Тамара Пузіноўская
Тамара Генрыхаўна Пузіноўская | |
Тамара Пузіноўская ў ролі Ліды (фільм "Радавыя", 1980) | |
Род дзейнасьці | акторка тэатру |
---|---|
Дата нараджэньня | 10 чэрвеня 1953 |
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 3 кастрычніка 2006 (53 гады) |
Месца сьмерці | |
Месца вучобы | |
Занятак | акторка |
Месца працы |
Тамара Генрыхаўна Пузіноўская (10 чэрвеня 1953, в. Лань Нясьвіскага раёну Менскай вобласьці — 3 кастрычніка 2006, Менск) — беларуская акторка Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Скончыла Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1974, курс Андрэя Андросіка і Зiнаiды Браварскай), залічаная да трупы Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы, дзе працавала да сваёй сьмерці ў 2006.
Зьяўлялася адной з найбольш запатрабаваных акторак Купалаўскага тэатру. Выканаўца драматычных, камэдыйных і характарных роляў. Самыя запамінальныя ролі — Кацярына («Навальніца» А. Астроўскага), Вольга («Тры сястры» А. Чэхава), Валя Кавалёва («Характары» паводле В. Шукшына), Цэрэра («Бура» Ў. Шэксьпіра), Юлія («Ромул Вялікі» Ф. Дзюрэнмата).
Талент актрысы асабліва раскрыўся ў спэктаклях нацыянальнай драматургіі, дзе праявілася яе майстэрства дасканала ствараць разнастайныя жаночыя вобразы, сярод гэтых роляў — Нэля («І змоўклі птушкі» І. Шамякіна), Ліда («Радавыя» А. Дударава), Маргарыта («Напісанае застаецца» А. Петрашкевіча), Бона Сфорца («Чорная панна Нясьвіжа» А. Дударава). Апошняя буйная праца акторкі — роля Жанчыны ў спэктаклі «Дом, дзе сьпяць прыгажуні» Д. Хуана (2001).
Здымалася ў 8 кінафільмах, у тым ліку ў фільме-спэктаклі «Радавыя» (1988) [1].
Таксама ўдзельнічала ў пастаноўцы аўдыё-спэктаклю «Каласы пад сярпом тваім» (1986)[2].
Асноўныя ролі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кацярына («Навальніца» А. Астроўскага)
- Нэля («І змоўклі птушкі» І. Шамякіна)
- Ліда («Радавыя» А. Дударава)
- Нэла («Жыцьцё Карыцына, або Ўрокі хірамантыі» А. Паповай)
- Маргарыта («Напісанае застаецца» А. Петрашкевіча)
- Вольга («Тры сястры» А. Чэхава)
- Валя Кавалёва («Характары» паводле В. Шукшына)
- Цэрэра («Бура» У. Шэксьпіра)
- Юлія («Ромул Вялікі» Ф. Дзюрэнмата)
- Анна («Князь Вітаўт» А. Дударава)
- Бона Сфорца («Чорная панна Нясьвіжа» А. Дударава)
- Зінаіда Афанасьеўна («Дзядзечкаў сон» паводле Ф. Дастаеўскага)
- Алена («Дзеці Сонца» М. Горкага)
- Далорэс («Каменны гаспадар» Лесі Ўкраінкі)
- Марыя («Закон вечнасьці» Б.Глаголіна паводле Н. Думбадзэ)
- Ірына («Эшалон» М. Рошчына)
- Валя Кавалёва («Характары» паводле В. Шукшына)
- Ганна («Шлях» А. Рэмеза)
- Эльміра («Тарцюф» Мальера)
- Люсета («Нежанаты мнагажэнец, або Залёты пана дэ Пурсаньяка» Мальера)
- Роз д’Аранж («Гаральд і Мод» К. Хігінса, Ж. К. Кар’ера)
- Балета («Жанчына з мора» Г. Ібсена)
- Эліна Брукмаер («Крэў кёр» («Разьбітае сэрца») Тэнэсі Ўільямза)
- Жанчына («Дом, дзе сьпяць прыгажуні» Д. Хуана)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- На 54-м годзе жыцця памерла актрыса Купалаўскага тэатра Тамара Пузіноўская // БелаПАН. — 2006. — 3 кастр.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Тамара Пузиновская (Тамара Пузіноўская) — биография — советские актрисы — Кино-Театр. РУ (рас.)