Іван Арашкевіч
| Іван Арашкевіч | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 20 студзеня 2005[1] (21 год) | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Арсэнал Койданаў | |
| Нумар | 13 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2023— | Арсэнал Койданаў | 50 (0) |
| Зборныя | ||
| 2024 | Беларусь (да 21) | 2 (0) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Іва́н Арашке́віч (нар. 20 студзеня 2005 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца койданаўскага «Арсэналу». Браты гульца, Яраслаў і Максім, таксама футбалісты.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выхаванец футбольнай акадэміі берасьцейскага «Дынама». У пачатку 2021 году далучыўся да берасьцейскана «Руху», але ў ліпені 2022 году прыяднаўся да структуры салігорскага «Шахцёра». У абодвух клюбах спаборнічаў толькі на юнацкім узроўні. Напрыканцы сакавіка 2023 году стаў гульцом койданаўскага «Арсэналу»[2], склаўшы працоўную дамову да канца году. Дэбютаваў за каманду ў першалігавым матчы, які ладзіўся 2 красавіка, супраць петрыкаўскага «Шахцёра», зьявіўшыся на пляцоўцы на 65-й хвіліне сустрэчы. Гулец у тым сэзоне пераважна выходзіў на зьмены ў другіх таймах, тым ня менш згуляўшы агулам у 19 матчах. У сакавіку 2024 году ўзгодніў новую дамову з клюбам[3]. 17 сакавіка запачаткаваў кар’еру ў Найвышэйшай лізе ў матчы супраць жодзінскага «Тарпэда-БелАЗ», зьявіўшыся ў стартавым складзе. Цягам сэзону стала гуляў у асноўным складзе, працягнуўшы кантракт па заканчэньні сэзону адразу на два гады[4]. У пачатку 2025 году гульцу была зробленая апэрацыя[5].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ а б в https://teams.by/ivan-oreshkevich/player-260892/
- ^ Иван Орешкевич перешёл в «Арсенал» (рас.) Football.by.
- ^ Два игрока поставили подписи под новыми контрактами с «Арсеналом» (рас.) Football.by.
- ^ Иван Орешкевич остается в "Арсенале" (рас.). Football.by (2024-12-30). Праверана 2025-03-08 г.
- ^ Защитник «Арсенала» Орешкевич перенес операцию (рас.). Белорусский футбол (2025-02-28). Праверана 2025-03-08 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway