Атака Менск
Выгляд
| Атака | |
| Заснаваны | 1986 |
|---|---|
| Расфармаваны | 1998 |
| Горад | Менск, Беларусь |
| Чэмпіянат | Найвышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе |
«Атака» — былы беларускі футбольны клюб зь Менску. У 1995—1997 гадах клюб выступаў у вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі па футболе.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюб быў заснаваны ў 1986 годзе пад назвай «Атака-407». З 1992 году выступаў у другой лізе чэмпіянату Беларусі. У 1993 годзе перайменаваны ў «Атаку-Аўру». У сэзоне 1994—1995 гадоў клюб заняў другое месца ў першай лізе і выйшаў у вышэйшую лігу, дзе правёў тры сэзоны. Найлепшае дасягненьне ў вышэйшай лізе — 4 месца (1995). У 1997 годзе каманда мела назву «Атака» і пасьля сэзону была расфармаваная. Яшчэ адзін сэзон праіснавала каманда дублёраў пад назвай «Атака-Спорт».