Мікола Шчакаціхін
Мікола Шчакаціхін | |
Дата нараджэньня | 13 кастрычніка 1896 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 1 красавіка 1940 (43 гады) |
Месца сьмерці | |
Прычына сьмерці | сухоты |
Месца вучобы | |
Занятак | мастацтвазнавец, гісторык, настаўнік, тэарэтык мастацтва |
Навуковая сфэра | мастацтвазнаўства |
Месца працы | |
Вядомы як | Аўтар канцэпцыі разьвіцьця беларускага мастацтвазнаўства |
Навуковая ступень | доктар мастацтвазнаўства[d] |
Міко́ла Шчакаці́хін (Мікалай Мікалаевіч Шчакаціхін; 13 кастрычніка 1896—1940) — беларускі мастацтвазнавец, гісторык і тэарэтык мастацтва, пэдагог. «Бацька» беларускага мастацтвазнаўства.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў Санкт-Пецярбургу. Зь дзяцінства размаўляў на 4 мовах, пазьней вывучыў яшчэ некалькі (паводле розных зьвестак, ведаў 12 моваў).
У 1914 годзе скончыў гімназію А. Флёрава ў Маскве. З 1914 па 1918 вучыўся ў Маскоўскім унівэрсытэце. Працаваў у Расеі: Маскве, Арле, а ў 1920 годзе пераводзіцца ў Харкаў, дзе парацуе адначасова навуковым супрацоўнікам музэю, загадчыкам перакладчыцкай калегіі і чальцом рэпэртуарнай камісіі пры навукова-тэарытычным аддзяленьні Наркамасьветы Ўкраіны. Зьяўляўся чальцом праўленьня Ўсеўкраінскага Саюзу пісьменьнікаў.
У 1921 годзе пераяжджае ў Менск. З 1922 году працуе асыстэнтам катэдры гісторыі мастацтва БДУ, распрацоўвае і выкладае курс па гісторыі беларускага мастацтва. У 1924 годзе атрымаў званьне дацэнта. Адначасова з 1925 году працуе ў Інбелкульце ў якасьці навуковага сакратара Сэкцыі беларускага мастацтва і стыль-рэдактара выдавецкага аддзела. Пры Інбелкульце вучоны стварае Камісію гісторыі мастацтва, у якой зьбірае менскіх і пэрэфэрыйных, пераважна, віцебскіх, мастацтвазнаўцаў, мастакоў, жывапісцаў і графікаў.
18 ліпеня 1930 году арыштаваны па сфабрыкаванай справе «Саюзу вызваленьня Беларусі». У 1931 годзе сасланы на 5 гадоў у Башкірыю. У Белябеі яму давялося працаваць статыстам, плянавіком у райспажыўсаюзе, затым у яго атрымалася ўладкавацца на выкладчыцкую працу. Абсалютна пазбаўлены матэрыялу для навуковай працы, ён працягваў навуковыя досьледы далёка, не пакідаў надзеі вярнуцца да навуковай працы ў Беларусі.
У лісьце да Ўладзімера Пічэты ён з адчаем піша: «Я ня мару цяпер ні аб чым больш, не імкнуся ў буйныя цэнтры; мяне задаволіла б самая маленькая, самая сьціплая навуковая работа дзе заўгодна ў правінцыі, — хоць самым малодшым супрацоўнікам; гатоў хоць зноў пачынаць навуковую кар’еру з асыстэнта, як 17 гадоў назад — абы толькі зноў мець магчымасьць цалкам аддацца любімай навуковай прцы. Я яшчэ не стары — мне толькі сорак два гады».
У 1937 годзе сталінскія ўлады прысуджаюць яму яшчэ адзін тэрмін. У 1940 годзе Мікола Шчакаціхін памірае ў Белябеі ад сухотаў, якія ён набыў пасьля чарговага «прафілактычнага» арышту да чарговага камуністычнага сьвята. Рэабілітаваны ў 1956 годзе.
