Этыёпія: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
д →‎Гісторыя: +Спасылка
Dymitr (гутаркі | унёсак)
крыніца — https://en.wikipedia.org/wiki/Ethiopia?oldid=871195472
Радок 38: Радок 38:
Дадаткі = [[Файл:Ethiopia.png|цэнтар|280пкс|Мапа Этыёпіі]]
Дадаткі = [[Файл:Ethiopia.png|цэнтар|280пкс|Мапа Этыёпіі]]
}}
}}
'''Этыёпія''', '''Фэдэраты́ўная Дэмакраты́чная Рэспу́бліка Этыёпія''' ('''ФДРЭ''') — краіна на паўночным усходзе [[Афрыка|Афрыкі]] ў раёне [[Афрыканскі Рог|Афрыканскага Рогу]]. Мяжуе на поўначы з [[Эрытрэя]]й, на ўсходзе з [[Джыбуці]] і [[Самалі]], на поўдні з [[Кенія]]й, на захадзе з [[Судан]]ам. Выйсьця да мора ня мае. [[Клімат]] — [[трапічны клімат|трапічны]], гарачы і сэзонна вільготны, [[пустэльня клімат|пустэльны]] і [[паўпустэльны клімат|паўпустэльны]] на поўначы і ўсходзе краіны.
'''Этыёпія''' ({{мова-am|ኢትዮጵያ}}) — краіна на паўночным усходзе [[Афрыка|Афрыкі]] ў раёне [[Самалійскі паўвостраў|Афрыканскага рогу]]. Мяжуе на поўначы з [[Эрытрэя]]й, на ўсходзе з [[Джыбуці]] і [[Самалі]], на поўдні з [[Кенія]]й, на захадзе з [[Судан]]ам і [[Паўднёвы Судан|Паўднёвым Суданам]]. Выйсьця да мора ня мае. Насельніцтва краіны складае больш за 102 мільёнамі жыхароў<ref>[https://esa.un.org/unpd/wpp/DataQuery/ «World Population Prospects: The 2017 Revision»]. ESA.UN.org</ref>, Этыёпія зьяўляецца самай населенай краінай сьвету, сярод тых, што ня маюць выхаду да мора ці акіяну, а таксама другой паводле колькасьці насельніцтва на афрыканскім кантынэнце пасьля [[Нігерыя|Нігерыі]]. Агульная плошча краіны складае 1,1 млн км². [[Адыс-Абэба]] зьяўляецца сталіцай і найбуйнешым горадам краіны<ref>[https://www.cia.gov/library/publications/the-world-factbook/geos/et.html «Ethiopia»]. The World Factbook. CIA.</ref>.

Тэрыторыя Этыёпіі разглядаецца некаторымі навукоўцамі як вобласьць, зь якой сучасныя людзі рушылі на [[Блізкі Ўсход]] і далей<ref>[https://web.archive.org/web/20110629125652/http://www.bloomberg.com/apps/news?pid=newsarchive&sid=awJVkvnk8KjM «Humans Moved From Africa Across Globe, DNA Study Says»]. Bloomberg News.</ref><ref>Kaplan, Karen (21 February 2008). [https://web.archive.org/web/20130603122801/http://www.startribune.com/world/15860017.html «Around the world from Addis Ababa»]. Los Angeles Times. Star Tribune.</ref>. На думку лінгвістаў, першыя людзі, якія размаўлялі на [[афразійскія мовы|афразійскіх мовах]], паходзілі з гэтага рэгіёну<ref>Zarins, Juris (1990). «Early Pastoral Nomadism and the Settlement of Lower Mesopotamia». Bulletin of the American Schools of Oriental Research. 280 (280): С. 31—65. doi:10.2307/1357309.</ref>. Гісторыю краіны можна прасачыць са старажытных часоў і большую частку сваёй гісторыі Этыёпія зьяўлялася манархіяй. У першыя стагодзьдзі нашае эры старажытнае каралеўства [[Аксум]] існавала на месцы сёньняшняй Этыёпіі<ref>Henze, Paul B. (2005) «Layers of Time: A History of Ethiopia», {{ISBN|1-85065-522-7}}.</ref>. Каля 1137 году ўтварылася Этыёпская імпэрыя. У канцы [[каляніяльны падзел Афрыкі|каляніяльнага падзелу Афрыкі]] ў XIX стагодзьдзі Этыёпія была толькі адной з двух краінаў, якія захавалі свой сувэрэнітэт. Краіна некаторы час была акупаваная [[Італія]]й з 1936 па 1941 гады. Этыёпія таксама была першым афрыканскім чальцом у [[Ліга народаў|Лізе нацыяў]] і [[Арганізацыя Аб’яднаных Нацыяў|Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў]]. У 1974 годзе этыёпскі імпэратар [[Хайле Сэласіе]] быў зрынуты са свай пасады камуністычнім вайсковым урадам пры падтрымцы [[Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік|Савецкага Саюза]]. Камуністычны ўрад быў скінуты ў 1991 годзе [[Этыёпскі народны рэвалюцыйны дэмакратычны фронт|Этыёпскім народным рэвалюцыйным дэмакратычным фронтам]], таксама левага кірунку, якія застаецца асноўнай кіруючай палітычнай кааліцыяй з тых часоў.

