Падскарбі дворны літоўскі
Выгляд
Падскарбі дворны літоўскі (па-лацінску: Subthesaurarius Magni Ducis Lihuaniae, vicethesaurarius curiae nostrae, thesaurarius curie nostrae; па Люблінскай уніі — падскарбі надворны літоўскі) — адзін з цэнтральных ураднікаў у Вялікім Княстве Літоўскім. Сьпярша быў намесьнікам падскарбія земскага і відаць, адказваў за забесьпячэньне асабістых матэрыяльных патрэбаў вялікага князя.
З вылучэньнем сталовых маёнткаў, або эканоміяў (1588), быў іхным фінансавым і эканамічным кіраўніком[1].
Падскарбіямі дворнымі (надворнымі) літоўскімі былі:
- Іван (Івашка) Багданавіч Храптовіч-Літавор (дворны; 10.1486 — 1493)
- Федзька Багданавіч Храптовіч (дворны; 9.1494 — 1501)
- Марцін Багданавіч Храптовіч (дворны; 1501 — 1.1504 — ?)
- Іван Андрэевіч (Солтан; дворны; ? — 7.1507 — 24.8.1554)
- Станіслаў Захар'евіч Улошак (дворны; ? — 1557 — 1563 — ?)
- Лаўрын Матвеевіч Война (дворны; 19.1.1569 — 30.7.1576)
- Фёдар Тышкевіч-Скумін (дворны; 6.7.1576 — 1.6.1586)
- Дзьмітры Халецкі (дворны; 3.2.1588 — 4.4.1590)
- Пётар Весялоўскі (дворны; 28.3.1590 — 1599)
- Геранім (Яраш) Валовіч (25.3.1600 — 28.2.1605)
- Мацей Лаўрынавіч Война (1605 — 3.6.1606)
- Астафей Ян Тышкевіч (23.6.1607 — 9.11.1611)
- Крыштап Нарушэвіч (15.4.1615 — 4.4.1618)
- Павал Валовіч (4.2.1619 — 1630)
- Стэфан Пац (26.4.1630 — 24.12.1630)
- Ян Ракоўскі (1631 — 1635)
- Пётар Пац (1635 — 3.10.1640)
- Антоні Ян Тышкевіч (10.1640 — 11.3.1645)
- Багуслаў Юры Слушка (14.3.1645 — 1657)
- Тэадор Дэнгаф (15.2.1658 — 1661)
- Ян Нарушэвіч (1661 — 1663)
- Казімер Ян Сапега (1664 — 1670)
- Бэнэдыкт Павал Сапега (1670 — 1776)
- князь Дамінік Мікалай Радзівіл (1676; урад не прыняў)
- Лявон Базыль Сапега (1676 — 1686)
- Казімер Уладзіслаў Сапега (12.1686 — 1689)
- Казімер Радзімінскі-Францкевіч (20.11.1689 — 1693)
- Жыгімонт Віктар Дэнгаф (1693 — 10.1694)
- князь Мікалай Францішак Агінскі (1695; пазбаўлены ўраду; вернуты зноў 3.1.1699 — 21.4.1711)
- князь Павал Караль Сангушка (1711 — 10.4.1713)
- Юзэф Францішак Сапега (10.4.1713 — 14.4.1744)
- Ігнаці Сапега (18.9.1744 — 30.9.1750)
- Аляксандар Міхал Сапега (30.9.1750 — 16.7.1754)
- князь Юзэф Адрыян Масальскі (7.1754 — 6.6.1765)
- Антоні Тызэнгаўз (15.6.1765 — 31.3.1785)
- Антоні Дзяконскі (31.3.1785 — 1791)
- Тамаш Ваўжэцкі (25.2.1791; урад не прыняў з-за Таргавіцкай канфэдэрацыі)
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Аляксандр Груша. Падскарбі // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 387.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 5: М — Пуд. — 592 с. — ISBN 985-11-0141-9
- Boniecki А. Poczet rodów w Wielkim Księstwie Litewskim w XV i XVI wieku. — Warszawa, 1883.
- Wolff J. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego: 1385—1795. — Kraków, 1885.
- Żychliński T. Złota księga szlachty polskiej. T. 1—31. — Poznań, 1879—1908.