Перайсьці да зьместу

Віктар Шматаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Віктар Фёдаравіч Шматаў
Дата нараджэньня 9 траўня 1936
Месца нараджэньня Камарын, Брагінскі раён Гомельскай вобласьці
Дата сьмерці 21 верасьня 2006 (70 гадоў)
Адукацыя Менская мастацкая вучэльня імя А. К. Глебава, Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, асьпірантура Інстытуту мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру АН БССР
Месца вучобы
Занятак маляр, мастацтвазнавец
Месца працы
Сябра ў Беларускі саюз мастакоў
Жанры пэйзаж і карыкатура[d]
Плынь тэматычная карціна, пэйзаж, карыкатура, эксьлібрыс
Узнагароды
мэдаль Францішка Скарыны
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь

Віктар Фёдаравіч Шматаў (9 траўня 1936, Камарын, Брагінскі раён, Гомельская вобласьць — 21 верасьня 2006) — беларускі навуковец, доктар мастацтвазнаўства, мастак-жывапісец.

  • 1951—1956 гг. — Менская мастацкая вучэльня імя А. К. Глебава
  • 1956—1962 гг. — Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (пачынаў вучыцца на катэдры жывапісу, але скончыў аддзяленьне станковай графікі, дыплёмная праца: сэрыя літаграфій «Аэрапорт»)
  • 1963—1966 — асьпірантура Інстытуту мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру АН БССР, кандыдацкая дысэртацыя «Беларуская сатырычная графіка 1945—65»
  • 1991 — доктарская дысэртацыя «Искусство белорусской старопечатной книги XVI—XVII вв.» (Масква)
  • 1993 — узнагароджаны мэдалём Францішка Скарыны.
  • 1995 — ляўрэат Дзяржаўнай прэміі за цыкль прац «Францішак Скарына і беларуская культура».
  • 2002 — карціна «Маці» перададзеная мастаком у дар Эўрапарлямэнту, дзе знаходзіцца ў пастаяннай экспазыцыі.

Аўтар больш за 400 публікацыяў, у тым ліку манаграфій: «Беларуская сатырычная графіка 1945—65» (кандыдатская дысэртацыя, 1969), «Міхась Філіповіч» (1971), «Алеся Пасьлядовіч» (1975), «Беларускі кніжны знак» (1975, у суаўтарстве з А. Тычынам), «Людвіг Асецкі» (1975), «Беларуская станковая графіка» (маск., 1978), «Сучасная беларуская графіка» (1979), «Міхась Канстанцінавіч Сеўрук» (1980), «Francisk Skorina» (1980, анг., Unesco, France, Paris — Shmatov V., Golenchenko G., Cemerickii V.) / «Мастацтва кнігі Францыска Скарыны», «Беларуская кніжная гравюра XVI—XVIII стагоддзяў» (1984, маск.), «Искусство белорусской старопечатной книги XVI—XVIII вв.» (1990, Масква; доктарская дысэртацыя, абаронена ў 1991 годзе), «Палітра Чарнобыля»(1996, аўтаманаграфія), «Мастацтва беларускіх старадрукаў XVI—XVIII стагоддзяў» (2000).

Пасьлядоўна вывучаў беларускую сатырычную графіку (у 60-х), сучасную беларускую графіку (у 70-х). Пазьней і да канца жыцьця — мастацкае аздабленьне кніг беларускага першадрукара і асьветніка Францішка Скарыны, іншых беларускіх старадрукаў, а таксама — беларускі іканапіс.

Віктар Фёдаравіч Шматаў у якасьці мастака каля дзесяцігодзьдзя займаўся карыкатурай, супрацоўнічаў з сатырычным часопісам «Вожык». Захапляўся эксьлібрысам. Прыкладна ў той жа пэрыяд займаўся плякатам. Але ягонае сэрца належала жывапісу. Ён быў прыхільнікам нацыянальнай ідэі ў творчасьці. Лічыў, што мастак можа стаць асобай, толькі калі прысьвячае сваё мастацтва Радзіме. Пэўны час ён мэтанакіравана шукаў форму, у якой «нацыянальная ідэя» можа быць адлюстраваная ў жывапісу. Палотны: «Ткачыха», «Беларуская кераміка», «Кастусь Каліноўскі і студзеньскае паўстаньне 1863 году на Беларусі», «Максім Багдановіч», «Беларускія старадрукі», «Дуб», «Стагі» й іншыя.