Этыёпія і Эрытрэя выкарыстоўваць старажытны [[этыёпскі альфабэт]], які зьяўляецца адным з самых старэйшых альфабэтаў у сьвеце, які выкарыстоўваюцца да гэтага часу<ref>Page, Willie F. (2001). [https://books.google.com/books?id=gK1aAAAAYAAJ ''«Encyclopedia of African history and culture: African kingdoms (500 to 1500), Volume 2»'']. Facts on File. — С. 230. — {{ISBN|978-0-8160-4472-6}}.</ref>. Большасьць насельніцтва вызнае [[хрысьціянства]], галоўным чынам зьяўляючыся вернікамі [[Этыёпская праваслаўная царква|Этыёпскай праваслаўнай царквы]], у той час як каля траціны вызнае [[іслам]], зьяўляючыся ў асноўным [[суніты|сунітамі]]. Да 1980-х гадох у Этыёпіі жыла значная колькасьць [[этыёпскія габрэі|этыёпскіх габрэяў]]<ref>Weil, Shalva (2011). ''«Ethiopian Jews»'', New York: Cambridge University Press. — С. 165—166.</ref>. Этыёпія зьяўляецца шматмоўнай краінай з каля 80 этналінгвістычнымі групамі, чатыры найбуйнейшыя зь якіх ёсьць [[арома]], [[амхара]], [[самалі (народ)|самалі]] і [[тыграі]].

Этыёпія зьяўляецца краінай прыродных кантрастаў, з урадлівымі землямі на захадзе, лясамі і шматлікімі рэкамі з аднаго боку, і адным з самых гарачых пунктаў на Зямлі ў паселішчы [[Далол]] на поўначы краіны. [[Этыёпскае нагор’е]] зьяўляецца найбуйнейшым бесперапынным горным ланцугом у Афрыцы, а пячоры [[Соф-Амар]] утрымліваюць самую вялікую пячору на кантынэнце. Клімат ёсьць [[трапічны клімат|трапічным]], гарачым і сэзонна вільготным, [[пустэльня клімат|пустэльны]] і [[паўпустэльны клімат|паўпустэльны]] на поўначы і ўсходзе краіны. Этыёпія таксама мае найбольшую колькасьць аб’ектаў [[Сусьветная спадчына ЮНЭСКО|Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО]] ў Афрыцы<ref>[http://www.deepethiopian.com/2013/05/ethiopia-most-world-heritage-sites-in.html «Ethiopia: Most World Heritage Sites in Africa»]. Deep from an Ethiopian.</ref>. Акрамя таго, гэтая дзяржава зьяўляецца адной з заснавальніц і чальцом ААН, [[Група 24|G-24]], [[Рух недалучэньня|Руху недалучэньня]], [[Група 77|G-77]] і [[Арганізацыя афрыканскага адзінства|Арганізацыі афрыканскага адзінства]]. Сталіца краіны Адыс-Абэба ёсьць месцам разьмяшчэньня штаб-кватэры [[Афрыканскі зьвяз|Афрыканскага зьвязу]], [[Панафрыканская палата гандлю і прамысловасьці|Панафрыканскай палаты гандлю і прамысловасьці]], Эканамічнай камісіі ААН для Афрыкі, афрыканскіх рэзэрвовых сілаў і многіх з глябальных грамадзкіх арганізацыяў скіраваных на Афрыку. У 1970-х і 1980-х гадох Этыёпія перажыла сэрыю грамадзянскіх канфліктаў і камуністычных чыстак, якія перашкодзілі разьвіцьцю ейнай эканоміцы. Краіна аднавілася і зараз мае самую вялікую эканомію па СУП ва [[Усходняя Афрыка|Ўсходняй Афрыцы]]<ref>[http://nazret.com/blog/index.php/2010/02/06/ethiopia_surpasses_kenya_to_become_east_ «Ethiopia surpasses Kenya to become East Africa's Biggest Economy»]. Nazret.com.</ref><ref>[http://www.imf.org/external/pubs/ft/weo/2011/01/weodata/weorept.aspx?pr.x=52&pr.y=2&sy=2008&ey=2011&scsm=1&ssd=1&sort=country&ds=.&br=1&c=644&s=NGDPD%2CNGDPDPC%2CPPPGDP%2CPPPPC%2CLP&grp=0&a= «Ethiopia GDP purchasing power 2010: 86 billion»]. International Monetary Fund.</ref>.


