Перайсьці да зьместу

Люкас Більля

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Люкас Більля
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 30 студзеня 1986(1986-01-30)[1][2][3] (38 гадоў)
Рост 178 см
Вага 63 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2003—2005
2005—2006
2006—2013
2013—2017
2017—2020
2020—2022
2022—2023
Архэнтынас Хуніёрс
Індэпэнд’ентэ
Андэрлехт
Ляцыё
Мілян
Фатых Карагюмрук
Істанбул Башакшэхір
0 (0)
38 (0)
221 (12)
109 (13)
58 (2)
68 (4)
25 (0)
Зборныя
2011—2018 Аргентына 58 (1)

Лю́кас Радры́га Бі́льля (па-гішпанску: Lucas Rodrigo Biglia; нарадзіўся 30 студзеня 1986 году, Мэрсэдэс, Аргентына) — колішні аргентынскі футбаліст, паўабаронца абарончага пляну. Раней абараняў колеры нацыянальнай зборнай Аргентыны.

Займаўся футболам у клюбе «Эстудыянтэс» з роднага гораду Мэрсэдэс і «Архэнтынас Хуніёрс», за апошні зь якіх дэбютаваў у дарослым футболе ў 2003 годзе. У клюбе правёў 2 сэзоны, пасьля чаго перайшоў у клюб «Індэпэнд’ентэ».

Сваёй гульнёй за «Індэпэнд’ентэ» прыцягнуў увагу прадстаўнікоў трэнэрскага штабу бэльгійскага «Андэрлехту», да складу якога далучыўся ў 2006 годзе. Згуляў за «Андэрлехт» наступныя сем сэзонаў сваёй гульнявой кар’еры, правёўшы больш за 200 матчаў у чэмпіянаце Бэльгіі.

23 ліпеня 2013 году «Ляцыё» абвесьціў пра пераход Більлі ў свой склад. Гулец падпісаў кантракт на пяць гадоў[4].

У 2011 годзе Люкас дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе нацыянальнай зборнай Аргентыны.

«Андэрлехт»:

  1. ^ а б в Lucas Biglia // FBref.com (мн.)
  2. ^ а б в LUCAS RODRIGO BIGLIA // Argentine Soccer Database (гішп.)
  3. ^ а б в Lucas Rodrigo Biglia // As (гішп.)Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
  4. ^ Biglia is (eindelijk) van Lazio. Sporza.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]