Пасьля Чарнобыльскай трагедыі цалкам прысьвяціў свае творы ейным наступствам. Лічыў, што тэму Чарнобылю трэба раскрываць выключна ў рамках рэалізму. Гэтая тэма ня толькі закранала мастака як грамадзяніна, але мела і асабісты сэнс — «малая Радзіма» В. Шматава — г. п. Камарын, куды мастак зь юнацтва наведваўся штогод, практычна прымыкае да Чарнобыльскай зоны. Асноўныя палотны: «Пахаваньне ў Чарнобыльскай зоне», «У ваколіцах Чарнобыля», «Разьвітаньне», «Маці», «Горкія яблыкі», «Дарога», «Лёс», «Бусел прыляцеў» і іншыя.

З 1991 году В. Шматаў узначальваў аддзел старабеларускай культуры Інстытуту мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру Акадэміі навук Беларусі. Стварыў з аднадумцамі-супрацоўнікамі новы аддзел «Помнікі культуры і народнага мастацтва Чарнобыльскай зоны» ў Музэі старабеларускай культуры пры ІМЭФ АНБ, якім ён кіраваў. В. Шматаў арганізаваў рэгулярныя экспэдыцыі ў адселеныя вёскі Чарнобыльскай зоны з мэтай выратаваць унікальныя помнікі народнай культуры. У выніку грандыёзнай працы энтузіястаў быў захаваны цэлы пласт помнікаў «з-пад Чарнобыльскага попелу». Усе яны сталі экспанатамі музэю.

Віктар Шматаў «Спадчына, якую трэба ратаваць», «Гістарычны часопіс», № 4, 1997 З Чарнобыльскага дзёньніку:

"…5 чэрвеня 1991 г. Брагін: «Ужо два дні, як мы (М. Мельнікаў, Ю. Піскун, А. Хадыка) у зоне. …Дасьледавалі вёскі Ясень, Пучын, Жэрднае, Вазок і інш. Амаль кожная хата — сапраўдны музэй. Ткацтва і вырабы з дрэва тут проста цудоўныя…

Працаваць нялёгка: сьпёка, пыл, бур’ян, крапіва ды калючкі ля кінутых хат — вышэй галавы. Радыяцыя ў асобных вёсках перавышае нармальны фон у тысячы разоў. Мы зьбіраем толькі найбольш мастацкія, арыгінальныя … Паступова выпрацавалася методыка працы… У Брагінскую гасьцініцу вяртаемся позна ўвечары…

Так пачыналася наша Чарнобыльская Пампэя. Пазьней мы зрабілі яшчэ тры экспэдыцыі ў Брагінскі і Хвойніцкі раёны: у чэрвені 1992, у лістападзе 1996 і ў сакавіку 1997…»

У выніку згаданых вышэй экспэдыцый у творчасьці мастака таксама нарадзілася сэрыя рэалістычных жывапісных палотнаў «Чарнобыльская трагедыя». Віктар Фёдаравіч падараваў дзясяткі сваіх карцін на сваю «малую Радзіму» — у Брагінскую карцінную галерэю.