== Гісторыя ==
== Гісторыя ==
Радок 84: Радок 90:


Сетка [[СМІ|сродкаў масавай інфармацыі]] ўключае дзяржаўную тэлерадыёкампанію, два інфармацыйныя агенцтвы, шматлікія друкаваныя выданьні, у асноўным прыватныя, на [[ангельская мова|ангельскай]], [[амхарская мова|амхарскай]] і іншых мясцовых мовах.
Сетка [[СМІ|сродкаў масавай інфармацыі]] ўключае дзяржаўную тэлерадыёкампанію, два інфармацыйныя агенцтвы, шматлікія друкаваныя выданьні, у асноўным прыватныя, на [[ангельская мова|ангельскай]], [[амхарская мова|амхарскай]] і іншых мясцовых мовах.

== Крыніцы ==
{{Крыніцы}}


== Вонкавыя спасылкі ==
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Партал|Афрыка}}
{{Партал|Афрыка}}
{{Commons|Category:Ethiopia|выгляд=міні}}
{{Commons}}


{{Краіны Афрыкі}}
{{Краіны Афрыкі}}

Вэрсія ад 00:22, 4 сьнежня 2018

Этыёпія
የኢትዮጵያ ፌዴራላዊ
ዲሞክራሲያዊ ሪፐብሊክ
ye-Ītyōṗṗyā Fēdēralāwī Dīmōkrāsīyāwī Rīpeblīk
Сьцяг Этыёпіі Герб Этыёпіі
Сьцяг Герб
Нацыянальны дэвіз: няма
Дзяржаўны гімн: «Wodefit Gesgeshi, Widd Innat Ityopp'ya»
Месцазнаходжаньне Этыёпіі
Афіцыйная мова амхарская
Сталіца Адыс-Абэба
Найбуйнейшы горад Адыс-Абэба
Форма кіраваньня Фэдэратыўная рэспубліка
Гірма Ўольдэ-Гіоргіс Лука
Мэлес Зэнаўі
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
27 месца ў сьвеце
1 104 103 км²
0,7
Насельніцтва
 • агульнае (2008)
 • шчыльнасьць
15 месца ў сьвеце
79 221 000
79/км²
СУП
 • агульны (2008)
 • на душу насельніцтва
69 месца ў сьвеце
$71,111 млрд
$898
Валюта Быр (ETB)
Часавы пас EAT (UTC+3)
Незалежнасьць
— цяперашняя Канстытуцыя

28 траўня 1991 году
Аўтамабільны знак ETH
Дамэн верхняга ўзроўню .et
Тэлефонны код +251
Мапа Этыёпіі
Мапа Этыёпіі

Этыёпія (па-амхарску: ኢትዮጵያ) — краіна на паўночным усходзе Афрыкі ў раёне Афрыканскага рогу. Мяжуе на поўначы з Эрытрэяй, на ўсходзе з Джыбуці і Самалі, на поўдні з Кеніяй, на захадзе з Суданам і Паўднёвым Суданам. Выйсьця да мора ня мае. Насельніцтва краіны складае больш за 102 мільёнамі жыхароў[1], Этыёпія зьяўляецца самай населенай краінай сьвету, сярод тых, што ня маюць выхаду да мора ці акіяну, а таксама другой паводле колькасьці насельніцтва на афрыканскім кантынэнце пасьля Нігерыі. Агульная плошча краіны складае 1,1 млн км². Адыс-Абэба зьяўляецца сталіцай і найбуйнешым горадам краіны[2].

