Аляксандар Ласякін: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Rotondus (гутаркі | унёсак)
д афармленьне
Pr12402 (гутаркі | унёсак)
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 28: Радок 28:
[[Катэгорыя:Чальцы Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь]]
[[Катэгорыя:Чальцы Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь]]
[[Катэгорыя:Беларускія асобы ў сьпісе СВГ]]
[[Катэгорыя:Беларускія асобы ў сьпісе СВГ]]
[[Катэгорыя:Чорны сьпіс ЭЗ]]
[[Катэгорыя:Беларускія асобы ў Чорным сьпісе ЭЗ]]

Вэрсія ад 04:14, 6 кастрычніка 2021

Аляксандар Ласякін
Дата нараджэньня 21 ліпеня 1957(1957-07-21) (66 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Месца працы
Узнагароды

Аляксандар Міхайлавіч Ласякін (нар. 21 ліпеня 1957, в. Новая Беліца, Беліцкі сельсавет, Сеньненскі раён, Віцебская вобласьць, БССР, СССР) — беларускі палітык і дзяржаўны дзеяч рэжыму Лукашэнкі.

Біяграфія

Скончыў Віцебскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут на настаўніка матэматыкі, Віцебскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Пятра Машэрава на юрыста.

Працаваў дырэктарам Глебаўскай васьмігадовай школы Сеньненскага раёну, першым сакратаром Сеньненскага райкама ЛКСМБ, загадчыкам аддзела прапаганды й культурна-масавай работы Віцебскага абкама ЛКСМБ. Займаў пасаду дырэктара ўстановы адукацыі «Віцебскі дзяржаўны тэхналягічны каледж».

Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га скліканьня. У 2016 годзе ўвайшоў у склад Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў Рэспублікі Беларусь[1].

Узнагароды

Санкцыі ЭЗ, ЗША й іншых краінаў

2 кастрычніка 2020 году Ласякін трапіў у Чорны сьпіс Эўразьвязу[3][4]. Пры абгрунтаваньні ўвядзеньня санкцыяў было адзначана, што Ласякін як чалец ЦВК нясе адказнасьць за парушэньне правілаў выбарчага працэсу падчас прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году: невыкананьне асноўных міжнародных стандартаў справядлівасьці ды празрыстасьці й фальсыфікацыю іхніх вынікаў[5]. Разам з калегамі па ЦВК Ласякін, у прыватнасьці, на фальшывых падставах арганізаваў нядопуск некаторых кандыдатаў ад апазыцыі(be) й увёў непрапарцыйныя абмежаваньні для назіральнікаў на выбарчых участках, а таксама забясьпечыў прадузяты склад выбарчых камісіяў, якія знаходзіліся пад наглядам ЦВК[5]. 20 лістапада да санкцыяў ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя й Украіна[6]. Акрамя таго, Ласякіна ў свае санкцыйныя сьпісы ўключылі Вялікабрытанія[7][8], Канада[9], Швайцарыя[10][11][12].

21 чэрвеня 2021 году Ласякін таксама быў унесены ў сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША[13][14].

Крыніцы

  1. ^ Намеснікам старшыні ЦВК абраны Вадзім Іпатаў, сакратаром — Алена Дмухайла (бел.) БелаПАН. Наша Ніва (2016-12-21). Праверана 2021-09-20 г. Архіўная копія ад 2021-09-20 г.
  2. ^ ПАРЛАМЕНТ. Национальное собрание Республики Беларусь четвертого созыва
  3. ^ Protests in Belarus - EU imposes Fresh Sanctions on the Belarusian Regime and Follows the UK, US and Canada in Imposing Sanctions on Lukashenko (анг.) Paul Hastings LLP. Lexology. Архіўная копія ад 2021-07-24 г.
  4. ^ 40 беларускіх чыноўнікаў, якія трапілі пад санкцыі Эўразьвязу. Сьпіс. Радыё Свабода (2020-10-02). Праверана 2021-09-13 г.
  5. ^ а б Council Implementing Regulation (EU) 2021/339 of 25 February 2021 implementing Article 8a of Regulation (EC) No 765/2006 concerning restrictive measures in respect of Belarus (анг.) Праверана 2021-07-24 г.
  6. ^ Declaration by the High Representative on behalf of the EU on the alignment of certain third countries concerning restrictive measures against Belarus (анг.). Рада Эўрапейскага зьвязу(be) (2020-11-20). Праверана 2021-09-13 г.
  7. ^ CONSOLIDATED LIST OF FINANCIAL SANCTIONS TARGETS IN THE UK (анг.). Office of Financial Sanctions Implementation HM Treasury (2021-06-25).
  8. ^ UK sanctions Belarus leader Lukashenko (анг.). ReutersПраверана 2021-07-24 г. Архіўная копія ад 2021-07-24 г.
  9. ^ Consolidated Canadian Autonomous Sanctions List (анг.). Міністэрства міжнародных справаў Канады(en) (2015-10-19). Праверана 2021-06-29 г.
  10. ^ Switzerland joins EU in sanctions against top Belarus officials (анг.). Swissinfo(cs) (2020-10-13). Праверана 2021-09-13 г.
  11. ^ SECO: Ordinance on measures against Belarus (анг.). Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаньнях(de) (2020-10-13). Праверана 2020-09-13 г.
  12. ^ Sanctions program: Belarus: Verordnung vom 11. Dezember 2020 über Massnahmen gegenüber Belarus (SR 946.231.116.9), Anhang 1 Origin: EU Sanctions: Art. 2 Abs. 1 (Finanzsanktionen) und Art. 3 Abs. 1 (Ein- und Durchreiseverbot) (анг.). Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаннях(de) (2021-07-07). Праверана 2021-07-10 г. Архіўная копія ад 2021-07-07 г.
  13. ^ OFAC Sanctions List Search, Міністэрства фінансаў ЗША[прыбраць шаблён]
  14. ^ Belarus Designations; Issuance of Belarus General License 3 and related Frequently Asked Questions (анг.). Міністэрства фінансаў ЗША[прыбраць шаблён]Праверана 2021-07-24 г.