Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне:Найвышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Спасылкі на клюбы

[рэдагаваць крыніцу]

Ужо існуюць такія артыкулы як Дынама Менск, Шахцёр Салігорск, таму лічу патрэбным вярнуць спасылкі на клюбы ў першапачатковы выгляд. --Red_Winged_Duck 09:28, 28 .02. 2005 (UTC)

А я лічу патрэбным перайменаваць гэтыя няправільна названыя артыкулы, бо клюбы называюцца Дынама і Шахцёр, суадносна. Клюбаў "Дынама Менск" і "Шахцёр Салігорск" не існуе.
--Monk 10:02, 28 .02. 2005 (UTC)
Якраз памыляешся. Большасьць клюбаў мае менавіта назву "Шахцёр Салігорск" і г.д. Напрыклад, афіцыйная назва менскага "Дынама": ФК "Дынама Менск". Так што трэба і спасылкі вярнуць. --Red_Winged_Duck 14:10, 28 .02. 2005 (UTC)
Так. Я прагуляўся па афіцыйных сайтах і вось што магу сказаць. Ёсьць наступныя афіцыйныя назвы: "ФУТБОЛЬНЫЙ КЛУБ "ДИНАМО-БРЕСТ"". "ФК "Шахтер"". "ФК "Сквич"" (і іхная футбольная каманда "Локомотив" зь Менску). Наконт Дынама Менск усё незразумела. Афіцыйны сайт кліча клюб "ФК "Динамо" (Минск)", але ж больш-менш афіцыйнага дакуманта я там не знайшоў. Ну а па астатніх клюбах (з аўтэнтычнымі назвамі, "Дарыда", "БАТЭ" і г.д.) - наагул пытаньняў няма, ніводны зь іх ня мае горада ў сваёй непасрэднай назьве (акрамя, відавочна, "Гомеля" :) ). --Monk 14:53, 28 .02. 2005 (UTC)
У гэтым выпадку дужкі будуць адно толькі нагрувашчваць назву артыкулу. Так што настойліва прапаную пакінуць назвы артыкулаў пра клюбы так як ёсьць (і ў далейшым называць менавіта Нафтан Наваполацак, а не Нафтан (Наваполацак)), і выправіць іх у арыткуле Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе. --Red_Winged_Duck 15:00, 28 .02. 2005 (UTC)
Па-першае, ня трэба зафуфляць існасьць і пісаць "Нафтан Наваполацак", бо ён проста Нафтан. (гл. як зараз зроблена, імха дастаткова лягічна). Але. Тут мне прыйшла у галаву іншая думка. Калі яны афіцыйна ўсё роўна ФК, чаму б і не пісаць ФК? Будзе абсалютна лягічна, правільна, не зафуфляючы існасьць, і не блытаючы зь іншымі паняткамі (завод Нафтан, прафэсія шахцёр). Будзе ФК Нафтан, ФК Шахцёр, ФК Дынама-93 і інш. Каб не нагрушчваць назву, у выпадках неадназначнасьцяў пісаць бяз дужак, але з ФК - ФК Дынама Менск, ФК Дынама Берасьце. Думаю, гэта будзе найлепшы (правільны) і да таго ж нэўтральны варыянт.
ps ну і зразумела рэдырэктаў наставіць на ўсе што можна варыянты :)
--Monk 16:49, 28 .02. 2005 (UTC)
Гэта ня той выпадак, калі трэба ствараць redirects. Артыкулаў ня шмат, лепей дамовіцца пра назвы. Прапаную правесьці галасаваньне (тыдзень – другі, каб было больш удзельнікаў), як гэта робіцца, напрыклад, у ангельскай Вікіпэдыі. --EugeneZelenko 05:37, 1 .03. 2005 (UTC)

Галасаваньне

[рэдагаваць крыніцу]

Галасаваньне па назвах артыкулаў пра футбольныя клюбы. Стварыў --Monk 14:52, 1 .03. 2005 (UTC).

