Арсень Агееў
| Арсень Агееў | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 19 ліпеня 2004[1] (22 гады) | |
| Рост | 170 см[2] | |
| Вага | 58 кг[2] | |
| Пазыцыя | абаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Тарпэда-БелАЗ (у арэндзе з клюбу «Лякаматыў Масква») | |
| Нумар | 66 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2023 | БАТЭ | 0 (0) |
| 2023 | → Арсэнал Койданаў | 29 (5) |
| 2024 | Арсэнал Койданаў | 15 (0) |
| 2024— | Лякаматыў Масква | |
| 2024 | → Арсэнал Койданаў | 13 (0) |
| 2025 | → Тарпэда-БелАЗ | 0 (0) |
| 2025 | → БАТЭ | 15 (1) |
| 2026 | → Славія Мазыр | 8 (0) |
| 2026— | → Тарпэда-БелАЗ | |
| Зборныя | ||
| 2022 | Беларусь (да 19)[d] | 3 (1) |
| 2023—2024 | Беларусь (да 21) | 8 (0) |
Арсе́нь Аге́еў (нар. 19 ліпеня 2004 году) — беларускі футбаліст, абаронца жодзінскага «Тарпэда-БелАЗ» (у арэндзе з расейскага «Лякаматыва»).
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выхаванец футбольнай акадэміі барысаўскага БАТЭ. У 2021 годзе пачаў гуляць у клюбным дублі, а напрыканцы сэзону часам трапляў у заяўку на матчы асноўнай каманды. Дэбютны матч у складзе барысаўчанаў згуляў 21 чэрвеня 2022 году ў Кубку Беларусі супраць пінскага «Стэнлесу», зьявіўшыся на зьмену на 62-й хвіліне. У матчах чэмпіянату гэтак і не гуляў. У выніку, у сакавіку 2023 году абаронца быў аддадзены ў арэнды ў першалігавы «Арсэнал»[3][4]. Запачаткаваў кар’еру ў Першай лізе 2 красавіка, калі выйшаў у стартавым складзе матчу супраць петрыкаўскага «Шахцёра». Першы гол забіў 20 жніўня ў браму «Воршы». 9 верасьня адзначыўся галявым дублем у браму «Віцебску». Цягам сэзону быў адным з ключавых футбалістаў каманды. Па сканчэньні арэнднага пагадненьня вярнуўся ў Барысаў, аднак у студзені 2024 году было аб’яўлена, што гулец мусіць пакінуць каманду[5][6]. У сакавіку афіцыйна праыяднаўся да «Арсэналу»[7], які тым часам прасунуўся ў Найвышэйшай лігу. 17 сакавіка як паўнавартасны гулец койданцаў згуляў матч беларускага першынства супраць жодзінскага «Тарпэда-БелАЗ». Пасьля першага колу сэзону 2024 году Агееў стаў футбалістам расейскага «Лякаматыва», але працягнуў абараняць колеры беларускага клюбу на правах арэнды[8]. На сэзон 2025 году быў аддадзены ў арэнды ў жодзінскі «Тарпэда-БелАЗ»[9][10]. За першую палову сэзону на поле не выходзіў, у выніку чаго ў ліпені таксама на правах арэнды далучыўся да БАТЭ[11]. У 2026 годзе зноў накіраваўся ў арэнду, але гэтым разам у мазырскую «Славію»[12]. Улетку паводле арэнднага пагадненьня стаў футбалістам жодзінскага «Тарпэда-БелАЗ»[13], узяўшы 66-ы нумар[14].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У лістападзе 2021 году футбаліст атрымаў выклік да складу зборнай Беларусі (да 18 гадоў)[15]. У сакавіку 2022 году быў запрошаны да шыхтаў зборнай Беларусі (да 19 гадоў)[16]. У складзе каманды дэбютаваў у чэрвені таго ж году ў таварыскім матчы супраць зборнай Узбэкістану. У верасьні браў удзел у адборачных матчаў чэмпіянату Эўропы. Першы гол у складзе дружыны не старэйшай за 19 гадоў учыніў у матчы супраць зборнай Армэніі[17]. У лістападзе 2023 году запачаткаваў выступы ў складзе зборнай Беларусі (да 21 году) у таварыскі матчы супраць зборнай Расеі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Arseniy Ageev // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- 1 2 https://pressball.by/players/football/1717/
- ↑ «Арсенал» живее всех живых! И продолжает оставаться одной из главных загадок первой лиги (рас.) Football.by.
- ↑ Наши в аренде: от Новополоцка до Островца (рас.) Афіцыйны сайт БАТЭ.
- ↑ Предсезонку с БАТЭ начнут десять игроков, вернувшихся из аренд (рас.) Афіцыйны сайт БАТЭ.
- ↑ Нурадин Идрис, Владислав Мелько расстались с БАТЭ, вероятно, покинет клуб Арсений Агеев (рас.) Football.by.
- ↑ Два игрока поставили подписи под новыми контрактами с «Арсеналом» (рас.) Football.by.
- ↑ «Арсений Агеев стал игроком „Локомотива»» (рас.) Афіцыйны сайт «Лякаматыва».
- ↑ Арсений Агеев стал футболистом «Торпедо-БелАЗ» (рас.). Белорусский футбол (2025-02-28). Праверана 2025-03-08 г.
- ↑ Арсений Агеев стал футболистом "Торпедо-БелАЗ" (рас.). Прессбол (2025-02-28). Праверана 2025-03-08 г.
- ↑ Арсений Агеев сменил "Торпедо-БелАЗ" на БАТЭ (рас.). Football.by (2025-07-12). Праверана 2025-07-14 г.
- ↑ "Славия" арендовала Арсения Агеева у московского "Локомотива" (рас.). Football.by (2026-02-01). Праверана 2026-02-09 г.
- ↑ Арсений Агеев вернулся в «Торпедо-БелАЗ» (рас.). Белорусский футбол (2026-07-24). Праверана 2026-07-25 г.
- ↑ Стали известны игровые номера Корзуна и Агеева в «Торпедо-БелАЗ» (рас.). Белорусский футбол (2026-07-24). Праверана 2026-07-25 г.
- ↑ В юниорскую сборную Беларуси (U-18) вызваны девять игроков БАТЭ! (рас.) Афіцыйны сайт БАТЭ.
- ↑ Вызов игроков БАТЭ в юношескую и юниорскую сборные Беларуси (рас.) Афіцыйны сайт БАТЭ.
- ↑ Арсений Агеев забивает за юниорскую сборную Беларуси (рас.) Афіцыйны сайт БАТЭ.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway