Ірына Цэлікавец
Ірына Цэлікавец | |
Дата нараджэньня | 2 лістапада 1976 (47 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | юрыстка |
Ірына Аляксандраўна Цэлікавец (нар. 2 лістапада 1976, Жлобін, Гомельская вобласьць, БССР, СССР[1]) — беларуская юрыстка рэжыму Лукашэнкі, чалец Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў Рэспублікі Беларусь ад Менскай вобласьці. Фігурантка санкцыйных сьпісаў ЭЗ, ЗША, шэрагу іншых краінаў.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2000 годзе скончыла Гомельскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Францыска Скарыны паводле спэцыяльнасьці «Расейская мова й літаратура», у 2005 годзе — Беларускі дзяржаўны эканамічны ўнівэрсытэт паводле спэцыяльнасьці «Правазнаўства».
З 2004 году працавала вядучым спэцыялістам управы рэгістрацыі (ліквідацыі) суб’ектаў гаспадараньня й ліцэнзаваньня камітэту эканомікі Менскага абласнога выканаўчага камітэту, з 2005 году — галоўным спэцыялістам паводле прававой і кадравай працы Менскага абласнога камітэту прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя, з 2006 году — галоўным спэцыялістам аддзелу арганізацыйна-прававой працы, грамадзкіх аб’яднаньняў і кантролю ліцэнзаванай дзейнасьці ўправы юстыцыі Менскага аблвыканкаму.
У 2007—2009 гадох працавала начальнікам аддзела грамадзкіх аб’яднаньняў, юрыдычнай экспэртызы й кантролю ліцэнзаванай дзейнасьці галоўнай управы юстыцыі Менскага аблвыканкаму, з 2009 па 2011 год — начальнік аддзелу юрыдычнай экспэртызы, прававой працы й кантролю ліцэнзуемай дзейнасьці галоўнай управы юстыцыі Менскага аблвыканкаму, з 2011 па 2013 год — намесьнік начальніка галоўнай управы — начальнік аддзелу юрыдычнай экспэртызы, прававой працы й кантролю ліцэнзаванай дзейнасьці галоўнай управы юстыцыі Менскага аблвыканкаму. У 2013 годзе займала пасаду намесьніка начальніка галоўнай управы юстыцыі Менскага аблвыканкаму, а з 2014 году — першага намесьніка начальніка галоўнай управы юстыцыі Менскага аблвыканкаму.
У 2014 годзе прайшла перападрыхтоўку на базе Інстытута дзяржаўнай службы Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь паводле спэцыяльнасьці «Дзяржаўнае й мясцовае кіраваньне».
З 1 лютага 2018 году працавала начальнікам управы адвакатуры й ліцэнзаваньня юрыдычнай дзейнасьці Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, пазьней — начальнікам управы натарыята й загсаў Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
Санкцыі ЭЗ, ЗША й іншых краінаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]31 жніўня 2020 году Цэлікавец была ўключана ў сьпіс асобаў, на якіх накладзена бестэрміновая забарона на ўезд у Латвію, пяцігадовая забарона на ўезд у Эстонію й забарона на ўезд у Летуву ў сувязі з тым, што «сваімі дзеяньнямі яна арганізавала й падтрымала фальсыфікацыю прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня й наступнае гвалтоўнае здушэньне мірных пратэстаў»[2].
