Павал Кірыльчык
Павал Кірыльчык | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 4 студзеня 1981[1][2][3] (44 гады) | |
Рост | 187 см | |
Вага | 82 кг | |
Пазыцыя | абаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1999—2002 | Тарпэда Менск | 38 (2) |
2003 | Нафтахімік Ніжнякамск[d] | 31 (1) |
2004—2006 | Крыўбас | 42 (0) |
2006—2007 | Чарнаморац Адэса | 18 (1) |
2007—2008 | Карпаты | 25 (2) |
2008—2010 | Марыюпаль | 41 (1) |
2010 | Менск | 13 (1) |
2011 | Кайрат | 27 (0) |
2012—2014 | Гомель | 75 (2) |
2015—2016 | Мікашэвічы | 38 (2) |
2016—2018 | Іслач | 34 (0) |
2018 | Дняпро Магілёў | 7 (0) |
2019—2020 | Арсэнал Койданаў | 42 (2) |
Зборныя | ||
2002—2004 | Беларусь (да 21) | 12 (1) |
2005—2006 | Беларусь | 4 (0) |
Трэнэрскія клюбы | ||
2020—2022 | Арсэнал Койданаў |
Па́вал Кіры́льчык (нар. 4 студзеня 1981 году, Менск, БССР) — колішні беларускі футбаліст і трэнэр. Гуляў на пазыцыі абаронцы.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кар’еру пачаў у сталічным клюбе «Тарпэда-МАЗ». У 2003 годзе гуляў за «Нафтахімік». У тым жа годзе перайшоў у «Крыўбас», адыграў за каманду 2 сэзоны. У пачатку лістапада 2005 году скасаваў кантракт па ўзаемнай згодзе з клюбам[4], які сканчаўся 31 сьнежня 2005 году. У 2006 годзе перайшоў у «Чарнаморац», у сэзоне 2005—2006 гадоў стаў бронзавым прызэрам чэмпіянату Ўкраіны. У ліпені 2007 году перайшоў у «Карпаты». Улетку 2008 году перабраўся ў склад пачаткоўца Прэм’ер-лігі, «Ільлічовец».
У 2010 годзе перайшоў у клюб «Менск», зь якім выйграў бронзу чэмпіянату 2010 году. У студзені 2011 году падпісаў кантракт з казахстанскім «Кайратам». Правёў у Казахстане адзін сэзон. У канцы студзеня 2012 году падпісаў пагадненьне з клюбам «Гомель»[5]. У сэзоне 2012 году зьяўляўся на полі нерэгулярна, але стаў адзіным гульцом асноўнага складу, які застаўся ў клюбе на наступны сэзон. Сэзон 2013 году распачынаў як цэнтральны абаронца, але потым пачаў выкарыстоўвацца як апорны паўабаронца. У ліпені 2013 году, пасьля зыходу з «Гомля» Сяргея Канцавога, быў прызначаны капітанам каманды. У пачатку сэзону 2014 году быў пазбаўлены капітанства, а ў канцы красавіка 2014 году галоўны трэнэр Аляксей Мяркулаў увогуле перавёў Кірыльчыка ў дублюючы склад. Пасьля прызначэньня ў траўні 2014 году галоўным трэнэрам Уладзімера Гольмака вярнуўся ў аснову і замацаваўся на пазыцыі апорнага паўабаронцы. У сьнежні 2014 году пакінуў гомельскі клюб па заканчэньні кантракту[6].
У лютым 2015 году перайшоў у мікашэвіцкі «Граніт»[7]. У складзе «Граніта» стаў асноўным апорным паўабаронцам. У ліпені 2016 году празь фінансавыя цяжкасьці мікашэвіцкага клюбу скасаваў кантракт і неўзабаве прыяднаўся да «Іслачы»[8]. Спачатку гуляў у асноўным складзе «Іслачы», але ў верасьні атрымаў траўму і выбыў да канца сэзону. У студзені 2017 году падоўжыў кантракт з клюбам[9]. У красавіку і траўні 2017 году адсутнічаў празы траўму, пазьней замацаваўся на пазыцыі цэнтральнага абаронцы.
У ліпені 2018 году перайшоў у магілёўскі «Дняпро»[10]. Спачатку трывала гуляў у асноўным складзе магіляўчанаў, пазьней праз траўму страціў месца ў складзе. У сьнежні 2018 году пакінуў магілёўскі клюб[11]. З 2019 году пачаў выступаць за койданаўскі «Арсэнал»[12], у складзе якога стаў капітанам каманды і гульнёвым трэнэрам.
