Ян Яўстах Тышкевіч
Выгляд
(Перанакіравана з «Астафей Ян Тышкевіч»)
Герб «Ляліва» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1571[[Катэгорыя:Нарадзіліся Памылка: няслушны час.]] (?) |
Памёр | 1631 |
Род | Тышкевічы |
Бацькі | Юры Тышкевіч Ганна з Катовічаў |
Жонка | Соф'я зь Вішнявецкіх Кацярына зь Сямашкаў |
Дзеці | Антоні Ян, Юры, Казімер, Крыштап, Фэліцыян, Канстанцыя, Сузана, Альжбета |
Ян Яўстах Тышкевіч (1571, места Берасьце — да 4 лістапада 1631) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Падскарбі дворны літоўскі (1607—1611), ваявода амсьціслаўскі (1611—1615) і берасьцейскі (з 1615).
Трымаў Дудзкае і Мазырскае староствы, Камянецкую дзяржаву. Граф на Лагойску і Бярдычаве.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З лагойскай лініі роду Тышкевічаў гербу «Ляліва», сын Юрыя, ваяводы берасьцейскага, і Ганны з Катовічаў. Меў братоў Тэадора Фрыдэрыка, Марціна, Пятра, Аляксандра, Юрыя.
З 1601 быў каралеўскім ротмістрам[1], займаў шэраг высокіх дзяржаўных пасадаў.
Першы раз ажаніўся да 1595 з князёўнай Соф’яй (? — па 1612), дачкой кашталяна кіеўскага Міхала Вішнявецкага, другі — з Кацярынай Сямашкай. У першым шлюбе нарадзіліся дзеці:
- Антоні Ян (каля 1609 — 1649), маршалак дворны літоўскі;
- Юры (? — 1656), біскуп віленскі;
- Казімер (? — 1649), падкаморы берасцейські;
- Крыштап (? — 1666), ваявода чарнігаўскі;
- Фэліцыян (? — 1649), чашнік кіеўскі;
- Канстанцыя, жонка Яна Завішы;
- Сузана, сьпярша жонка кашталяна віцебскага Яўстаха Курча, потым кашталяна наваградзкага Самуэля Статкевіча;
- Альжбета, сьпярша жонка Яна Фарэнсбаха, потым кашталяна віцебскага Мікалая Завішы[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Грыцкевіч А. Тышкевічы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 682.
- ^ Tyszkiewiczowie (пол.) Праверана 8 ліпеня 2012 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0