Пінская вобласьць
Пінская вобласьць | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | вобласьць у складзе саюзных рэспублік СССР[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Пінск |
Дата ўтварэньня | 4 сьнежня 1939 |
Дата скасаваньня | 8 студзеня 1954 |
Насельніцтва |
|
Месцазнаходжаньне | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Пі́нская во́бласьць — адміністрацыйная адзінка ў складзе БССР з 1939 па 1954 гады. Утвораная ўказам Прэзыдыюма Вярхоўнага Савету СССР ад 4 сьнежня 1939 году, пасьля ўзьяднаньня Заходняй і Ўсходняй Беларусі ў лістападзе 1939 году. Абласным цэнтрам стаў горад Пінск.
У склад навастворанай Пінскай вобласьці ўвайшлі Пінскі, Дарагічынскі, Косаўскі, Лунінецкі і Столінскі паветы. 15 студзеня 1940 году паветы як адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка былі ліквідаваныя пастановай Прэзыдыюма Вярхоўнага Савету БССР. 5 ліквідаваных паветаў рэструктурызавалі ў 11 раёнаў: Ганцавіцкі, Давыд-Гарадоцкі, Дарагічынскі, Жабчыцкі, Лагішынскі, Ленінскі, Лунінецкі, Пінскі, Столінскі, Целяханскі і Янаўскі[1].
8 студзеня 1954 году вобласьць была ліквідаваная, раёны перададзеныя ў Берасьцейскую вобласьць.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|