Тэрыторыя Этыёпіі разглядаецца некаторымі навукоўцамі як вобласьць, зь якой сучасныя людзі рушылі на Блізкі Ўсход і далей[3][4]. На думку лінгвістаў, першыя людзі, якія размаўлялі на афразійскіх мовах, паходзілі з гэтага рэгіёну[5]. Гісторыю краіны можна прасачыць са старажытных часоў і большую частку сваёй гісторыі Этыёпія зьяўлялася манархіяй. У першыя стагодзьдзі нашае эры старажытнае каралеўства Аксум існавала на месцы сёньняшняй Этыёпіі[6]. Каля 1137 году ўтварылася Этыёпская імпэрыя. У канцы каляніяльнага падзелу Афрыкі ў XIX стагодзьдзі Этыёпія была толькі адной з двух краінаў, якія захавалі свой сувэрэнітэт. Краіна некаторы час была акупаваная Італіяй з 1936 па 1941 гады. Этыёпія таксама была першым афрыканскім чальцом у Лізе нацыяў і Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў. У 1974 годзе этыёпскі імпэратар Хайле Сэласіе быў зрынуты са свай пасады камуністычнім вайсковым урадам пры падтрымцы Савецкага Саюза. Камуністычны ўрад быў скінуты ў 1991 годзе Этыёпскім народным рэвалюцыйным дэмакратычным фронтам, таксама левага кірунку, якія застаецца асноўнай кіруючай палітычнай кааліцыяй з тых часоў.

Этыёпія і Эрытрэя выкарыстоўваць старажытны этыёпскі альфабэт, які зьяўляецца адным з самых старэйшых альфабэтаў у сьвеце, які выкарыстоўваюцца да гэтага часу[7]. Большасьць насельніцтва вызнае хрысьціянства, галоўным чынам зьяўляючыся вернікамі Этыёпскай праваслаўнай царквы, у той час як каля траціны вызнае іслам, зьяўляючыся ў асноўным сунітамі. Да 1980-х гадох у Этыёпіі жыла значная колькасьць этыёпскіх габрэяў[8]. Этыёпія зьяўляецца шматмоўнай краінай з каля 80 этналінгвістычнымі групамі, чатыры найбуйнейшыя зь якіх ёсьць арома, амхара, самалі і тыграі.

Этыёпія зьяўляецца краінай прыродных кантрастаў, з урадлівымі землямі на захадзе, лясамі і шматлікімі рэкамі з аднаго боку, і адным з самых гарачых пунктаў на Зямлі ў паселішчы Далол на поўначы краіны. Этыёпскае нагор’е зьяўляецца найбуйнейшым бесперапынным горным ланцугом у Афрыцы, а пячоры Соф-Амар утрымліваюць самую вялікую пячору на кантынэнце. Клімат ёсьць трапічным, гарачым і сэзонна вільготным, пустэльны і паўпустэльны на поўначы і ўсходзе краіны. Этыёпія таксама мае найбольшую колькасьць аб’ектаў Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО ў Афрыцы[9]. Акрамя таго, гэтая дзяржава зьяўляецца адной з заснавальніц і чальцом ААН, G-24, Руху недалучэньня, G-77 і Арганізацыі афрыканскага адзінства. Сталіца краіны Адыс-Абэба ёсьць месцам разьмяшчэньня штаб-кватэры Афрыканскага зьвязу, Панафрыканскай палаты гандлю і прамысловасьці, Эканамічнай камісіі ААН для Афрыкі, афрыканскіх рэзэрвовых сілаў і многіх з глябальных грамадзкіх арганізацыяў скіраваных на Афрыку. У 1970-х і 1980-х гадох Этыёпія перажыла сэрыю грамадзянскіх канфліктаў і камуністычных чыстак, якія перашкодзілі разьвіцьцю ейнай эканоміцы. Краіна аднавілася і зараз мае самую вялікую эканомію па СУП ва Ўсходняй Афрыцы[10][11].