Навуковая дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сфэра навуковых інтарэсаў Шчакаціхіна была надзвычай шырокай. Найперш ён займаўся вывучэньнем беларускай архітэктуры ХІ—ХІХ стагодзьдзяў: сакральнай і абарончай. Шмат высілкаў ахвяраваў дасьледваньню беларускай гатычнай архітэктуры, у тым ліку мураваных замкаў ВКЛ далюблінскага часу. Пачаў распрацоўку пытаньня абарончай храмавай архітэктуры ў ВКЛ. Акрамя архітэктуры дасьледваў выяўленчае мастацтва, ў тым ліку жывапіс полацкіх храмаў XVII—XVIII стагодзьдзяў, старажытныя беларускія гравюры, мастацтва кніг Ф. Скарыны. Засваеньне нацыянальных мастацкіх традыцый Шчакаціхін бачыць перадумовай пасьпяховага разьвіцьця сучаснай яму творчасьці, на падставе практыкі асобных творцаў арыентуе моладзь на стварэньне нацыянальнай мастацкай школы.
Акрамя прыкладных праблемаў займаўся распрацоўкай канцэпцыі беларускага мастацтва, асноўных яго кірункаў і пэрыядызацыю. Увёў ва ўжытак паняткі «беларускае адраджэньне», «беларуская готыка», «беларускае барока». Уздымае пытаньне пра неабходнасьць стварэньня ў Беларусі вышэйшай мастацкай школы (акадэміі), рупіцца аб згуртаваньні творчых сілаў ва Ўсебеларускую мастацкую асацыяцыю. Дзейсна ўдзельнічаў у арганізацыі і афармленьні музэйных збораў у Беларусі. У 1926 годзе выступае як адзін з арганізатараў 1-й Усебеларускай мастацкай выставы: складае каталёгі, робіць крытычныя агляды паказаных твораў.
Сваю асноўную задачу, так бы мовіць звышзадачу, дасьледчык бачыў у стварэньні цэласнай гісторыі разьвіцьця мастацкай думкі, мастацкіх формаў у Беларусі. У 1928 годзе выйшаў першы том ягонай кнігі «Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва», дзе ён паспрабаваў абагульніць свае напрацоўкі беларускім мастацтве. За першым томам мусілі выйсьці наступныя чатыры. Гэтаму, аднак, перашкодзілі сталінскія рэпрэсіі.
У 1930-я гады да працы былі падрыхтаваны рукапісы «Тапаграфія кладаў з літоўскімі манетамі на тэрыторыі старажытнай Літоўскай дзяржавы», «Некаторыя варыянты літоўскіх манет», «Нарыс гісторыі літоўскай манеты XVI—XVII ст.», якія захоўваюцца цяпер у Эрмітажы. Іншыя працы ў рукапісным варыянце ня выяўлены.
У 1968 годзе Арсень Ліс напісаў і выдаў біяграфічную кнігу «Мікола Шчакаціхін», якая стала першым крокам па вяртаньні памяці аб выдатнейшым беларускім навукоўцы. У 1993 годзе 1-ы том «Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва» з ініцыятывы Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны быў перавыдадзены.
Ушанаваньне памяці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Да 100 — годдзя з дня нараджэньня навукоўца, «Белпошта» выпусьціла паштовую марку.
- У 2008 годзе на доме Кастравіцкай (вул. Валадарскага, 24) у Менску, дзе ў 1922—1930 гадах жыў Мікалай Шчакаціхін, устаноўлена мэмарыяльная дошка (скульптар Канстанцін Селіханаў). На адкрыцьці дошкі з прамовамі выступілі дырэктар Нацыянальнага мастацкага музэя Уладзімер Пракапцоў, старшыня праўленьня Беларускага фонду культуры Уладзімер Гілеп, пісьменьнік Арсень Ліс і іншыя.[1].
Бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1918
- Феликс Валлотон: очерк (рас.). — М.: Альціона, 1918. — 119 с. — (Мастера новой графики).[a]
- 1923
- Н. Н. Щекатихин. Иллюстрации Даниэля Ходовецкого к «Буре» Шекспира (рас.) // Працы Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Les Annales de l'Universite de Minsk. — Минск: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, 1923. — № 4—5, ч. 2. — С. 134—149.[b]
- Меринг, Франц. На философские и литературные темы: сборник статей (рас.) = Franz Mehring / пер. зь нямецкай М. М. Щакаціхіна ; пад рэд. і прадмовай С. Я. Вальфсона. — Менск: Белтрэстдрук, 1923. — 131 с. — 3000 ас.[c]
1925
- Падрахунак мастацкіх сіл. / Міхась Чарот // «Савецкая Беларусь» : газэта. — Менск: 9 сьнежня 1925.
