Аляксей Аўраменка
Аляксей Аўраменка | |
Міністар транспарту і камунікацыяў Рэспублікі Беларусь | |
---|---|
15 студзеня 2019 — цяперашні час | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Сяргей Румас |
Папярэднік: | Анатоль Сівак |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
11 траўня 1977 Менск |
Адукацыя: | Беларуская дзяржаўная політэхнічная акадэмія і Акадэмія кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь |
Аляксе́й Мікала́евіч Аўра́менка (нар. 11 траўня 1977, Менск) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністар транспарту і камунікацый Беларусі (з 2019 году).
Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Скончыў Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію (1999), Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь (2010).
Працоўную кар’еру пачаў у 1999 годзе майстрам дарожна-будаўнічага ўпраўленьня № 43 РУП «Будаўніча-мантажны трэст № 8», з 2000 году працаваў галоўным спэцыялістам аддзелу ўтрыманьня дарожнай сеткі Камітэту па аўтамабільных дарогах пры Міністэрстве транспарту і камунікацыяў. У 2001—2006 гадах быў галоўным спэцыялістам упраўленьня ўтрыманьня дарожнай сеткі Дэпартамэнту «Белаўтадар» Міністэрства транспарту і камунікацыяў.
З 2006 году працаваў ва ўпраўленьні транспарту, сувязі і інфарматызацыі Апарату Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь, займаў пасады галоўнага спэцыяліста, намесьніка начальніка і начальніка. Пастановай Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25 ліпеня 2013 году № 656 быў прызначаны намесьнікам міністра транспарту і камунікацыяў Беларусі, а Пастановай Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 3 сакавіка 2016 году № 174 быў прызначаны першым намесьнікам міністра транспарту і камунікацыяў.
З 15 студзеня 2019 году Ўказам прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь прызначаны міністрам транспарту і камунікацыяў Рэспублікі Беларусь[1].
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|