Гісторыя

Этыёпія — найстарэйшая незалежная дзяржава Афрыкі. Да 1974 году — манархія. У 1974 годзе да ўлады прыйшлі рэвалюцыйна настроеныя вайскоўцы на чале з Мэнгісту Хайле Марыамам. У 1978—1979 гг. войскі Этыёпіі пры дапамозе Кубы і СССР адбілі самалійскае ўварваньне на ўсход краіны[12]. У 1991 годзе ў выніку шматгадовай узброенай барацьбы іх зьмяніў цяперашні ўрад, створаны Рэвалюцыйна-дэмакратычным фронтам этыёпскіх народаў (РДФЭН). У тым жа годзе адбылася фактычнае аддзяленьне ад Этыёпіі правінцыі Эрытрэя, стаўшай у 1993 годзе незалежнай дзяржавай.

Палітыка

Унутраная палітыка

Прынятай у 1994 годзе Канстытуцыяй усталяваны фэдэратыўны дзяржаўны лад краіны і замацаваныя асноўныя дэмакратычныя прынцыпы разьвіцьця грамадзтва. Кіруючая з 1991 году кааліцыя — Рэвалюцыйна-дэмакратычны фронт этыёпскіх народаў. Лідэр Фронту — Мэлес Зэнаўі. Парлямэнт (Фэдэральны сход) складаецца з Рады народных прадстаўнікоў (валодае заканадаўчай уладай) і Рады Фэдэрацыі (у яе веданьні — тлумачэньне Канстытуцыі і прыняцьце рашэньняў, зьвязаных з рэалізацыяй права рэгіёнаў на самавызначэньне). Прэзыдэнт і Прэм’ер-міністар абіраюцца парлямэнтам. Прэзыдэнту адводзяцца прадстаўнічыя функцыі. Рэальная ўлада ў краіне належыць прэм’ер-міністру.

Геаграфія

Рэльеф

Этыёпія — самая высокагорная краіна афрыканскага кантынэнта. Значную частку яе тэрыторыі займае Этыёпскае нагор’е, якое распасьціраецца з поўначы на поўдзень Этыёпіі. Самая высокая частка нагор’я — паўночная. Тут разьмешчаныя найвышэйшыя кропкі краіны — Рас-Дашэн (4620 м) і Талё (4413 м). На ўсходзе нагор’е рэзка абрываецца ў западзіну Афар — адну з самых нізкіх кропкаў Афрыкі.

Заходняя частка Этыёпскага нагор’я мае больш палогі рэльеф і апускаецца да суданскай граніцы невялікімі ступенямі. Раўніны таксама займаюць значную частку тэрыторыяў Этыёпіі. Самая буйная знаходзіцца на ўсходзе краіны. Месцамі яна пераходзіць у плято вышынёй больш за 1000 м. Гэта адна з самых засушлівых часткаў Этыёпіі. Таксама невялікія раўніны, заціснутыя паміж горнымі хрыбтамі, разьмешчаныя на поўначы і захадзе краіны.

Клімат

Уся тэрыторыя Этыёпіі разьмешчаная ў субэкватарыяльным і экватарыяльным кліматычных пасах. На той факт, што большая частка краіны разьмешчана на Этыёпскім нагор’і, тлумачыць больш мяккі і вільготны клімат Этыёпіі. Тэмпэратуры тут круглы год +25…+30 і выпадае дастатковая колькасьць ападкаў.

Эканоміка

Этыёпія ўваходзіць у лік найбяднейшых краінаў сьвету. Падмурак эканомікі краіны складае сельская гаспадарка, якая забясьпечвае амаль палову CУП і 85% валютных паступленьняў.

Грашовая адзінка — быр (1 даляр ЗША ~ 8,5 быраў).

Сельская гаспадарка

Асноўныя сельскагаспадарчыя культуры — кава, зерневыя, алейныя, бабовыя. У жывёлагадоўлі пераважае гадоўлю буйнарагатага быдла, а таксама авечак, коз, вярблюдаў. Прыватны сэктар дае каля 90% прадукцыі. Краіна залежыць ад імпарту прадуктаў харчаваньня і замежнай харчовай дапамогі. Урад прадпрымае высілкі па інтэнсыфікацыі сельскай гаспадаркі на базе разьвіцьця малой ірыгацыі.