Першы варыянт

[рэдагаваць крыніцу]
   * ФК БАТЭ
   * ФК Гомель
   * ФК Дарыда
   * ФК Дняпро-Трансмаш
   * ФК Дынама Берасьце
   * ФК Дынама Менск
   * ФК Зорка-ВА-БДУ
   * ФК Лякаматыў Менск
   * ФК МТЗ-РІПА
   * ФК Нафтан
   * ФК Нёман
   * ФК Славія
   * ФК Тарпэда Жодзіна
   * ФК Шахцёр

Падтрымліваюць першы варыянт:

  1. --Monk 14:52, 1 .03. 2005 (UTC)

Другі варыянт

[рэдагаваць крыніцу]
   * БАТЭ Барысаў
   * Гомель (футбольны клюб)
   * Дарыда Ждановічы
   * Дняпро-Трансмаш Магілёў
   * Дынама Берасьце
   * Дынама Менск
   * Зорка-ВА-БДУ Менск
   * Лякаматыў Менск
   * МТЗ-РІПА Менск
   * Нафтан Наваполацак
   * Нёман Горадня
   * Славія Мазыр
   * Тарпэда Жодзіна
   * Шахцёр Салігорск

Падтрымліваюць другі варыянт:

  1. --Red_Winged_Duck 15:13, 1 .03. 2005 (UTC)

Трэці варыянт (зьняты ў галасаваньня)

[рэдагаваць крыніцу]

(У незапомныя часы былі і ФК і ХК «Дынама Менск» --EugeneZelenko 15:23, 1 .03. 2005 (UTC)).

І цяпер таксама ёсьць і футбольны і хакейны клюб. Але яшчэ ёсьць і баскетбольныя клюбы і гандбольныя. Дык будзем іх пазначаць БК і ГК? Нармальны варыянт Гомель (футбольны клуб), Гомель (хакейны клюб) і г.д. --Red_Winged_Duck 17:00, 1 .03. 2005 (UTC)
Сапраўды, у скарачэньнях чорт нагу зломіць :-). Здымаю з галасаваньня. Але для пасьлядоўнасьці прапаную: Дынама Менск (футбольны клюб) каб адрозьніваць ад Дынама Менск (хакейны клюб). --EugeneZelenko 04:20, 2 .03. 2005 (UTC)

ну і пачвара створаная - ФК Гомель (футбольны клюб). трэба ж усё ж ня толькі copy&paste карыстацца :) --Monk 15:56, 1 .03. 2005 (UTC)

   * ФК БАТЭ Барысаў
   * ФК Гомель (футбольны клюб)
   * ФК Дарыда Ждановічы
   * ФК Дняпро-Трансмаш Магілёў
   * ФК Дынама Берасьце
   * ФК Дынама Менск
   * ФК Зорка-ВА-БДУ Менск
   * ФК Лякаматыў Менск
   * ФК МТЗ-РІПА Менск
   * ФК Нафтан Наваполацак
   * ФК Нёман Горадня
   * ФК Славія Мазыр
   * ФК Тарпэда Жодзіна
   * ФК Шахцёр Салігорск

Камэнтары і абгрунтаваньне

[рэдагаваць крыніцу]

Словы ў контра зь іншымі варыянтамі.

Па другім варыянце. Артыкул з назвай Дарыда Ждановічы, напрыклад, можа значыць зь першага погляду што заўгодна - хоць мінэралку. А Нафтан Наваполацак - чым гэта не завод? Дынама Менск, вядома, і ХК і ФК існуе. Прыйдзецца ўсялякія розныя disambiguation ствараць...

Па трэцім варыянце. Ці не падаецца вам залішнім загрувашчваньнем назвы кшталтку ФК МТЗ-РІПА Менск? Глядзіце, да прыгладу, як у ангельскай вэрсіі зроблена. Там ёсьць Chelsea F.C., а не Chelsea F.C. London; A.C. Milan, а не A.C. Milan Milan; FC Internazionale, а не FC Internazionale Milan. Тады як у выпадку аднолькавых назваў маем, напрыклад: Real Madrid & Real Betis & Real Sociedad.

Таму я й прапаноўваю варыянт: ФК Нафтан; ФК Дынама Менск; і далей.

--Monk 15:58, 1 .03. 2005 (UTC)

Дзякуй.

Ну што можна сказаць. За тыдзень не знайшлося ніводнага чалавека, акрамя мяне і Red Winged Duck (ды й ён, падаецца, толькі прагаласаваў "за сваё", не зьвяртаючы ўвагі на абгрунтаваньне), які б захацеў прагаласаваць. Думаю, што ўжо і ня знойдуцца. Вельмі ня хочацца атрымаць revert wars ці нейкую напружанасьць. Але ж так пакідаць ня будзем (бо існуючы зараз варыянт далёкі ад абодвух і не дае магчымасьці разьвіваць артыкулы менавіта пра клюбы). Прашу выказацца. Я думаю перайменаваць па першаму варыянту, скажам, заўтра. --Monk 11:24, 7 .03. 2005 (UTC)