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Згуляў у некалькіх матчах за моладзевую і нацыянальную зборныя цягам 2002—2006 гадоў.
Трэнэрская праца
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У верасьні 2020 году, пасьля адстаўкі Сяргея Ясковіча, быў прызначаны выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнэра «Арсэналу» да канца сэзону[13]. Тады ж спыніў выступы ў якасьці футбаліста. У сэзоне 2021 году ўжо стаў паўнамоцным галоўным трэнэрам каманды і вывеў яе ў Найвышэйшую лігу, аднак паводле вынікаў сэзону 2022 году «Арсэнал» вярнуўся ў Першую лігу. У сьнежні 2022 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў койданаўскі клюб[14].
Зь лета 2023 году стаў працаваць трэнэрам у расейскай юнацкай школе «Майстар-Сатурн» з Маскоўскай вобласьці[15]. У жніўні атрымаў трэнэрскую ліцэнзію катэгорыі PRO[16]. У сьнежні звольніўся з школы. У студзені 2024 году ўвайшоў у трэнэрскі штаб расейскага сталічнага «Тарпэда»[17].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Бронзавы прызэр чэмпіянату Ўкраіны: 2006
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Граніт | 2015 | Найвышэйшая ліга | 24 | 2 |
2016 | Найвышэйшая ліга | 14 | 0 | |
Іслач | 6 | 0 | ||
2017 | Найвышэйшая ліга | 19 | 0 | |
2018 | Найвышэйшая ліга | 9 | 0 | |
Дняпро | 7 | 0 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Pavel Kirilchik // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Pavel Kirylchyk // FBref (мн.)
- ^ а б в PAVEL KIRILCHIK // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ^ Павел Кирильчик покинул «Кривбасс». ua-football.com
- ^ Павел Кирильчик подписал контракт с «Гомелем». pressball.by
- ^ Футбол. Николай Романюк и Павел Кирильчик покидают "Гомель" (рас.) Архіўная копія ад 2015-06-27 г.
- ^ Дмитрий Климович и Павел Кирильчик стали игроками «Гранита» (рас.)
- ^ Кирильчик стал игроком «Ислочи» (рас.)
- ^ Павел Кирильчик еще на сезон продлил контракт с "Ислочью" (рас.) Праверана 2024-01-26 г.
- ^ Павел Кирильчик продолжит карьеру в «Днепре» (рас.)
- ^ 11 футболистов покинули "Днепр" (рас.) Праверана 2024-01-26 г.
- ^ «Арсенал» (Дзержинск). Информация о команде — 29-й чемпионат Беларуси (2019) (рас.)
- ^ Яскович покинул пост главного тренера "Арсенала" (рас.) Праверана 2024-01-26 г.
- ^ Футбол. Павел Кирильчик покинул пост главного тренера дзержинского "Арсенала" (рас.) Архіўная копія ад 2022-12-02 г.
- ^ В "Сатурне" пополнение белорусской тренерской диаспоры (рас.) Праверана 2024-01-26 г.
- ^ Радьков, Челядинский, Горовцов и еще 16 тренеров стали обладателями лицензий PRO (рас.)
- ^ Павел Кирильчик вошел в тренерский штаб московского "Торпедо" (рас.) Праверана 2024-01-26 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нарадзіліся 4 студзеня
- Нарадзіліся ў 1981 годзе
- Нарадзіліся ў Менску
- Футбалісты клюбу «Тарпэда» Менск
- Футбалісты клюбу «Нафтахімік» Ніжнякамск
- Футбалісты клюбу «Крыўбас» Крывы Рог
- Футбалісты клюбу «Чарнаморац» Адэса
- Футбалісты клюбу «Карпаты» Львоў
- Футбалісты клюбу «Марыюпаль»
- Футбалісты клюбу «Менск»
- Футбалісты клюбу «Кайрат» Алматы
- Футбалісты клюбу «Гомель»
- Футбалісты клюбу «Граніт» Мікашэвічы
- Футбалісты клюбу «Іслач» Менскі раён
- Футбалісты клюбу «Дняпро» Магілёў
- Футбалісты клюбу «Арсэнал» Койданаў
- Футбалісты моладзевай зборнай Беларусі
- Футбалісты зборнай Беларусі
- Беларускія футбалісты