Перайсьці да зьместу

Дзецін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дзецін
польск. Dziecinne
Населены пункт
  • Мясцовая назва: Dziecin
Краіна Польшча
Ваяводзтва Падляскае
Павет Бельскі
Гміна Боцькі
Першыя згадкі 1817
Часавы пас
Каардынаты 52°39′54″ пн. ш. 23°04′49″ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 39 чал. (2013)[1]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код (+48) 85
Паштовы індэкс 17-111
Нумарны знак BBI
Дзецін на мапе Польшчы
Дзецін
Дзецін
Дзецін

Дзе́цін (па-польску: Dziecinne, па-падляску: Dziécin[2]) — вёска ва ўсходняй Польшчы ў Боцькаўскай гміне Бельскага павету. Знаходзіцца ў гміне гміне Боцькі.

Побач зь вёскай праходзіць краёвая дарога 19.

Жыхары Дзеціна ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Усьпеньня Божай Маці ў Боцьках[3]). Пражываюць тут таксама палякі каталікі (парафія Парафія сьвятога Язэпа і сьвятога Антонія ў Боцьках[4]).

Вёска Дзецін была заснаваная толькі каля 1817 г., калі Францішак Патоцкі, уладальнік Боцькаў заснаваў тут невялікі маёнтак для свайго малалетняга сына Яна Алойзага Патоцкага[5]. У міжваенны пэрыяд Дзецін прыналежаў да гміны Лубін Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 27 жыхароў (1 паляк каталік і 26 праваслаўных беларусаў)[6]. Пасьля скасаваньня гміны Лубін у 1934 г. Дзецін адыйшоў да новастворанай гміны Боцькі[5].

  1. Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) Праверана 13 кастрычнікая 2015 г.
  2. Pudlaśki nazvy. Dziecin. svoja.org Праверана 13 кастрычніка 2015 г.
  3. Historia parafii Zaśnięcia Bogurodzicy (пол.) cerkiew.pl Праверана 13 кастрычніка 2015 г.
  4. BOĆKI – Parafia świętego Józefa i świętego Antoniego (пол.) Diecezja drohiczyńska Праверана 13 кастрычніка 2015 г.
  5. 1 2 Zbigniew Romaniuk, Dziecinne [w:] Z. Romaniuk, Boćki na Podlasiu. Monografia historyczna, Boćki 2013, s. 435
  6. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 22 (пол.) Праверана 13 кастрычніка 2015 г.