Філіпэ Каўтыньню
Філіпэ Каўтыньню | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 12 чэрвеня 1992[1][2][3] (32 гады) | |
Рост | 172 см[4] | |
Вага | 68 кг[4] | |
Пазыцыя | флянгавы паўабаронца, скрайні нападнік | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Вашку да Гама | |
Нумар | 11 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2008—2013 2008—2010 2012 2013—2018 2018— 2019—2020 2022 2022— 2023—2024 2024— |
Інтэрнацыянале → Вашку да Гама (арэнда) → Эспанёл (арэнда) Лівэрпул Барсэлёна → Баварыя (арэнда) → Астан Віла (арэнда) Астан Віла → Аль-Дугаіль (арэнда) → Вашку да Гама (арэнда) |
28 (3) 19 (1) 16 (5) 152 (41) 76 (16) 23 (8) 19 (5) 22 (1) 16 (3) 4 (1) |
Зборныя | ||
2010— | Бразылія | 68 (21) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Філі́пэ Каўты́ньню Карэ́я (па-партугальску: Philippe Coutinho Correia, [fiˈlipi kowˈtʃĩj̃u]; нарадзіўся 12 чэрвеня 1992 году, Рыю-дэ-Жанэйру) — бразыльскі футбольны паўабаронца, гулец клюбу «Вашку да Гама» (у арэндзе з «Астан Вілы») і зборнай Бразыліі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Займацца футболам Філіпэ пачаў у сыстэме клюбу «Вашку да Гама». У 2008 годзе, у 16-гадовым узросьце, быў набыты італьянскім «Інтэрам» за €4 мільёны[5], аднак да 18-годзьдзя заставаўся ў «Вашку» на ўмовах арэнды.
Афіцыйны дэбют за «нэрадзуры» адбыўся 27 жніўня 2010 году ў прайграным матчы Супэркубку УЭФА з гішпанскім «Атлетыка», дзе Каўтыньню выйшаў на замену. 8 траўня 2011 году гулец забіў першы гол за «Інтэр» у хатнім матчы супраць «Фіярэнтыны».
У сэзоне 2011—2012 Філіпэ Каўтыньню быў вымушаны змагацца за месца ў асноўным складзе і ўрэшце быў аддадзены ў арэнду ў «Эспанёл» да канца сэзону[6]. 4 лютага 2012 Каўтыньню ўпершыню выйшаў на поле ў ягоным складзе, а 11 сакавіка забіў два галы ў браму «Раё Вальекана»[7].
30 студзеня 2013 року ангельскі «Лівэрпул» абвясьціў пра падпісаньне доўгатэрміновага кантракту з гульцом, які атрымаў вопратку з 10 нумарам[8][9].
Першы матч за лівэрпульскі клюб Філіпэ правёў 11 лютага 2013 году, выйшаўшы на замену на 78 хвіліне. А менш як праз тыдзень, 17 лютага, ён забіў за «Лівэрпул» першы гол[10].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Філіпэ Каўтыньню дапамог юнацкай зборнай перамагчы на чэмпіянаце Паўднёвай Амэрыкі — 2009, забіўшы тры мячы. У наступным годзе ён дэбютаваў за дарослую зборную ў таварыскім матчы з Іранам[11].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Інтэрнацыянале»:
- Уладальнік Кубка Італіі: 2011
- Уладальнік Супэркубка Італіі: 2010
«Барсэлёна»:
- Чэмпіён Гішпаніі: 2018, 2019
- Уладальнік Кубка Гішпаніі: 2018, 2021
- Уладальнік Супэркубка Гішпаніі: 2018
«Баварыя»:
- Чэмпіён Нямеччыны: 2020
- Уладальнік Кубка Нямеччыны: 2020
- Уладальнік Супэркубка Нямеччыны: 2020
Бразылія:
- Уладальнік Кубка Амэрыкі: 2019
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Philippe Coutinho // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в COUTINHO phillipe correia // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ^ а б в Philippe Coutinho Correia // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ^ а б в г https://www.fcbarcelona.com/football/first-team/staff/players/2018-2019/philippe-coutinho
- ^ Coutinho, 4 milioni per il Pato di Moratti (італ.) // La Gazzetta dello Sport, 23 ліпеня 2008 г. Праверана 20 лістапада 2010 г.
- ^ Coutinho ja és jugador de l’Espanyol. Rcdespanyol.cat (30 студзеня 2012)
- ^ 5-1: Master piece. Rcdespanyol.cat (12 сакавіка 2012)
- ^ Reds confirm Coutinho deal (анг.) // Liverpoolfc.com, 30 студзеня 2013 г.
- ^ New boy handed vacant No.10 shirt (анг.) // Liverpoolfc.com, 30 студзеня 2013 г.
- ^ «Liverpool 5-0 Swansea» BBC Sport. 17 February 2013
- ^ Iran 0 Brazil 3 (анг.) Goal.com Праверана 13 жніўня 2013 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйная бачына
- Профіль (анг.) на Soccerbase
- Профіль (анг.) на ESPN
- Профіль (анг.) на LFC History
- Нарадзіліся 12 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1992 годзе
- Нарадзіліся ў Рыю-дэ-Жанэйру
- Бразыльскія футбалісты
- Футбалісты зборнай Бразыліі
- Футбалісты клюбу «Вашку да Гама» Рыю-дэ-Жанэйру
- Футбалісты клюбу «Інтэрнацыянале» Мілян
- Футбалісты клюбу «Эспанёл» Барсэлёна
- Футбалісты клюбу «Лівэрпул»
- Футбалісты клюбу «Барсэлёна»
- Футбалісты клюбу «Баварыя» Мюнхэн
- Футбалісты клюбу «Астан Віла» Бірмінггэм
- Футбалісты клюбу «Аль-Дугаіль» Доха