2 кастрычніка 2020 году Цэлікавец трапіла ў Чорны сьпіс Эўразьвязу[3][4]. Пры абгрунтаваньні ўвядзеньня санкцыяў было адзначана, што Цэлікавец як чалец ЦВК нясе адказнасьць за парушэньне правілаў выбарчага працэсу падчас прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году: невыкананьне асноўных міжнародных стандартаў справядлівасьці ды празрыстасьці й фальсыфікацыю іхніх вынікаў[5]. Разам з калегамі па ЦВК Цэлікавец, у прыватнасьці, на фальшывых падставах арганізавала нядопуск некаторых кандыдатаў ад апазыцыі(be) й увяла непрапарцыйныя абмежаваньні для назіральнікаў на выбарчых участках, а таксама забясьпечыла прадузяты склад выбарчых камісіяў, якія знаходзіліся пад наглядам ЦВК[5]. 20 лістапада да санкцыяў ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя й Украіна[6]. Акрамя таго, Цэлікавец у свае санкцыйныя сьпісы ўключылі Вялікабрытанія[7][8], Канада[9], Швайцарыя[10][11][12].
21 чэрвеня 2021 году Цэлікавец таксама была ўнесена ў сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША[13][1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Belarus Designations; Issuance of Belarus General License 3 and related Frequently Asked Questions (анг.). Міністэрства фінансаў ЗША[прыбраць шаблён]. Праверана 2021-07-24 г.
- ^ Латвія, Літва і Эстонія ўключылі Лукашэнку і яшчэ 29 чыноўнікаў ў спіс пэрсон нон-грата. ПОЎНЫ СЬПІС
- ^ Protests in Belarus - EU imposes Fresh Sanctions on the Belarusian Regime and Follows the UK, US and Canada in Imposing Sanctions on Lukashenko (анг.) Paul Hastings LLP. Lexology. Архіўная копія ад 2021-07-24 г.
- ^ 40 беларускіх чыноўнікаў, якія трапілі пад санкцыі Эўразьвязу. Сьпіс. Радыё Свабода (2020-10-02). Праверана 2021-09-13 г.
- ^ а б Council Implementing Regulation (EU) 2021/339 of 25 February 2021 implementing Article 8a of Regulation (EC) No 765/2006 concerning restrictive measures in respect of Belarus (анг.) Праверана 2021-07-24 г.
- ^ Declaration by the High Representative on behalf of the EU on the alignment of certain third countries concerning restrictive measures against Belarus (анг.). Рада Эўрапейскага зьвязу(be) (2020-11-20). Праверана 2021-09-13 г.
- ^ CONSOLIDATED LIST OF FINANCIAL SANCTIONS TARGETS IN THE UK (анг.). Office of Financial Sanctions Implementation HM Treasury (2021-06-25).
- ^ UK sanctions Belarus leader Lukashenko (анг.). Reuters. Праверана 2021-07-24 г. Архіўная копія ад 2021-07-24 г.
- ^ Consolidated Canadian Autonomous Sanctions List (анг.). Міністэрства міжнародных справаў Канады(en) (2015-10-19). Праверана 2021-06-29 г.
- ^ Switzerland joins EU in sanctions against top Belarus officials (анг.). Swissinfo(cs) (2020-10-13). Праверана 2021-09-13 г.
- ^ SECO: Ordinance on measures against Belarus (анг.). Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаньнях(de) (2020-10-13). Праверана 2020-09-13 г.
- ^ Sanctions program: Belarus: Verordnung vom 11. Dezember 2020 über Massnahmen gegenüber Belarus (SR 946.231.116.9), Anhang 1 Origin: EU Sanctions: Art. 2 Abs. 1 (Finanzsanktionen) und Art. 3 Abs. 1 (Ein- und Durchreiseverbot) (анг.). Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаннях(de) (2021-07-07). Праверана 2021-07-10 г. Архіўная копія ад 2021-07-07 г.
- ^ OFAC Sanctions List Search, Міністэрства фінансаў ЗША[прыбраць шаблён]
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Pages using the JsonConfig extension
- Нарадзіліся 2 лістапада
- Нарадзіліся ў 1976 годзе
- Нарадзіліся ў Жлобіне
- Выпускнікі Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту
- Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэту
- Беларускія юрысты
- Чальцы Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь
- Беларускія асобы ў Чорным сьпісе ЭЗ
- Беларускія асобы ў сьпісе СВГ