Савіт Магілёў
Выгляд
Савіт Магілёў | |
Поўная назва | Футбольны клюб Савіт Магілёў |
---|---|
Заснаваны | 2005 |
Расфармаваны | 2008 |
Горад | Магілёў, Беларусь |
Стадыён |
«Тарпэда» Умяшчальнасьць: 3500 |
Чэмпіянат | Вышэйшая ліга |
· 2008 | 15 месца |
fc-savit.by |
«Савіт» — былы беларускі футбольны клюб з гораду Магілёў, заснаваны ў лістападзе 2005 году як прыватнае спартовае ўнітарнае прадпрыемства. Уладальнік клюбу — ТДА «Савіт» — фірма, якая займаецца вырошчваньнем і гандлем садавіны і гародніны.
Характарыстыкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Колеры клюбу: жоўта-сінія
- Выступаў на стадыёне «Тарпэда», 3500 месцаў. Раней на гэтым стадыёне выступаў клюб «Тарпэда-Кадзіна».
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Другая ліга, 2-е месца (сэзон 2006 году)
- Першая ліга, 1-е месца (сэзон 2007 году)
- Вышэйшая ліга: клюб дэбютаваў у вышэйшай лізе ў 2008 годзе. Выступаў няўдала, завершыў сэзон на 15 месцы (з 16). Па сканчэньні сэзону клюб спыніў сваё існаваньне.