Найвышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе
Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе | |
Краіна | Беларусь |
---|---|
Канфэдэрацыя | УЭФА |
Заснаваная | 1992 |
Колькасьць камандаў | 16 |
Вылет у | Першая ліга |
Узровень ў пірамідзе | Узровень 1 |
Хатнія кубкі | Кубак Беларусі, Супэркубак Беларусі |
Міжнародныя кубкі |
Ліга чэмпіёнаў Ліга канфэрэнцыяў |
Дзейны чэмпіён | Дынама Менск — 8-ы тытул (2023) |
Найбольш пасьпяховы клюб | БАТЭ — 15 тытулаў |
ТБ-партнэры | Беларусь 5 |
Вэб-сайт | abff.by |
Сэзон 2024 году |
Найвышэ́йшая лі́га чэмпіяна́ту Белару́сі па футбо́ле — спаборніцтва паміж найлепшымі прафэсійнымі футбольнымі клюбамі Беларусі, якое праводзіцца ў межах чэмпіянату Беларусі па футболе. Пераможца вышэйшай лігі аб’яўляецца чэмпіёнам Беларусі па футболе.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першы чэмпіянат Беларусі быў разыграны ў 1992 годзе. У ім удзельнічалі прадстаўнік БССР у вышэйшай лізе чэмпіянату СССР менскае «Дынама», яшчэ пяць камандаў, якія гулялі ў іншых лігах саюзнага чэмпіянату, і дзесяць камандаў з чэмпіянату БССР. Паколькі было прынята рашэньне аб тым каб перайсьці ад прынятага ў СССР футбольнага календара, калі чэмпіянат пачынаўся ўвесну, а сканчаўся восеньню на «эўрапейскую» сыстэму «восень-вясна», то першы чэмпіянат быў разыграны ў адно кола. Розыгрыш чэмпіянату такім чынам працягваўся да сэзону 1994—1995 гадоў, пасьля чаго зноў перайшлі на «вясну-восень».
Колькасьць камандаў, якія гулялі ў лізе вагалася паміж 14 і 16 (у сэзоне 1992—1993 гадоў іх было 17), пакуль у 2010 годзе ліга не была скарочана да 12 клюбаў. У сэзонах 2010—2012 гадоў кожны клюб гуляў з кожным іншым тры разы: на полі якога суперніка будзе праходіць адзін матч з трох, а на якім два вырашаецца падчас лёсаваньня. У сэзоне 2013 году фармат спаборніцтваў быў зьменены на двухэтапны. У першых дзьвюх колах 12 камандаў гулялі два разы кожная з кожнай, пасьля чаго падзяляліся на дзьве шасьцёркі (6 найлепшых і 6 найгоршых), у якіх яшчэ ў два колы разыгрывалі месцы з 1 па 6 у першай шасьцёрцы і з 7 па 12 у другой. За кожную перамогу клюбу налічваюцца тры пункты, за нічыю — адзін, за паразу — нуль. У канцы сэзону клюб з найменшай колькасьцю пунктаў пераходзіў у першую лігу, а яе пераможца пераходзіў у вышэйшую лігу. З 2010 году некалькі клюбаў з вышэйшай і першай ліг гулялі ў турніры за права выступаць у наступным годзе ў вышэйшай лізе. Пасьля сэзону 2014 году вышэйшая ліга ізноў была пашыраная да 14 камандаў, якія згулялі паміж сабой у два колы, а з сэзону 2016 году ліга была пашыраная да 16 камандаў.
З 2004 году для атрыманьня права на ўдзел у вышэйшай лізе клюбы павінныя прайсьці працэс ліцэнзаваньня ад БФФ. Пераможца лігі атрымлівае залатыя мэдалі чэмпіянату Беларусі па футболе і права прадстаўляць у наступным сэзоне Беларусь у Лізе чэмпіёнаў. Прызэры гуляюць у Лізе Эўропы. Клюб, які стаў чэмпіёнам лігі пяць разоў (не абавязкова запар), мае права зьмясьціць выяву залатой зоркі на сваёй эмблеме.
11 траўня 2023 году Камітэт кантрольна-дысцыплінарных і этычных пытаньняў Беларускай фэдэрацыі футболу пазбавіў футбольны клюб «Шахцёр» залатых мэдалёў, а «Энэргетык-БДУ» — срэбраных. На падставе зьвестак Сьледчага камітэту Беларусі і апытаньня 20 асобаў выявілі ладжаньне кіраўніцтвам салігорскага клюбу «Шахцёр» дамоўных гульняў у ходзе першынства Беларусі 2022 году праз подкуп каманды «Энэргетык-БДУ» ў Найвышэйшай лізе. За гэта «Энэргетык-БДУ» і «Шахцёр» таксама адхілілі ад удзелу ў эўрапейскіх кубкавых турнірах 2023—2024 гадоў[1].
Пераможцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Агульная табліца ўсіх часоў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Зьвесткі па заканчэньні чэмпіянату 2017 году.
