацаваўся ў першай адзінаццатцы. У сьнежні 2021 году па заканчэньні працоўнае дамовы зышоў з «Дынама»[8]. У студзені 2022 году склаў кантракт з жодзінскім «Тарпэда-БелАЗ»[9]. У студзені 2023 году падоўжыў кантракт з клюбам[10]. У студзені 2024 году пакінуў Жодзін[11] і неўзабаве стаў гульцом мазырскай «Славіі»[12]. У ліпені 2024 году, пакінуўшы мазырскі клюб[13], перайшоў у койданаўскі «Арсэнал»[14].
Пасьля сэзону 2024 году прыяднаўся да кыргыскага клюбу «Кыргызалтын», дэбютаваўшы ў складзе новай камандзе 5 сакавіка 2025 году ў матчы супраць клюбу «Азіягол»[15][16].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 2015 годзе гуляў за зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыі чэмпіянату Эўропы. 25 сакавіка 2017 году дэбютаваў у складзе зборнай Беларусі (да 21 году), адгуляўшы ўсе 90 хвілінаў у таварыскім матчы супраць зборнай Летувы (2:1).
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі: 2018, 2023
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2023
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
|---|---|---|---|---|
| Дывізіён | Матчы | Галы | ||
| Дынама Менск | 2017 | Найвышэйшая ліга | 1 | 0 |
| Нафтан | 13 | 1 | ||
| Дынама Менск | 2018 | Найвышэйшая ліга | 5 | 0 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Aleksandr Chyzh // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ http://torpedo-belaz.by/player/chizh-aleksandr/
- ↑ https://www.pressball.by/footballstat/aleksandr_v_chizh/
- ↑ Дублеры минского «Динамо» Кийко, Чиж, Плотников и Крайко подписали контракты с клубом (рас.)
- ↑ Минское "Динамо" отдало Александра Чижа в аренду "Нафтану" (рас.)
- ↑ Дынамаўцы выйшлі з адпачынку. (бел.) Афіцыйны сайт менскага «Дынама» Архіўная копія ад 2020-10-26 г.
- ↑ Минское "Динамо" отправило защитника Чижа в аренду в казахстанский клуб (рас.)
- ↑ Риос, Плотников, Динга и еще три игрока покинули минское "Динамо" (рас.)
- ↑ Александр Чиж перешел в "Торпедо-БелАЗ" (рас.)
- ↑ Александр Чиж продлил контракт с "Торпедо-БелАЗом" (рас.)
- ↑ Александр Чиж покинул "Торпедо-БелАЗ" (рас.)
- ↑ "Славия" объявила о подписании Чижа, также в клуб перейдет Соловей (рас.)
- ↑ Александр Чиж расстался со "Славией" (рас.)
- ↑ Защитник, покинувший "Славию", перешел в "Арсенал" (рас.)
- ↑ Александр Чиж дебютировал в чемпионате Кыргызстана (рас.). Прессбол (2025-03-05). Праверана 2025-03-08 г.
- ↑ Кыргызстан. "Кыргызалтын" Александра Чижа обыграл "Азиягол" (рас.). Football.by (2025-03-05). Праверана 2025-03-08 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Нарадзіліся 10 лютага
- Нарадзіліся ў 1997 годзе
- Нарадзіліся ў Бярозе
- Футбалісты клюбу «Дынама» Менск
- Футбалісты клюбу «Нафтан» Наваполацак
- Футбалісты клюбу «Туран» Туркестан
- Футбалісты клюбу «Тарпэда-БелАЗ» Жодзін
- Футбалісты клюбу «Славія» Мазыр
- Футбалісты клюбу «Арсэнал» Койданаў
- Футбалісты моладзевай зборнай Беларусі
- Беларускія футбалісты