Руслан Мялкоўскі
| Руслан Мялкоўскі | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 7 траўня 2006[1] (19 гадоў) | |
| Рост | 185 см | |
| Пазыцыя | паўабаронца, нападнік | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Лякаматыў Масква | |
| Нумар | 99 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2022—2024 | Арсэнал Койданаў | 50 (5) |
| 2025— | Лякаматыў Масква | 5 (0) |
| 2025 | → Арсэнал Койданаў | 15 (4) |
| Зборныя | ||
| 2023— | Беларусь (да 19)[d] | |
| 2024— | Беларусь (да 21) | 10 (3) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Руслан Мялкоўскі (нар. 7 траўня 2006 году) — беларускі футбаліст, нападнік расейскага «Лякаматыву».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выхаванец клюбу «Менск». З жніўня 2019 году па сьнежань 2020 году выступаў за юнацкую каманду берасьцейскага «Дынама». Пасьля да жніўня 2021 году знаходзіўся ў берасьцейскім «Руху». Сэзоны 2021 і 2022 гадоў правёў у Акадэміі АБФФ.
У ліпені 2022 году падпісаў кантракт з койданаўскім «Арсэналам»[2]. 10 ліпеня 2022 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матчу супраць магілёўскага «Дняпра» (1:0). У далейшым працягваў зьяўляцца ў асноўнай камандзе, з кастрычніка пачаў выходзіць у стартавым складзе каманды. У сакавіку 2023 году падоўжыў пагадненьне з «Арсэналам»[3]. У пачатку 2025 году Мялкоўскі склаў працоўнае пагадненьне з расейскім «Лякаматывам», але застаўся ў складзе «Арсэналу» на правах арэнды[4][5].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У кастрычніку 2021 году, а пасьля і ў кастрычніку 2022 году гуляў за зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Эўропы, а ў сакавіку 2023 году — у элітным раўндзе чэмпіянату Эўропы. У лістападзе 2023 году гуляў за зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Эўропы.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Ruslan Myalkovskiy // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ Дзержинский "Арсенал" заключил контракт с 16-летним игроком Академии БФФ (рас.)
- ↑ Матяш и Мялковский продлили контракты с "Арсеналом" (рас.)
- ↑ Руслан Мялковский подписал контракт с московским "Локомотивом" (ФОТО) (рас.). Прессбол (2025-01-10). Праверана 2025-03-08 г.
- ↑ Руслан Мялковский заключил контракт с "Локомотивом" и остался в "Арсенале" (рас.). Football.by (2025-01-10). Праверана 2025-03-08 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway