Юзэф Арнульф Гедройц
Юзэф Арнульф Гедройц | |
Герб «Кітаўрас» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 24 ліпеня 1754 |
Памёр | 17 ліпеня 1838 (83 гады)
|
Пахаваны | |
Род | Гедройцы |
Дзейнасьць | каталіцкі сьвятар, каталіцкі дыякан, каталіцкі біскуп |
Ю́зэф А́рнульф Гедройц (лет. Juozapas Arnulfas Giedraitis, польск. Józef Arnolf Giedroyć; 24 ліпеня 1754, Касакаўшчына-Гедройцы ля Вільні — 17 ліпеня 1838, Алсяды, цяпер Летува) — князь, жамойцкі біскуп, летувіскі пісьменьнік, асьветнік, перакладчык. Доктар кананічнага права (1790), кавалер ордэна Сьвятога Станіслава (1789).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З княскага роду Гедройцаў, сын ротмістра літоўскага Яна. У 1775—1781 гадох навучаўся ў Віленскай сэмінарыі, дзякуючы заступніцтву свайго дзядзькі Яна Стафана Гедройца стаў інфлянцкім канонікам. У 1781 годзе высьвечаны на сьвятара. У 1781—1785 гадох вывучаў багаслоўе, замежныя мовы й кананічнае права ў Рыме. Ад 1786 году быў сябрам жамойцкае капітулы, прэлатам-архідыяканам ад 1788 году. У 1790 годзе стаў біскупам-каад’ютарам свайго дзядзькі Яна Стафана Гедройца (з правам пераемнасьці); у тым самым годзе атрымаў у Вільні ступень доктара кананічнага права.
Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай у 1795 годзе ў якасьці першага дэлегата ад сьвятарства й абывацеляў Жамойцкага княства прыбыў у Санкт-Пецярбург, дзе яго прыняла Кацярына ІІ. Стаўшы ў 1803 годзе ардынарыем Жамойцкае дыяцэзіі распачаў актыўную асьветніцкую дзейнасьць, заснаваўшы пры падтрымцы князя Адама Чартарыйскага вялікую сетку школаў. Займаўся разьвіцьцём шпітальнае справы. Гуртаваў вакол сябе летувіскіх пісьменьнікаў. У 1813—1814 гадох на жаданьне імпэратара Аляксандра І браў удзел у працы Біблейскага таварыства ў Пецярбургу. Пераклаў на летувіскую мову Новы Запавет, выдаўшы яго пры падтрымцы мітрапаліта Станіслава Богуша-Сестранцэвіча 5-тысячным тыражом за ўласныя грошы.
У часе вызвольнага паўстаньня (1830—1831) напачатку абвясьціў пра сваю ляяльнасьць да расейскага ўраду, аднак у сакавіку 1831 году выдаў адозву ў падтрымку паўстанцаў. Па паразе паўстаньня, баючыся рэпрэсіяў супраць Касьцёлу, быў вымушаны зноў асудзіць паўстанцаў.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Невядомы мастак, XIX ст.
-
Невядомы мастак, XIX ст.
-
Невядомы мастак, XIX ст.
Папярэднік Ян Стафан Гедройц |
Жамойцкія біскупы 1803—1838 |
Наступнік Шымон Мікалай Гедройц |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Крыніца: Віталь Кавалёў, «Католическая энциклопедия»