Прамысловасьць

Прамысловасьць забясьпечвае 10—12% СУП і прыкладна 15% экспартных паступленьняў. Асноўныя галіны: гарбарна-абутковая, тэкстыльная, харчовая, будаўнічая. Доля дзяржсэктара — каля 70%, у цяперашні час ідзе працэс акцыянаваньня і прыватызацыі дзяржпрадпрыемстваў. Маюцца радовішчы танталу, прыроднага газу, жалеза, паташу, золата, срэбра і іншых карысных выкапняў.

Транспарт

Дзейнічаюць два міжнародныя аэрапорты, чыгунка, якая злучае Адыс-Абэбу са сталіцай суседняй дзяржавы Джыбуці, праз порт якой зьдзяйсьняецца 90% вонкавагандлёвага грузазвароту краіны. Працягласьць шашэйных дарог — 16,5 тыс. км, зь якіх толькі 9 тыс. км — могуць выкарыстоўвацца цэлы год.

Вонкавы гандаль

Каля 60% валютных паступленьняў забясьпечваецца экспартам кавы. Імпартуюцца нафта і нафтапрадукты, вырабы машынабудаваньня, мэтал, мінэральныя ўгнаеньні, мэдыкамэнты і іншыя. Асноўныя гандлёвыя партнэры — Саудаўская Арабія, краіны ЭЗ, ЗША, Японія.

Дэмаграфія

Насельніцтва складаецца з каля 100 народнасьцяў, найболей буйныя зь іх — арома (40%), амхара (29%) і тыграйцы (15%). У Адыс-Абэбе пражывае больш за 3,5 млн жыхароў.

Рэлігія

Асноўныя рэлігіі якую вызнае палова насельніцтва — блізкае да праваслаўя хрысьціянства монафізыцкага толку. Іслам суніцкага кірунку вызнае каля 47% насельніцтва.

Культура

Дзяржаўнае сьвята — Дзень перамогі дэмакратычных сілаў — 28 траўня.

Сетка сродкаў масавай інфармацыі ўключае дзяржаўную тэлерадыёкампанію, два інфармацыйныя агенцтвы, шматлікія друкаваныя выданьні, у асноўным прыватныя, на ангельскай, амхарскай і іншых мясцовых мовах.

Крыніцы

  1. ^ «World Population Prospects: The 2017 Revision». ESA.UN.org
  2. ^ «Ethiopia». The World Factbook. CIA.
  3. ^ «Humans Moved From Africa Across Globe, DNA Study Says». Bloomberg News.
  4. ^ Kaplan, Karen (21 February 2008). «Around the world from Addis Ababa». Los Angeles Times. Star Tribune.
  5. ^ Zarins, Juris (1990). «Early Pastoral Nomadism and the Settlement of Lower Mesopotamia». Bulletin of the American Schools of Oriental Research. 280 (280): С. 31—65. doi:10.2307/1357309.
  6. ^ Henze, Paul B. (2005) «Layers of Time: A History of Ethiopia», ISBN 1-85065-522-7.
  7. ^ Page, Willie F. (2001). «Encyclopedia of African history and culture: African kingdoms (500 to 1500), Volume 2». Facts on File. — С. 230. — ISBN 978-0-8160-4472-6.
  8. ^ Weil, Shalva (2011). «Ethiopian Jews», New York: Cambridge University Press. — С. 165—166.
  9. ^ «Ethiopia: Most World Heritage Sites in Africa». Deep from an Ethiopian.
  10. ^ «Ethiopia surpasses Kenya to become East Africa's Biggest Economy». Nazret.com.
  11. ^ «Ethiopia GDP purchasing power 2010: 86 billion». International Monetary Fund.
  12. ^ Мікола Дзябёла. Мікалай Іванчанка: «Вельмі цяжка было растлумачыць этыёпам, што такое сацыялізм» // Зьвязда : газэта. — 15 сакавіка 2003. — № 65-66 (24749-24750). — С. 5. — ISSN 1990-763x.

Вонкавыя спасылкі

Этыёпіясховішча мультымэдыйных матэрыялаў