- Фрэскі Полацкага Барысаглебскага манастыра. // Наш край : часопіс. — Менск: Штомесячнік Цэнтральнага Бюро Краязнаўства пры Беларускай Акадэміі Навук., 1925. — № 1. — С. 18—27.[d]
- Калі нарадзіўся Францішак Скарына. / Рэдакцыйная калегія // Полымя : часопіс. — Менск: «Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі», 1925. — № 5. — С. 148—151.
- Матэрыялы па гісторыі беларускага малярства XVIII сталецьця. / М. І. Касьпяровіч // Віцебшчына : зборнік (неперыядычны орган Віцебскага акруговага таварыства краязнаўства ). — Віцебск : выданьне Таварыства, 1925. — Т. 1.
- Матэрыялы па гісторыі беларускага малярства XVIII сталецьця. / М. І. Касьпяровіч // Віцебшчына : зборнік (неперыядычны орган Віцебскага акруговага таварыства краязнаўства ). — Віцебск : выданьне Таварыства, 1928. — Т. 2.
- Прадмова. // Мікола Касьпяровіч. «Беларуская архітэктура».. — Віцебск : 1925. — С. 5―8.
- Васіль Вашчанка - магілёўскі гравёр канца XVI - пачатку XVIII сталецьця. // Зборнік Інстытуту беларускай культуры. — 1925: Інстытут беларускай культуры, 1925. — С. 123—135.
- 1926
- 1-я Усебеларуская мастацкая выстаўка. «Каталог аддзелу старажытнага мастацтва » / апрацаваў М. Шчакаціхін.. — Менск: 1926. — 30 с. — 1000 ас.
- «Матывы краязнаўства ў нашым сучасным мастацтве» (З вынікаў Усебеларускай выстаўкі). / Азбукін М. // «Наш край» : часопіс. — Менск: Інстытут Беларускай Культуры, 1926. — № 2—3 (5—6). — С. 15—25.
- «Замак у Рагачове». / С. Плаўнік // «Наш край» : часопіс. — Менск: Інстытут Беларускай Культуры, 1926. — № 10–11 (13—14). — С. 26—33.
- «Сучаснае мастацтва Беларусі» / Рэдакцыйная калегія // Полымя : часопіс. — Менск: «Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі», 1926. — № 6. — С. 130—148.
- . Кнігапіс. «Віцебскіе мастацкіе выданьні: Д-р Іппэль. Беларускае мастацтва; М. Касьпяровіч. Беларуская архітэктура; І. П. Фурман. Крашаніна; А. Шлюбскі. Крашаніна (Набіванка); І. П. Фурман. Віцебск у гравюрах С. Юдовіча.» / Рэдакцыйная калегія // Полымя : часопіс. — Менск: «Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі», 1926. — № 7. — С. 177—180.
- Гравюры і кніжныя аздобы ў выданьнях Францішка Скарыны // адказны рэдактар: Аркадзь Смоліч Чатырохсотлецьце беларускага друку. — Менск: Інстытут беларускай культуры, 1926. — С. 180—227.
- 1927
- На шляхах да новага беларускага мастацтва: (Нарысы творчасці Міхася Філіповіча). / Рэдакцыйная калегія // Полымя : часопіс. — Менск: «Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі», 1927. — № 2. — С. 163—179.
- Беларускае мастацтва ў гістарычнай і археалагічнай літаратуры. / Рэдакцыйная калегія // Полымя : часопіс. — Менск: «Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі», 1927. — № 6. — С. 166—190.
- Беларускае мастацтва ў гістарычнай і археалагічнай літаратуры. (Працяг). / Рэдакцыйная калегія // Полымя : часопіс. — Менск: «Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі», 1927. — № 8. — С. 158—185.
- Беларускае мастацтва да 10-гадовага юбілею Кастрычніка». / Рэдакцыйная калегія // Полымя : часопіс. — Менск: «Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі», 1927. — № 7. — С. 188—195.
- Беларуская архітэктура ў XI-XII ст.. — Менск: Інстытут беларускай культуры. Дасьледчы інстытут для вывучэньня мастацтва. Камісія гісторыі мастацтва., 1927. — 62+18 с.
