Красная Вёска
Красная Вёска | |
польск. Krasna Wieś | |
Першыя згадкі: | 1509 |
Былая назва: | Краснае |
Мясцовая назва: | Krasne Seło |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Бельскі |
Гміна: | Боцькі |
Насельніцтва: | 147 чал. (2013)[1] |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Паштовы індэкс: | 17-111 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°39′4″ пн. ш. 23°9′34″ у. д. / 52.65111° пн. ш. 23.15944° у. д.Каардынаты: 52°39′4″ пн. ш. 23°9′34″ у. д. / 52.65111° пн. ш. 23.15944° у. д. |
Красная Вёска | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Кра́сная Вёска, Краснае Сяло[2] (па-польску: Krasna Wieś, па-падляску: Krásne Sełó[3]) — вёска ва ўсходняй Польшчы ў Боцькаўскай гміне Бельскага павету.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Жыхары Краснай Вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя[4] (прыход сьв. Міхала Арханёла ў Вольцы Выганоўскай). Каталіцкая частка насельніцтва (парафія сьвятога Язэпа і сьвятога Антонія ў Боцьках[5]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская. У вёсцы знаходзіцца таксама збор Касьцёлу Адвэнтыстаў Сёмага Дня і адзіныя ў Польшчы адвэнтысцкія могілкі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1509 годзе месцы, на якіх разьяшчаецца сяло атрымаў Іван Сямёнавіч Сапега. Пра існаваньне вёскі згадваецца ў дакумэнтах 1570 г., калі атрымаў яе Багдан Сапега. У час валочнай памеры боцькаўскіх маёмасьцяў (1577 г.) Красная Вёска разьмяшчалася на 57 валоках. Пад канец 16 ст. пераходзіць ува ўладаньне Рыгора Ваганоўска, які на Падляшшы валодаў таксама Падбельскам. Пасьля вёска вярнулася ў рукі Сапегаў. У 1674 г. пражывала тут 78 мужыкоў, якія працавалі на фальварку ў Рамашках. У 1692 г. былі тут 24 уніяцкія, адна рякаталіцка і адна жыдоўская сем’і. Парафіяльныя сьвятыні для ўсіх жыхароў месьціліся ў Боцьках. Колькасьць жыхароў Краснай Вёскі няспынна збольшалася, бо ў 1722 г. былі тут ужо 43, а ў 1732 г. 51 сям’я. Празь нейкі час у 19 ст. праваслаўныя жыхары былі прыісаныя да прыходу ў Вольцы Выганоўскай, але ў 1872 г. вярнуліся ў боцькаўскі прыход. У 1896 г. пражывалі тут 455 мужыкі ў 78 хатах, а ў невялікіх 2 маёнтках побач зь вёскай чарговыя 36 чалавек. У 1906 г. у самой вёсцы былі ўжо 460 жыхары (421 зь іх праваслаўныя, 39 каталікоў)[6]. У міжваенны пэрыяд Красная Вёска прыналежала да гміны Дубяжын Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 379 жыхароў (82 каталікоў, 278 праваслаўных, 7 адвэнтыстаў і 12 юдаістаў; палякамі было запісаных 377 чалавек, а беларусамі толькі 2)[7]. У час Другой сусьветнай вайны жыхары Краснага Сяла супрацоўнічалі так з польскай, як і з савецкай партызанткамі. За супрацу з Арміяй Краёвай немцы раццтралалі 5 жыхароў вёскі, а супрацу з савецкімі партызанамі 10. У ліпені 1944 г. вёска амаль поўнасьцю згарэла ў выніку пажару, які вылікалі адступаючыя немцы. Ажно 9 жыхараў вёскі былі забітыя атрадам 3-й Віленскай брыгадай Нацыянальнага вайсковага задзіночаньня Рамуальда Райса ў масакры 1946 году ў Старых Пухалах[6]. У 1984 г. у вёсцы была пабудаваная каталіцкая капліца Маці Божай Неўстаннай Помачы[5]. У 1987 г. праваслаўныя жыхары Краснай Вёскі ўва ўрочышчы Дубленае (па-падляску: Dublene) на крыніцы, вада якой лічылася цудатворнай пабудавалі невялікіую капліцы ў гонар сьв. Сэрафіма Сароўскага[4]. У 1975—1998 гадах вёска належала да Беластоцкага ваяводзтва.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Памятная дошка беларусам забітым(pl) атрадам Рамуальда Райса ў царкве сьв. Міхала Арханёла ў Вольцы Выганоўскай.
-
Крыж
Ураджэнцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Уладыка Афанасі (Кудзюк)(ru) (1927—2002) — япіскап Расейскай праваслаўнай царквы, у моманце сьмерці архіяпіскап пермскі і салікамскі[8].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Падляшукі
- Масавае забойства беларусаў ва ўсходняй Польшчы ў 1946 годзе.
- Помнік праваслаўным жыхарам Беласточчыны, забітым у 1939—1956 гадох
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) Праверана 23 верасьня 2015 г.
- ^ Луба Віталь (рэд.) (2007) Час трывогі і надзеі. Штодзённае жыццё беларусаў Беласточчыны ў пасляваенны перыяд (1944-1956). (бел.). Праграмная Рада Тыднёвіка Беларусаў у Польшчы Ніва, Беласток.
- ^ Pudlaśki nazvy. Krasne Seło. svoja.org Праверана 23 верасьня 2015 г.
- ^ а б Antonina Troc-Sosna Cudowne źródełko w Krasnej Wsi (пол.). Przegląd prawosławny, 2002, nr 7 (205). Праверана 29 красавіка 2015 г.
- ^ а б BOĆKI – Parafia świętego Józefa i świętego Antoniego (пол.) Diecezja drohiczyńska Праверана 23 верасьня 2015 г.
- ^ а б Zbigniew Romaniuk, Krasna Wieś [w:] Z. Romaniuk, Boćki na Podlasiu. Monografia historyczna, Boćki 2013, s. 441—445
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 19 (пол.) Праверана 23 верасьня 2015 г.
- ^ Скончался архиепископ Афанасий (рас.) Православная газета. Екатеринбург, №18 (195), 8 траўня 2002 Праверана 30 верасьня 2015 г.
|