Перайсьці да зьместу

Іжма (Рэспубліка Комі)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Іжма
Населены пункт
Краіна Расея
Суб’ект фэдэрацыі Рэспубліка Комі
Раён Іжэмскі
Дата заснаваньня 1567
Часавы пас
Каардынаты 65°00′36″ пн. ш. 53°54′46″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Паштовы індэкс 169460
Нумарны знак 11, 111
Сайт izhma.ru
Іжма на мапе Расеі
Іжма
Іжма
Іжма

І́жма (рас. Ижма, комі-зыр. Изьва) — сяло ў рэспубліцы Комі, Расея. Зьяўляецца адміністратыўным цэнтрам Іжэмскага раёну рэспублікі і Іжэмскага сельскага паселішча.

Сяло знаходзіцца ў Іжэмскім сельскім паселішчы Іжэмскага раёну Рэспублікі Комі, Расея. Стаіць на беразе ракі Іжма. Непадалёк ад сяла зь Іжмы выцякае яе прыток — рака Сэбысь.

Насельніцтва сяла складае 3753 чалавек, пераважную колькасьць зь якога складаюць комі[2].

Буйных аўтамаґістраляў, якія зьвязвалі б сяло з цэнтральнымі раёнамі Комі, няма. Дарогамі мясцовага ўзроўню сяло зьвязанаe з пасёлкамі Шчальяюр, Вусьць-Іжма, Маш'юга, Чарнаборская, а таксама з пасёлкам Іраёль у Саснагорскім раёне.