Асноўныя артыкулы, манаграфіі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. Кандыдацкая дысэртацыя / 1969 / «Беларуская сатырычная графіка 1945—65»
  2. «Карыкатуры Р. Грамыкі» / Каталёг / Менск, 1969 / Уступны артыкул
  3. «Выстаўка твораў Волкава» / Каталёг / Менск, 1970 / Уступны артыкул
  4. Часопіс «Полымя» / № 6, 1970 / «Мастак Міхась Савіцкі»
  5. «Беларуская сатырычная графіка (1945—1970)» / Менск, «Навука і тэхніка», 1971 / МАНАГРАФІЯ
  6. «Міхась Філіповіч» / Менск, 1971 / МАНАГРАФІЯ
  7. «Выстаўка твораў мастака М. Лісоўскага» / Каталёг/ Менск, 1971 / Уступны артыкул
  8. «Книга, библиотечное дело и библиография в Белоруссии» /АН БССР /Фундамэнтальная библиоцека им. Я.Коласа (сборник стацей) / Менск, 1974 / С. 264—274 / «Гравюры Лявонція Тарасевіча»
  9. БелСЭ/ Менск, 1974 / Т.X / С.593 / «Філіповіч Міхаіл Мацвеевіч» 1974 / Т. XI / С. 422/ «Экслібрыс» Т.VIII / «Паслядовіч Алеся Ануфрыеўна» 1975 / Т.XII / «Беларуская графіка XIV—XVIII стст.»
  10. «Беларускі кніжны знак» / Менск, «Беларусь», 1975 / МАНАГРАФІЯ / У сааўтарстве з А. Тычынай, 128 с.
  11. «Беларуская графіка 1917—1941» / Менск, «Навука і тэхніка», 1975 /МАНАГРАФІЯ, 120 с.
  12. «Алеся Паслядовіч» / Менск, 1975 / МАНАГРАФІЯ
  13. «Людвіг Асецкі» / Менск, «Беларусь» 1975 / МАНАГРАФІЯ
  14. «Выяўленчае мастацтва Беларусі» / Менск, «Беларусь», 1977 / С. 102—110 / «З кагорты першых» (А. Астаповіч)
  15. «Книговедение в Белоруссии» / Академия Наўк Белорусской ССР/ Фундамэнтальная библиоцека им. Я. Коласа / Менск, 1977 / С.13-24 / Мастацтва заходнерускіх рукапісаў (XI—XIII стагодзьдзі)
  16. «Беларуская станковая графика» / Минск, 1978 / МАНАГРАФІЯ
  17. «Сучасная беларуская графіка» / Менск, «Навука і тэхніка», 1979 / МАНАГРАФІЯ
  18. «Сямён Пятровіч Герус» /Уступны артыкул/ Саюз мастакоў БССР / Менск, «Беларусь», 1979 / # «Міхась Канстанцінавіч Сеўрук» / Менск, «Беларусь», 1980 / МАНАГРАФІЯ
  19. «Francisk SKORINA» /Trad.du bielorus.par G.Gache /(на анг. мове) / Unesco, France, Paris, 1980 / Shmatov V, Golenchenko G, Cemerickii V. (В. Шматаў у сааўтарстве з Галенчанкам, Чамярыцкім) / 78 с.
  20. Беларуская ССР. Краткая энцыкляпэдыя./ Менск, 1981 Артыкулы: «Ілюстрацыя» «Гравюра», «Гравюра на медзі», «Мініяцюра», «Афорт», «Ксілаграфія», «Аршанскае евангелле», «Жыровіцкае евангелле», «Эстамп»
  21. «Выяўленчае мастацтва Беларусі» / Менск, «Беларусь», 1981 / Складальнік — В. Шматаў / С.51 −67 / «Шляхамі пошукаў»
  22. «Фёдоровские чтения» 1981 / Москва, 1985 / С. 129—138 / «Орнаментальные ўкрашения Острожской библии»
  23. «Фёдоровские чтения» 1982 / Москва, 1987 / С.49-60 / «Типогроафско-художественные особенности виленских изданий Франциска Скорины»
  24. «Славянские культуры и мировой культурный процесс» / Международная наўчная конфэрэнция / Минск, «Наука», 1982 / С.53-54 / «Традиции восточнославянских рукописей и западноевропейские источники в оформлении книг Ф.Скорины»
  25. «Беларуская кніжная гравюра XVI—XVIII стст.» / Минск,1984 / МАНАГРАФІЯ /183 с.
  26. Часопіс «Мастацтва Беларусі» / 1984, № 4, / «Жывапіс з чыстым сумленнем» (пра жывапісца Н. Рагалевіча
  27. Энцыкляпэдыя літаратуры і мастацтва Беларусі / Менск, 1984, Т.1 / С.50-54 / В. Шматаў, # «Адраджэнне: беларуская графіка», «Афорт», «Аквацінта», «Асецкі Людвіг Пятровіч», «Астаповіч Аркадзь Антонавіч», «Аршанскае евангелле», «Віленская школа гравюры», «Графіка», «Гравюра», «Жыровіцкае евангелле», «Магілёўская школа гравюры», «Паслядовіч Алеся Ануфрыеўна»; В. Конан, В. Шматаў «Скарына Францыск»
  28. «Славянские культуры и мировой культурный процесс» / Мацериалы международной наўчной конфэрэнции Юнеско / Минск, 1985 / С. 138—140 / «Традиции восточнославянских рукописей и западноевропейские источники в оформлении книг Ф.Скорины»
  29. «Янка Купала» / Энцыкляпэдычны даведнік / Менск, БелСЭ імя П.Броўкі, 1986 / «Вашчанка Гаўрыла Харытонавіч», «Волкаў Анатоль Валянцінавіч», «Графіка», «Ілюстраванне твораў Я. Купалы», «Купава Мікалай Мікалаевіч», «Раманаў Сяргей Рыгоравіч», «Філіповіч Міхаіл Мацвеевіч»