Каманда | У | Г | В | Н | П | РМ | Пкт |
---|---|---|---|---|---|---|---|
Дынама Менск | 28 | 793 | 474 | 174 | 145 | 1449-664 | 1596 |
БАТЭ Барысаў | 21 | 612 | 410 | 122 | 80 | 1212-465 | 1352 |
Шахцёр Салігорск | 28 | 793 | 375 | 196 | 222 | 1136-804 | 1321 |
Нёман Горадня | 28 | 794 | 288 | 207 | 299 | 882-955 | 1071 |
Дынама Берасьце | 28 | 793 | 273 | 194 | 326 | 960-1048 | 1013 |
Дняпро Магілёў | 25 | 707 | 261 | 176 | 270 | 913-889 | 959 |
Гомель | 23 | 655 | 255 | 144 | 256 | 796-811 | 909 |
Віцебск | 23 | 643 | 244 | 162 | 237 | 746-776 | 894 |
Белшына Бабруйск | 20 | 578 | 219 | 128 | 231 | 787-770 | 785 |
Тарпэда-БелАЗ Жодзін | 19 | 543 | 200 | 139 | 204 | 629-623 | 739 |
Нафтан Наваполацак | 21 | 615 | 190 | 131 | 294 | 716-945 | 701 |
Славія Мазыр | 16 | 450 | 170 | 95 | 185 | 640-663 | 605 |
Тарпэда Менск | 15 | 413 | 157 | 112 | 144 | 477-457 | 583 |
Менск | 11 | 328 | 115 | 82 | 131 | 391-387 | 427 |
Дынама-93 Менск | 6 | 181 | 99 | 43 | 39 | 296-157 | 340 |
Маладэчна-2000 | 12 | 323 | 80 | 80 | 163 | 339-490 | 320 |
Партызан Менск | 7 | 198 | 80 | 42 | 76 | 288-281 | 282 |
Тарпэда-Кадзіна Магілёў | 10 | 271 | 64 | 76 | 131 | 266-444 | 268 |
Ведрыч-97 Рэчыца | 8 | 208 | 46 | 44 | 118 | 167-327 | 182 |
Слуцак | 5 | 148 | 46 | 37 | 65 | 130-168 | 175 |
Дарыда Менскі раён | 6 | 168 | 44 | 38 | 86 | 165-252 | 170 |
Бабруйск | 5 | 122 | 44 | 34 | 44 | 119-145 | 166 |
Ліда | 7 | 182 | 38 | 46 | 98 | 144-289 | 160 |
Граніт Мікашэвічы | 4 | 112 | 31 | 35 | 46 | 112-161 | 128 |
Гарадзея | 3 | 90 | 25 | 35 | 30 | 104-107 | 110 |
Іслач Менскі раён | 3 | 90 | 29 | 21 | 40 | 80-122 | 108 |
Атака Менск | 3 | 75 | 29 | 16 | 30 | 86-93 | 103 |
Лякаматыў Менск | 4 | 112 | 23 | 25 | 64 | 100-187 | 94 |
Лякаматыў Віцебск | 4 | 107 | 22 | 27 | 58 | 82-181 | 93 |
Зорка-БДУ Менск | 4 | 112 | 21 | 23 | 68 | 106-228 | 86 |
Смаргонь | 3 | 82 | 18 | 26 | 38 | 58-114 | 80 |
Камунальнік Слонім | 3 | 89 | 15 | 17 | 57 | 66-191 | 62 |
Будаўнік Старыя Дарогі | 3 | 77 | 14 | 18 | 45 | 48-117 | 60 |
Крумкачы Менск | 2 | 60 | 14 | 16 | 30 | 50-86 | 58 |
Трансмаш Магілёў | 1 | 30 | 8 | 4 | 18 | 30-52 | 28 |
Прамень Менск | 1 | 30 | 4 | 12 | 14 | 24-44 | 24 |
Смалявічы | 1 | 30 | 5 | 9 | 16 | 21-39 | 24 |
Савіт Магілёў | 1 | 30 | 5 | 6 | 19 | 28-61 | 21 |
Сьвіслач-Дах Асіпавічы | 1 | 30 | 4 | 4 | 22 | 24-74 | 16 |
Тоўстым шрыфтам вылучаныя каманды, якія гралі ў вышэйшай лізе ў сэзоне 2018 году.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюб | Чэмпіён | Другое месца | Трэцяе месца |
---|---|---|---|
БАТЭ | 15 | 7 | 2 |
Дынама Менск | 8 | 9 | 7 |
Шахцёр | 3 | 6 | 8 |
Славія | 2 | 2 | — |
Белшына | 1 | 1 | 2 |
Гомель | 1 | 1 | 2 |
Дняпро | 1 | 1 | 1 |
Дынама Берасьце | 1 | — | 1 |
Нёман | — | 2 | — |
Віцебск | — | 2 | 2 |
Дынама-93 | — | 1 | 3 |
Партызан | — | — | 2 |
Тарпэда-БелАЗ Жодзін | — | — | 2 |
Менск | — | — | 1 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ «Шахцёр» і «Энэргетык-БДУ» адхілены ад удзелу ў эўракубкавых турнірах // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 11 траўня 2023 г. Праверана 12 траўня 2023 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сайт Беларускай фэдэрацыі футболу (бел.)
- Беларускі футбольны партал (рас.)
- Газэта «Прессбол» (рас.)