Перайсьці да зьместу

Дзьмітры Мацяш

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дзьмітры Мацяш
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 3 чэрвеня 2000(2000-06-03)[1] (25 гадоў)
Рост 177 см[2]
Вага 71 кг[3]
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Арсэнал Койданаў
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2020 Арсэнал Койданаў 23 (4)
2021—2022 Рух Берасьце 0 (0)
2021—2022 Арсэнал Койданаў 33 (8)
2022—4 Арсэнал Койданаў 56 (10)
2025 Хваля 31 (16)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
16 сакавіка 2025.

Дзьмітры Мацяш (нар. 3 чэрвеня 2000 году) — беларускі футбаліст, нападнік пінскай «Хвалі» (у арэндзе з койданаўскага «Арсэналу»).

З 2018 году пачаў выступаць за дубль барысаўскага БАТЭ. У 2019 годзе замацаваўся ў складзе і дапамог камандзе выйграць першынство дублёраў. Таксама пачаў прыцягвацца да асноўнай каманды, але гэтак і не згуляў за яе.

У лютым 2020 году поруч з шэрагам іншых дублёраў барысаўчанаў быў аддадзены ў арэнду ў койданаўскі «Арсэнал»[4], дзе пачаў пераважна выходзіць на замену. У кастрычніку 2020 году быў выкуплены «Арсэналам» і стаў гульцом клюбу на трывалай аснове. У лютым 2021 году падпісаў кантракт зь берасьцейскім «Рухам», аднак застаўся ў «Арсэнале» на правах арэнды. Паводле вынікаў сэзону 2021 году дапамог койданаўскаму клюбу прабіцца ў Найвышэйшую лігу. У сьнежні 2021 году па заканчэньні арэнды вярнуўся ў «Рух»[5]. У пачатку 2022 году рыхтаваўся да новага сэзону разам з «Рухам», аднак у лютым зноў быў аддадзены ў арэнду «Арсэналу»[6]. Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 1 траўня 2022 году ў матчы супраць берасьцейскага «Дынама» (0:0), калі выйшаў на замену ў другім тайме. У чэрвені стаў гульцом «Арсэнала» на трывалай аснове. У далейшым працягваў рэгулярна выходзіць на поле, пераважна на замену.

У сакавіку 2023 году падоўжыў пагадненьне з «Арсэналам»[7]. У сакавіку 2024 году стала вядома, што нападнік працягне выступаць за койданаўскі клюб у новым сэзоне, не зважаючы на службу ва Ўзброеных сілах краіны[8]. У сакавіку 2025 году на правах арэнды далучыўся да пінскай «Хвалі»[9].

У кастрычніку 2016 году выступаў за зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Эўропы. У кастрычніку 2018 году выступаў за зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Эўропы.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]