Перайсьці да зьместу

Арцём Пятрэнка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Арцём Пятрэнка
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 1 сакавіка 2000(2000-03-01)[1] (26 гадоў)
Рост 174 см
Вага 65 кг[2]
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Баранавічы
Нумар 34
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2017—2019 Славія Мазыр 41 (11)
2020—2022 Рух Берасьце 14 (2)
2021—2022 Славія Мазыр 11 (0)
2022—2023 Славія Мазыр 19 (1)
2024 Арсэнал Койданаў 15 (1)
2025 Дняпро Магілёў 32 (11)
2026—4 Баранавічы
Зборныя
2017—2018 Беларусь (да 19)[d] 5 (0)
2019—2020 Беларусь (да 21) 6 (1)

Арцём Пятрэнка (нар. 1 сакавіка 2000 году) — беларускі футбаліст, нападнік «Баранавічаў».

Выхаванец мазырскага футболу. У жніўні 2014 году перабраўся ў Акадэмію АБФФ, якая функцыянавала на базе менскай Рэспубліканскай дзяржаўнай вучэльні алімпійскай рэзэрвы (РДВАР). У ліпені 2017 году па заканчэньні навучаньня вярнуўся ў Мазыр і стаў гульцом «Славіі», дзе пачаў выступаць за клюбны дубль, аднак хутка далучыўся і да асноўнага складу. 27 жніўня 2017 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы ў стартавым складзе ў матчы супраць берасьцейскага «Дынама» (1:2).

У сэзоне 2018 году застаўся ў мазырскім клюбе па ягонай страце месца ў Найвышэйшай лігі і выбыцьці ў Першую лігу. Пачаў атрымліваць больш часу на полі і дапамог «Славіі» вярнуцца ў элітны дывізіён. 1 верасьня 2018 году ў матчы супраць «Смаргоні» адзначыўся хет-трыкам. Сэзон 2019 году пачынаў у дублі мазырчукоў, але з траўня замацаваўся ў асноўнай камандзе. У кастрычніку 2019 году не гуляў праз траўмы, але неўзабаве вярнуўся ў склад. Да сэзону 2020 году пачынаў рыхтавацца з мазырчукамі, аднак у лютым далучыўся да берасьцейскага «Рух»[3]. Сэзон 2020 году пачынаў у пачатковым складзе, аднак у красавіку атрымаў пашкоджаньне. Канчаткова вярнуўся на поле ў кастрычніку. У сэзоне 2021 году часьцей заставаўся на лаўцы запасных, зрэдку выходзячы на замену.

У ліпені 2021 году году вярнуўся ў «Славію» на правах арэнды[4]. У мазырскім клюбе таксама толькі выходзіў на замену, з кастрычніка заставаўся на лаўцы запасных. У сьнежні 2021 году па заканчэньні арэнды пакінуў «Славію»[5]. У пачатку 2022 году рыхтаваўся да новага сэзону з «Рухам», аднак у сакавіку, пасьля таго як беарсьцейскі клюб зьняўся з Найвышэйшай лігі, зноў быў арандаваны «Славіяй»[6]. Пакінуў мазырскі клюб пасьля зьмяненьня тэрміну арэнды ў траўні 2022 году[7], адправіўшыся служыць у войску. У ліпені 2022 году вярнуўся ў склад «Славіі». У люты 2024 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў мазырскі клюб[8] і неўзабаве стаў гульцом койданаўскага «Арсэналу»[9]. У сьнежні клюб аб’явіў аб спыненьні супрацы з футбалістам[10]. У лютым 2025 году стала вядома, што Пятрэнка праходзіць прагляд у «Слуцку»[11], але ў наступным месяцы стаў футбалістам першалігавага «Дняпра»[12]. У магілёўскім клюбе стаў найлепшым бамбардзірам каманды і дапамог яму вярнуцца ў Найвышэйшую лігу, аднак паводле словаў спартоўца кіраўніцтва клюбу і трэнэрскі штаб ня бачылі яго ў складзе[13], таму ў міжсэзоньне Пятрэнка перабраўся ў «Баранавічы»[14], які таксама пачаў новы сэзон у наймацнейшым дывізіёне.

У кастрычніку 2016 году і сакавіку 2017 году ў складзе зборнай Беларусі (да 17 гадоў) браў удзел адпаведна ў кваліфікацыйным і элітным раўндах чэмпіянату Эўропы. У кастрычніку 2017 году і кастрычніку 2018 году ў складзе зборнай Беларусі (да 19 гадоў) спаборнічаў у кваліфікацыйных раўндах чэмпіянату Эўропы. 26 сакавіка 2019 году дэбютаваў у зборнай Беларусі (да 21 году) ў таварыскім матчы супраць зборнай Летувы.

КлюбСэзонЧэмпіянат
ДывізіёнМатчыГалы
Славія Мазыр2017Найвышэйшая ліга70
2018Першая ліга207
  1. Artem Petrenko // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. https://www.pressball.by/footballstat/artyom_petrenko/
  3. Экс-форвард "Славии" Петренко перешел в "Рух" (рас.)
  4. "Славия" арендовала у "Руха" Петренко (рас.)
  5. Петренко вернулся в "Рух" их аренды в "Славии" (рас.)
  6. "Славия" оставляет у себя Артема Петренко (рас.)
  7. Петренко и Курбанов покинули "Славию" (рас.) Афіцыйны сайт мазырскай «Славіі»
  8. "Славия" объявила о расставании с Петренко (рас.)
  9. Петренко подписал контракт с "Арсеналом" (рас.)
  10. "Арсенал" расстался с четырьмя игроками (рас.). Football.by (2024-12-11). Праверана 2025-03-08 г.
  11. Петренко, Жумабеков и Лебедев проходят просмотр в "Слуцке" (рас.). Football.by (2025-02-02). Праверана 2025-03-08 г.
  12. Артем Петренко перешел в "Днепр" (рас.). Football.by (2025-03-14). Праверана 2025-04-21 г.
  13. Лучший бомбардир "Днепра" сезона-2025 Артем Петренко: "Я хотел остаться, но тренерский штаб или руководство не хотело этого" (рас.). Football.by (2026-01-17). Праверана 2026-02-09 г.
  14. Артём Петренко продолжит карьеру в "Барановичах" (рас.). Football.by (2026-01-27). Праверана 2026-02-09 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]