- Белорусское искусство. (рас.) / Глав. ред. О. Ю. Шмидт // Большая советская энциклопедия : энцыкляпэдыя. — Москва: Советская энциклопедия, 1927. — Т. 5 (Барыкова—Бессалько). — С. 416—421.
- Арнаментальныя росьпісы Сьмядынскай Барысаглебскай царквы ў Смаленску. // Гістарычна-археалагічны зборнік = Scripta historico-archaeologica. — Менск: Інстытут беларускай культуры, 1927. — В. Працы і матар’ялы да гісторыі і археолёгіі Беларусі. Аддзел 2. Сэрыя 1. Кніга 3. — Т. 1: Даклады і рэфэраты, 1926–1927 году. — С. 67—82.
- Новыя архіўныя матар'ялы. Да архітэктурнай гісторыі Полацкае Сафіі. // Гістарычна-археалагічны зборнік = Scripta historico-archaeologica. — Менск: Інстытут беларускай культуры, 1927. — В. Працы і матар’ялы да гісторыі і археолёгіі Беларусі. Аддзел 2. Сэрыя 1. Кніга 3. — Т. 1: Даклады і рэфэраты, 1926–1927 году. — С. 367—371.
- 1928
- Народнае мастацтва ў Савецкім Саюзе. / Рэдакцыйная калегія // Полымя : часопіс. — Менск: «Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі», 1928. — № 5. — С. 143—157.
- Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва / Даследчы інстытут для вывучэння мастацтва. Камісія гісторыі мастацтва. — Менск: Інстытут беларускай культуры. — Т. 1. — 278 с. — (Дасьледы і матар'ялы для вывучэньня мастацтва. Кніга 1). — 1500 ас.[2]
- Л. Цьвяткоў. Кнігапіс.«Інстытут беларускай культуры, Аддзел гуманітарных навук. М. Шчакаціхін. Доцэнт Беларускага Дзяржаўнага Універсітэту. Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва. Том першы. Менск–1928 г. (Старонак 280, табліц 45. Цана 3 рублі)». / Рэдакцыйная калегія // Полымя : часопіс. — Менск: «Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі», 1929. — № 3. — С. 169—170.
- Да пытаньня аб храналогіі «Малой падарожнай кніжыцы» Скарыны: Scoriniana // Гісторыка-археалагічны зборнік. — Менск: Інстытут беларускай культуры, 1928. — Т. 2. — С. 435—450.
- Антон Баліцкі, Цішка Гартны, Аляксандар Цвікевіч, Мікола Шчакаціхін. «Weissruthenische Kultur : I. Sammlung von Aufsätzen aus dem Gebiete der weissruthenischen Kultur » / unter Mitarbeit von A. Balizky; verdeutscht von Georg Petzold. — Mensk: Weissruthenische Gesellschaft für kulturelle Verbindung mit dem Auslande, 1928. — 89 с. — 1000 ас.
- Помнікі старадаўня архітэктуры XVII—XVIII сталецьцяў у Менску' // Запіскі Аддзелу гуманітарных навук. — Менск: 1928. — Т. 1, кн. 6 працы камісіі гісторыі мастацтва. — С. 1—38.
- Рыгор Мядзьвецкі — невядомы беларускі маляр канца XVIII сталецьця // Запіскі Аддзелу гуманітарных навук. — Менск: 1928. — Т. 1, кн. 6 працы камісіі гісторыі мастацтва. — С. 183—187.
- Запіскі Аддзелу гуманітарных навук. Кн. 6 : Працы камісіі гісторыі мастацтва, т. 1, сш. 1 / пад рэд. М. Шчакаціхіна. — Мінск: Інбелкульт, 1928. — С. 191—207. — 210 с. — 1000 ас.
- 1929
- Гісторыя беларускага мастацтва. // Вольная думка : часопіс. — 1929. — № 2. — С. 11—13.
- Ц. Л. Кнігапіс. «Працы камісіі гісторыі мастацтва. Т. 1. Сшытак 1». Інстытут Беларускае Культуры. Запіскі аддзелу гуманітарных навук. Менск, 1928 г. (стар. 210). / Рэдакцыйная калегія // Полымя : часопіс. — Менск: «Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі», 1929. — № 4. — С. 213—214.
