Аляксандар Груша
Аляксандар Груша | |
![]() | |
Дата нараджэньня | 15 студзеня 1973 (50 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | Горадня |
Месца вучобы | Беларускі дзяржаўны пэдагагічны ўнівэрсытэт |
Занятак | гісторык, прафэсар унівэрсытэту |
Навуковая сфэра | гісторыя |
Месца працы | Інстытут гісторыі НАН Беларусі |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук[d] (2017) |
Навуковы кіраўнік | Георгі Галенчанка |
Узнагароды |
Аляксандар Груша (нар. 15 студзеня 1973, Горадня) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (2001). Ляўрэат прэміі НАН Беларусі для маладых навукоўцаў за цыкль працаў у мэтодыцы навуковага выданьня гістарычных крыніцаў і публікацыю кнігаў Літоўскай мэтрыкі (2003).
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Скончыў Беларускі дзяржаўны пэдагагічны ўнівэрсытэт (1996). 3 1999 працуе ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі, з 2004 старэйшы навуковы супрацоўнік, у наш час загаднік аддзелу гісторыі Беларусі сярэдніх вякоў і пачатку Новага часу.
Дасьледуе гісторыю дзяржаўных установаў Вялікага Княства Літоўскага, мэтодыку выданьня гістарычных крыніцаў, палеаграфію, кадыкалёгію[1].
Працы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Аўтар-складальнік кнігі «Метадычныя рэкамендацыі па публікацыі рукапісных актавых кірылічных крыніц у Беларусі (XIII—XVIII стст., перыяд Вялікага княства Літоўскага)» (2003).
Падрыхтаваў да друку і выдаў кнігі:
- «Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кніга 44: Кніга запісаў 44 (1559—1566)» (2001)
- «Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 г. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кніга 523. Кніга Публічных спраў 1» (2003, з М. Вайтовічам, М. Сьпірыдонавым).
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Груша Аляксандр Іванавіч // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 555.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4