  30. «Гісторыя Беларускага мастацтва» (6т) / Т 1 — / Менск, «Навука і тэхніка», 1987 /«Мініяцюра рукапісаў XI—XIII стст», «Мініяцюра XIV—XVI стст», «Гравюра XVI ст», «Беларуская графіка канца XVI — першай паловы XVII стст», «Беларуская графіка другой паловы XVII- пачатку XVIIІст», «Беларуская графіка XVIII ст», «Беларуская графіка першай паловы XIX ст.» (у суаўтарстве з Л. Дробавым), "Беларуская графіка другой паловы XIX ст " (у ааўтарстве з Л. Дробавым), «Беларуская савецкая графіка 20-х гадоў», «Беларуская савецкая графіка 30-х гадоў», «Графіка перыяду ВАВ», # «Станковая графіка пасляваеннага перыяду», «Станковая графіка 60х-сярэдзіны 70х», «Станковая графіка др.паловы 70х-сярэдзіны 80х», «Мініяцюра рукапісаў XIV—XVI ст.ст.» (працяг)
  31. Францыск Скарына і яго час: Энцыкл. давед. / Беларус. Сав. Энцыклапедыя; Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — 608 с. — ISBN 5-85700-003-3 — больш за 60-т артыкулаў. Часткова ў сааўтарстве з В.Конанам
  32. «Спадчына Скарыны» / Зборнік матэрыялаў першых скарынаўскіх чытаньняў / Менск, «Навука і тэхніка», 1989 / С. 167—204 / «Партрэт Францыска Скарыны»
  33. Зборнік «Помнікі мастацкай культуры Беларусі: Новыя даследванні» / Менск, 1989 / С. 8-13 / «Звеставанне» з «Малой падарожнай кніжыцы» Ф. Скарыны
  34. «Искусство книги Франциска Скорины» / Москва, «Книга», 1990 / МОНОГРАФИЯ
  35. «Искусство белорусской Старопечатной книги XVI—XVIII вв» / Москва, 1990 / МОНОГРАФИЯ
  36. «Бюлетэнь ЮНЭСКА, 1990 / „Мастацтва кніг Ф.Скарыны“ (на францускай, нямецкай, ангельскай мовах)
  37. «Франциск Скорина и Вильнюс» / Сборник мацериалов к 500-летию Ф. Скорины / Вильнюс, 1991 / «Францішак Скарына пра кніжную ілюстрацыю»
  38. «Кніжная культура Беларусі» да 500-годзьдзя Ф. Скарыны (зборнік навуковых прац) / Менск, 1991 / С. 4-25 / «Ініцыял „Мекенема“ ў малой падарожнай кніжцы Ф. Скарыны»
  39. «Tresors d’art religious de Minsk» / Gaillac, 1995 / «Tresors d'art religieux de Minsk muse des beaux-art de gaillac du 1er Jillet au 10 Septembre 1995»
  40. «Палітра Чарнобыля» / Менск, 1996 / АЎТАМАНАГРАФІЯ — Каталёг
  41. «480 год беларускага кнігадрукавання» /Матэрыялы Трэціх Скарынаўскіх чытаньняў / Менск, # «Беларуская навука», 1998 / С. 39-52 / «Францыск Скарына і Альбрэхт Дзюрэр»
  42. «Музей старажытнабеларускай культуры» / НАН Беларусі ІМЭФ імя К.Крапівы / Дапаможнік для наведвальнікаў / Менск, «Беларуская навука», 1998 В. Шматаў — навуковы рэдактар / С. 3-7 / Уводзіны, артыкулы : «Беларускія Старадрукі і кніжная гравюра XVI—XVIIІ стст.»; «Помнікі этнаграфіі і народнага мастацтва Чарнобыльскай зоны»
  43. «Мастацтва беларускіх старадрукаў XVI—XVIII стст.» / НАН Беларусі ІМЭФ Беларускі рэспубліканскі фонд фундамэнтальных дасьледваньняў / Менск, «Тэхналогія», 2000 / МАНАГРАФІЯ
  44. «Іканапіс Заходняга Палесся XVI—XIX стст.» /НАН Беларусі, ІМЭФ імя К.Крапівы / Менск, «Беларуская навука», 2002 / В.Шматаў — навуковы рэдактар / С.1-6 / Прадмова, артыкулы: # «Сакральны жывапіс Беларусі. Этапы вывучэння»; «Іканапіс XIХ ст.»; у сааўтарстве з У. Р. Карэліным, М. П. Мельнікавым "Распаўсюджанне іканаграфічных сюжэтаў і мастацкія асаблівасці іканапісу Заходняга Палесся.
  45. «Biblija ruska» /Vyložena doctorom Francoskom Skorinoju /Prag 1517—1519 / Kommentere Aposto Wilna 1525 / Facsimile und Kommentar / Herausgegeben von Hans Rothe und Friedrich Schols / 2002 Ferdinand Schőningh / Paderborn — Műnchen — Wien — Zűrich / На нямецкай мове / С.131-169 / «Die kűnstlerische gestaltung der Bibel»
  46. «Музей старажытнабеларускай культуры» / Менск, «Беларусь», 2004 / С.5-6 / Уступ, артыкул «Прадметы народнага побыту»
  47. «Запіскі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў» / Альманах 2001/4 — Менск, 2004 / С. 207-212 / «Міхась Раманюк — асоба, вучоны, педагог, мастак».
  48. Барока ў беларускай культуры і мастацтве: зборнік / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы НАН Беларусі; [навуковы рэдактар В. Ф. Шматаў]. ― Мн., 2005. — Уводзіны / С. 3-6 /

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]