- «Сучаснае беларускае мастацтва». Праваднік па аддзеле сучаснага беларускага малярства і разьбярства / апрацавалі: М. Шчакаціхін і В. Ластоўскі. — Беларускі Дзяржаўны Музэй (БДМ). — Менск: Друкарня Інбелкульту, 1929. — 30+25іл. с.
- 1930
- Новы Менск. / Міхась Чарот // Чырвоная Беларусь : грамадзка-палітычны і літаратурна-мастацкі часопіс. — Менск: «Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі», 1930. — № 2. — С. 10—11.
- 1970
- Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва. — Выданьне 2-е, фатаграфічнае. — Нью-Ёрк: Крывіцкае (Вялікалітоўскае) Навуковае Таварыства Пранціша Скарыны, 1970. — Т. 1. — 300 с.
- 1993
- Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва / пасляслоўе А. Ліса. — факсімільнае выданьне 1928 г.. — Менск: Навука і тэхніка, 1993. — Т. 1. — 332 с. — 10 000 ас. — ISBN 5-343-01105-5
- 1996
- Матэрыялы да 100-годдзя з дня нараджэння Міколы Шчакаціхіна, 1896-1940 / навуковы кансультант Н. Ф. Высоцкая . — Менск: Нацыянальны мастацкі музэй Рэспублікі Беларусь, Беларускі Фонд Сораса, 1996. — 117 с. — 300 ас. — ISBN 985-6051-07-X
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Феликс Валлотон(fr) — (28 сьнежня 1865, Лязана – 29 сьнежня 1925, Парыж) – швэйцарскі графік і жывапісец, які працаваў у Францыі.
- ^ Даниеля Ходовецкого(pl)(16 кастрычніка 1726, Гданьск — 7 лютага 1801, Бэрлін) — польскі й нямецкі мастак.
- ^ Меринг, Франц(de) — (27 лютага 1846, Шлавэ, Памеранія — 29 студзеня 1919, Бэрлін) — нямецкі філёзаф, гісторык, публіцыст.
- ^ Бельчыцкі манастыр
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ У памяць пра Мікалая Шчакаціхіна
- ^ Гісторыя беларускага мастацтва. // Вольная думка : часопіс. — 1929. — № 2. — С. 11—13.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Гісторыя беларускага мастацтва: у 6 т. / Рэдактары тома: Л. М. Дробаў, В. Ф. Шматаў. — Мінск: Навука і тэхніка, 1990. — Т. 4 (1917 — 1941). — С. 40—43, 74, 127, 155, 157, 225, 228. — 352 с. — 2450 ас. — ISBN 5-343-00157-2.
- Ліс, Арсень. Мікола Шчакаціхін (1896—1940 гг.). Хараство непазнанай зямлі. — Менск: Навука і тэхніка, 1968. — 163 с. — 1500 ас.
- Ліс, Арсень. Цяжкая дарога свабоды: артыкулы, эцюды, партрэты. — Менск: Мастацкая літаратура, 1994. — 412 с. — 2200 ас. — ISBN 5-340-01395-2
- Мікола Шчакаціхін. // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. У 5 т. / Рэд. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1987. — Т. 5: Скамарохі — Яшчур. — 702 с. — 9500 ас. С. 596.
- Мікола Шчакаціхін. // Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 3. Кн. 2. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
- Чэбан, Ірына . «Шчакаціхін». / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. // Энцыкляпэдыя гісторыі Беларусі. У 6 т. : энцыкляпэдыя. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2003. — Т. 6 Кн. 2: Усвея—Яшын.. — С. 238—239. — ISBN 985-11-0276-8.
- Чэбан, І. Л. Шчакаціхін Мікалай Мікалаевіч. // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. — 512 с. — ISBN 985-11-0279-2 — С. 494.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Pages using the JsonConfig extension
- Нарадзіліся 13 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1896 годзе
- Нарадзіліся ў Маскве
- Памерлі 1 красавіка
- Памерлі ў 1940 годзе
- Памерлі ў СССР
- Выпускнікі Маскоўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту
- Супрацоўнікі Інстытуту беларускай культуры
- Дактары мастацтвазнаўства
- Беларускія мастацтвазнаўцы
- Беларускія пэдагогі
- Беларускія гісторыкі архітэктуры
- Памерлі ад сухотаў
- Рэпрэсаваныя ў БССР
- Высланыя
- Асуджаныя па справе «Саюзу вызваленьня Беларусі»