А я думаю перайменаваць па другім варыянце пасьлязаўтра. --Red_Winged_Duck 12:58, 7 .03. 2005 (UTC)
Што зробіш, калі ў Вікіпэдыі толькі два сапраўдных аматара футболу :-)
Не забывайся, што быў трэці варыянт (пачварны :-), зьняты па прычыне наяўнасьці скарачэньняў (што ёсьць і ў першым варыянце). Таму працягваем абмеркаваньне.
Дарэчы, а куды нам гэтак сьпяшацца з перайменаваньнямі? :-)
EugeneZelenko 15:47, 7 .03. 2005 (UTC)
Ну што я магу сказаць. Тады хай застаецца ў падвешаным стане. Абмеркаваньне працягнуць немагчыма - няма зь кім абмяркоўваць - адзіны чалавек, акрамя мяне, каго гэта цікавіць, абмяркоўваць не жадае. Спадар Red Winged Duck абірае антыканструктыўны падыход да Вікіпэдыі. Нажаль, нажаль. Ну тады пачакаем, калі ён запоўніць інфармацыяй футбольную частку беларускай Вікіпэдыі і ня будзем супярэчыць ягонай думцы. Праўда, нешта ня верыцца..... --Monk 22:58, 7 .03. 2005 (UTC)
Прапаную не пераходзіць на асобы. Бо я ж не абвінавачваю вас у перакручваньні фактаў, таму што акрамя вас прыхільнікаў скарачэньняў тыпу ФК (БК, ГК і інш.) не знайшлося, але вы жадаеце ўсё зрабіць на свой лад. Не кажу пра тое, што вы прыйшлі і зьмянілі спасылкі на клюбы, на такія як падабаюцца вам, але пры гэтым кажаце пра жаданьне ня весьці "войнаў перакручваньня". Даруйце, але я ўсё ўжо сказаў у гэтай дыскусіі. Ці вы жадаеце нейкіх новых фактаў? Ці мы тут спрачаемся, хто каго перагаворыць? Хто больш словаў напіша, таго і перамога? --Red_Winged_Duck 23:39, 7 .03. 2005 (UTC)
Нажаль, калі нас тут так замала, не пераходзіць на асобы не атрымліваецца, і ў вас таксама. :(
Па-першае, я нічога не зьмяняў. Я на месьце накіду напісаў паўнавартасны артыкул, дзе разьмясьціў спасылкі так, як я гэта разумеў тады. Па-другое, заўважце, акрамя вас прыхільнікаў грувасткіх назваў з гарадамі не знайшлося, але вы жадаеце ці то зрабіць усё на свой лад, ці то ня даць разьвіваць гэтую частку вікіпэдыі іншым. Па-трэцяе, у гэтай дыскусіі я ад вас мабыць і бачыў пару фактаў (кшталту згадкі, хто першы напісаў футбольны артыкул (а потым чатыры месяцы пра футбол ні біта не дадаў)), але аргумэнтаў на карысьць вашай вэрсіі і насуперак маёй ня бачыў зусім. Адно голае супрацьстаяньне немаведама навошта. Няўжо вам гэта прыемна? І нейкія ўжо перамогі пачалі згадвацца. Галоўнае ж - не перамога, а лепшасьць. Каб у выніку атрымалася лепей, правільней, зручней, прыемней. Спадзяюся, што ня толькі для мяне. --Monk 00:01, 8 .03. 2005 (UTC)
У тым накідзе, што вы зьмянілі ўжо былі назвы клюбаў, але вы іх зьмянілі на свой лад, ня гледзячы на тое, што артыкулы там ужо былі. Папракаць кагосьці, што ён нешта там кудысьці не дадаў у вольнай энцыкляпэдыі па меншай меры некультурна. Кожны мае права пісаць ці не пісаць артыкулы, і ў той жа ступені іх абмяркоўваць, але пры чым тут асоба аўтара да зьместу артыкулу? Паўтараю яшчэ раз, скарачэньні тыпу ФК Дынама, больш нагрувашчваюць артыкул, чым Дынама (футбольны клюб). Фактычна, з гэтым згадзіўся Яўген, але вы ўпарта не жадаеце гэта заўважыць. Вы кудысьці сьпяшаецеся, бо вам усё карціць зрабіць на свой лад, не залежна ад меркаваньняў іншых. І чым далей, тым менш мне хочацца ўступаць з вамі ў спрэчкі. І яшчэ: хуткасьць - ня значыць якасьць. --Red_Winged_Duck 09:48, 8 .03. 2005 (UTC)