Усходняя Беларусь

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Усходняя Беларусь (1938)
Герб БССР у 1927—1937 роках

Усхо́дняя Белару́сь — назва тае часткі Беларусі, якая ўваходзіла ў склад СССР у 1919—1939, у адрозьненьне ад Заходняй Беларусі, якая знаходзілася пад Польшчай.

Афіцыйная назва — Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Беларусі (1919—1920), пасьля — Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка (1920—1939).

У 1939 пасьля анэксіі Заходняй Беларусі Савецкім Саюзам яна была ўключаная ў склад БССР.